Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Больш за 8 тыс. чалавек прыцягнута ў студзені-верасні да адміністрацыйнай адказнасці за безбілетны праезд у цягніках ў Беларусі

28 кастрычніка 2015

За дзевяць месяцаў бягучага года кантралёрамі-рэвізорамі пасажырскіх цягнікоў Беларускай чыгункі праведзена амаль 40 тыс. праверак у цягніках гарадскіх, рэгіянальных, міжрэгіянальных і міжнародных ліній.

Найбольшая колькасць праверак — 39 025, або 97,6% ад іх агульнай колькасці — праведзена ў цягніках гарадскіх ліній і рэгіянальных ліній эканомкласа. У тым ліку ў 2 432 цягніках, якія прайшлі у гадзіны «пік», праведзены суцэльныя групавыя праверкі з удзелам работнікаў Ваенізаванай аховы і супрацоўнікаў міліцыі.

Акрамя таго, у мэтах недапушчэння безбілетнага праезду за 9 месяцаў 2015 праведзена 11 дэкадаў суцэльнага кантролю цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа, падчас якіх на працягу дзесяці дзён кантралёрамі-рэвізорамі Беларускай чыгункі кантралявалася да 97% цягнікоў, якія курсуюць на абраным кірунку.

Усяго ў ходзе праведзеных у студзені-верасні праверак у цягніках да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 10 912 чалавек. З іх 8 157 чалавек — за безбілетны праезд і 2 755 чалавек — за курэнне ў забароненых месцах.

У выніку кантролю ў цягніках спагнана штрафу і тарыфу на суму 1,502 млрд руб.

БЧ працягвае працу па ўзмацненні кантролю за аплатай праезду ў цягніках. Чарговы этап мерапрыемстваў суцэльнага кантролю за аплатай праезду ў цягніках рэгіянальных ліній эканомкласа быў праведзены 14 і 16 кастрычніка, у ходзе якога было праверана наяўнасць праязных дакументаў у пасажыраў цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа, якія курсуюць на участках Мінск-Усходні — Мінск-Пасажырскі і Мінск-Паўднёвы — Мінск-Пасажырскі. У кантрольных мерапрыемствах прынялі ўдзел кантралёры-рэвізоры, работнікі кантрольна-рэвізійнай і пасажырскай службаў Упраўлення Беларускай чыгункі, супрацоўнікі ваенізаванай аховы, работнікі Мінскага аддзялення дарогі, супрацоўнікі праваахоўных органаў.

Беларуская чыгунка заклікае пасажыраў адказна ставіцца да карыстання паслугамі чыгуначнага транспарту і своечасова аплачваць праезд. У цяперашні час штраф за безбілетны праезд у цягніках гарадскіх ліній складае 0,5 базавай велічыні; у цягніках рэгіянальных ліній — 0,7 базавай велічыні; міжрэгіянальных і міжнародных ліній — 1 базавая велічыня.

Курэнне (спажыванне) тытунёвых вырабаў у забароненых месцах цягне накладанне штрафу ў памеры да 4 базавых велічынь.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год