Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка і АТ «Літоўскія чыгункі» падпісалі Мемарандум аб супрацоўніцтве на выставе «Транспарт і лагістыка — 2015»

07 кастрычніка 2015

6 кастрычніка ў Мінску адбылося афіцыйнае адкрыццё IX Міжнароднай спецыялізаванай выставы «Транспарт і лагістыка 2015», у якой традыцыйна прэзентуе свой транзітны патэнцыял Беларуская чыгунка.

Адным з важных мерапрыемстваў выставы для БЧ стала падпісанне Мемарандума аб супрацоўніцтве ў сферы транзітных перавозак грузаў чыгуначным транспартам з АТ «Літоўскія чыгункі». Подпісы пад дакументам паставілі Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў і генеральны дырэктар АТ «Літоўскія чыгункі» Стасіс Дайлідка.

Мемарандум прадугледжвае захаванне ў 2016 годзе ўзроўню дзеючых тарыфаў на перавозку грузаў транзітам па тэрыторыі Беларусі і Літвы.

Як адзначыў Уладзімір Марозаў, для чыгунак Беларусі і Літвы падпісанне Мемарандума з'яўляецца важным крокам у пытаннях ўзгодненасці дзеянняў і стварэння ўмоў для павышэння канкурэнтаздольнасці маршруту, пралягаючага па тэрыторыі Калінінградскай вобласці, Літвы і Беларусі. «Сёння мы дэкларуем нязменнасць тарыфаў на 2016 год», — сказаў Начальнік Беларускай чыгункі. Паводле яго слоў, для павышэння канкурэнтаздольнасці паслуг неабходна працаваць над зніжэннем іх сабекошту. «Трэба знаходзіць паразуменне з кліентамі ва ўсіх напрамках», — падкрэсліў Уладзімір Марозаў. Ён таксама адзначыў сумесную працу чыгуначнікаў дзвюх краін у сферах арганізацыі пасажырскіх перавозак па маршруце Мінск—Вільнюс і электрыфікацыі чыгуначных ліній у кірунку Маладзечна—Гудагай—дзяржмяжа—Кяна—новая Вільня.

 

Паспяховае ўзаемадзеянне чыгунак Беларусі і Літвы адзначыў і генеральны дырэктар АТ «Літоўскія чыгункі». Ён падкрэсліў, што падпісанне Мемарандума з'яўляецца якасна новым крокам у развіцці гэтага супрацоўніцтва.

АТ «Літоўскія чыгункі» з'яўляюцца адным з найважнейшых партнёраў БЧ на рынку міжнародных грузавых перавозак. Па выніках працы ў студзені—жніўні 2015 года аб'ём перавозак грузаў чыгуначным транспартам ў паведамленні Беларусь—Літва склаў 14 млн тон. У тым ліку транзіт грузаў у/з Літву праз Беларусь склаў 3,1 млн тон. Вываз беларускіх грузаў прызначэннем у Літву за 8 месяцаў гэтага года дасягнуў 10,5 млн тон або 112,5% да аналагічнага перыяду 2014 года. У структуры экспартных грузаў асноўнымі з'яўляліся: хімічныя і мінеральныя ўгнаенні, нафтапрадукты, чорныя металы. Нягледзячы на змены кан'юнктуры на знешніх рынках Літва застаецца на першым месцы ў абслугоўванні беларускага экспарту. Кожная трэцяя тона ў Клайпедскім порце гэта беларускія грузы.

6 кастрычніка на выставе «Транспарт і лагістыка 2015» адбылося падпісанне яшчэ аднаго дакумента ў сферы чыгуначнага транспарту. Быў падпісаны Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Рэспубліканскім транспартна-экспедыцыйным ўнітарным прадпрыемствам «Белінтэртранс — транспартна-лагістычны цэнтр» Беларускай чыгункі і дзяржаўным прадпрыемствам «Украінскі транспартна-лагістычны цэнтр». Бакі прыйшлі да адзінай высновы аб неабходнасці аб'яднання намаганняў і развіцці супрацоўніцтва ў пытаннях узаемадзеяння па прадастаўленні больш шырокага спектру транспартна-лагістычных паслуг, арыентаваных на прыцягненне грузапатокаў.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

 

Да спісу навін за 2015 год