Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі ў перыяд школьных канікул і святочныя дні лістапада

14 кастрычніка 2015

У наступныя школьныя канікулы і святочныя дні Беларуская чыгунка прызначыла 7 дадатковых цягнікоў для перавозак пасажыраў у межах рэспублікі, а таксама ў міжнародных зносінах.

У міжнародных зносінах дадатковыя цягнікі прызначаныя па маршруце БрэстМаскваБрэст. Цягнік № 252/209 БрэстМасква будзе курсіраваць з Брэста 29,30,31 кастрычніка, з Масквы — 30,31 кастрычніка і 1 лістапада. Цягнік № 132/131 будзе курсіраваць з Брэста 6,7,8,9,10 лістапада, з Масквы — 7,8,9,10,11 лістапада.

Таксама ў межах Беларусі будуць курсіраваць пяць дадатковых цягнікоў. 6 Лістапада цягнік №6 72 МінскГомель, № 638 МінскГомель, № 635 МінскПінск, № 665 МінскБрэст. 7 лістапада — цягнік № 671 ГомельМінск, № 636 ПінскМінск, № 116 БрэстМінск, 8 лістапада — цягнік № 698/697 МінскГомель.

 

Больш падрабязную інфармацыю пра прызначаныя дадатковыя цягнікі можна атрымаць на сайце www. rw.by, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефонах даведачных службаў.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год