Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка падвяла вынікі спаборніцтваў санітарных дружын

09 кастрычніка 2015

Спаборніцтвы санітарных дружын Беларускай чыгункі прайшлі 8 кастрычніка на базе аздараўленчага цэнтра Брэсцкага аддзялення БЧ.

За званне лепшай змагаліся санітарныя дружыны ўсіх шасці аддзяленняў беларускай магістралі. Першае месца заняла каманда Брэсцкага аддзялення дарогі, другое месца — каманда Баранавіцкага аддзялення (Баранавіцкае вагоннае дэпо), трэцяе месца — каманда Мінскага аддзялення (лакаматыўнае дэпо Мінск).

 

У рамках спаборніцтваў таксама быў праведзены тэарэтычны конкурс, па выніках якога лепшым камандзірам санітарнай дружыны прызнаны Павел Жукаў (каманда Мінскага аддзялення БЧ), лепшым камандзірам санітарнага звяна — Юрый Гарбачоў (каманда Гомельскага аддзялення), лепшым санітарным дружыннікам — Паліна Сыцэвіч (каманда Баранавіцкага аддзялення).

Камандам-пераможцам уручаны ганаровыя дыпломы. Акрамя таго кожнага ўдзельніка гэтых каманд чакае заахвочванне грашовай прэміяй.

Праграма спаборніцтваў уключала ў сябе шэсць этапаў, падчас якіх санітарныя дружыны прадэманстравалі ўменне карыстацца табельным абсталяваннем, праводзіць медыцынскае сартаванне пацярпелых, аказваць ім першую дапамогу ў ачагах камбінаванага і хімічнага паражэння, адбіраць пробы вады, паветра, глебы і харчовых прадуктаў, ажыцяўляць догляд за хворымі. Камандзіры дружын прадэманстравалі навыкі кіравання асабовым складам.

Спаборніцтвы санітарных дружын праводзяцца на Беларускай чыгунцы раз у два гады. Мэтай мерапрыемства з'яўляецца павышэнне ўзроўню тэарэтычных ведаў і ўдасканаленне практычных навыкаў па аказанні першай дапамогі пры надзвычайных сітуацыях. Спаборніцтвы дазваляюць кантраляваць узровень падрыхтоўкі санітарных дружын. Правяраецца таксама стан аснашчанасці санітарных дружын, іх гатоўнасці да дзеянняў у надзвычайных сітуацыях.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год