Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка адрамантавала ў студзені-верасні 380 км пуці

30 кастрычніка 2015

Па выніках студзеня-верасня бягучага года на Беларускай чыгунцы было адрамантавана 380 км пуці. У тым ліку аднаўленчы рамонт з поўным абнаўленнем элементаў верхняй будовы пуці (рэек, змацавання, шпал і баласта) быў праведзены на 151 км пуці. Сярэдні рамонт пуці выкананы на 229 км. Па выніках 9 месяцаў таксама было выкладзена больш за 147 км плецей бесстыкавога пуці.

Асобная ўвага была нададзена правядзенню рамонтных прац на ўчастках міжабласных зносін у рамках міжнародных транспартных калідораў з мэтай павышэння бяспекі руху цягнікоў і павелічэння іх хуткасці. У тым ліку на ўчастку Краснае-Мінск-Брэст II Агульнаеўрапейскага транспартнага калідора ў студзені-верасні бягучага года праведзены аднаўленчы рамонт 68 км пуці, а на ўчастках Церуха-Гудагай і Жлобін-Езерышча IX Агульнаеўрапейскага транспартнага калідора — больш за 26 км пуці.

 

Высокі ўзровень якасці рамонтных прац забяспечвае прымяненне сучаснай пуцявой тэхнікі, парк якой пастаянна абнаўляецца.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год