Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка ўвяла ў эксплуатацыю дыспетчарскую цэнтралізацыю «Нёман» уласнай распрацоўкі на чарговым участку чыгункі ў Эстоніі

05 кастрычніка 2015

БЧ рэалізавала чарговы важны экспартаарыентаваны праект па ўстаноўцы мікрапрацэсарнай сістэмы дыспетчарскай цэнтралізацыі «Нёман» на участках чыгунак у краінах СНД і Еўрасаюза.

ДЦ «Нёман» уведзена ў эксплуатацыю на ўчастку Тапа—Нарва (132 км) АТ «Эстонская чыгунка».

Тапа—Нарва — гэта ўжо чацвёрты ўчастак чыгункі ў Эстоніі, абсталяваны дыспетчарскай цэнтралізацыяй, распрацаванай беларускімі чыгуначнікамі пры актыўным удзеле спецыялістаў АТ «Эстонская чыгунка», якія маюць высокі ўзровень падрыхтоўкі і кваліфікацыі ў пытаннях прымянення тэлемеханікі для чыгунак.

Сёння ДЦ «Нёман» паспяхова функцыянуе таксама на участках Талін—Тапа, Тапа—Тарту і Тарту—Валга—Пиуза. З улікам таго, што ўсе размешчаныя на іх станцыі маюць рознае шляхавае развіццё, для кожнага ўчастка спецыялістамі БЧ быў распрацаваны індывідуальны праект дыспетчарскай цэнтралізацыі.

Асаблівасцю праекта, рэалізаванага на ўчастку Тапа—Нарва, з'яўляецца тое, што ўсе станцыі ўчастка, акрамя Нарвы, на якой працуе сістэма іншага вытворцы, абсталяваны не толькі новай дыспетчарскай цэнтралізацыяй, але і аўтаматызаванымі рабочымі месцамі дзяжурных па станцыі, замяніўшымі пульт-табло. Ужыты і шэраг іншых новых тэхнічных рашэнняў, якія дазваляюць павысіць надзейнасць сістэмы, а таксама гнуткасць і аператыўнасць яе кіраваннем.

 

Мікрапрацэсарная сістэма дыспетчарскай цэнтралізацыі «Нёман» распрацавана спецыялістамі Канструктарска-тэхнічнага цэнтра Беларускай чыгункі і ўяўляе сабой набор праграмна-апаратных сродкаў, якія дазваляюць ажыццявіць дыстанцыйны кантроль і кіраванне аб'ектамі чыгуначнай аўтаматыкі, забяспечыць арганізацыю і кіраванне перавозачным працэсам. Беларуская чыгунка пастаянна ўдасканальвае ДЦ «Нёман» і дапаўняе яе новымі тэхналагічнымі функцыямі.

Выкарыстанне ДЦ «Нёман» на БЧ дазволіла істотна павялічыць працягласць дыспетчарскіх участкаў і забяспечыць іх найбольш поўнай інфармацыяй аб аператыўнай цягніковай сітуацыі, стане прылад СЦБ, сувязі і энергазабеспячэння. У ДЦ «Нёман» таксама рэалізаваны такія функцыі аўтаматызацыі як рэгістрацыя выкананага графіка руху цягнікоў, разлікі паказчыкаў працы дыспетчараў, вядзенне дыспетчарскіх часопісаў.

Сёння дыспетчарскай цэнтралізацыяй «Нёман» абсталявана звыш 2674 км Беларускай чыгункі (16 участкаў), у сістэму ДЦ ўключаны 247 станцый дарогі. Што тычыцца замежных чыгуначных адміністрацый, то акрамя Эстоніі Беларуская чыгунка таксама мае паспяховы вопыт укаранення ДЦ «Нёман» у Казахстане, дзе дадзенай сістэмай абсталяваны 19 дыспетчарскіх участкаў дарогі, у асноўным на кірунку Астана—Алма—Ата.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

 

Да спісу навін за 2015 год