Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка правяла комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на паляпшэнне ўмоў аховы працы

23 кастрычніка 2015

За 9 месяцаў бягучага года на прадпрыемствах беларускай магістралі праведзены комплекс мерапрыемстваў, накіраваны на паляпшэнне ўмоў аховы працы. За дадзены перыяд прыведзена ў адпаведнасць, зыходзячы з патрабаванняў санітарна-гігіенічных нарматываў, 550 працоўных месцаў. Гэта дазволіла палепшыць умовы працы 669 работнікам Беларускай чыгункі, у тым ліку палепшаныя ўмовы працы на 154 рабочых месцах, на якіх працуе 198 работнікаў. Вялікая ўвага надавалася павышэнню кваліфікацыі па пытаннях аховы працы. За дадзены перыяд прайшлі навучанне 3737 работнікаў. Было арганізавана і праведзена 37 семінараў па ахове працы.

 

У мэтах забеспячэння бяспечнай эксплуатацыі аб'ектаў Дарожным тэхнічным цэнтрам па комплексным абслугоўванні аб'ектаў падвышанай небяспекі на Беларускай чыгунцы за 9 месяцаў было праведзена тэхнічнае дыягнаставанне 409 грузапад'ёмных кранаў і 147 сасудаў, якія працуюць пад ціскам.

2015 ў адпаведнасці з Рэспубліканскай мэтавай праграмай па паляпшэнні ўмоў і аховы працы на 2011-2015 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, абвешчаны годам бяспекі працы на транспарце.

Беларуская чыгунка праводзіць пастаянную прафілактычную працу, накіраваную на папярэджанне няшчасных выпадкаў на вытворчасці.

Арганізацыя работы па паляпшэнню ўмоў і аховы працы на Беларускай чыгунцы ў 2015 годзе ажыццяўляецца па 7 асноўных напрамках. Гэта прававое забеспячэнне аховы працы; арганізацыя забеспячэння аховы працы; мерапрыемствы па гаспадарках службаў, арганізацый; санітарна-гігіенічныя, лячэбна-прафілактычныя і лячэбна-аздараўленчыя мерапрыемствы; навучанне работнікаў, ўкараненне перадавога вопыту па ахове працы; інфармацыйнае забеспячэнне; стварэнне сучасных санітарна-бытавых умоў, паляпшэнне ўмоў працы.

Усяго планам прадугледжана каля 100 мерапрыемстваў. У тым ліку рэгулярна праводзяцца тэхнічныя экспертызы нарматыўных прававых актаў па пытаннях аховы працы, пастаянны маніторынг стану аховы працы ў арганізацыях дарогі, дні аховы працы.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год