Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Урачыстая сустрэча ўдзельнікаў міжнароднай сацыяльнай акцыі «Цягнік Дружбы ветэранаў вайны супраць нацызму» адбылася сёння на станцыі Мінск-Пасажырскі Беларускай чыгункі

21 мая 2015

Урачыстая сустрэча ўдзельнікаў акцыі адбылася ў рамках 62 пасяджэння Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці, якое праходзіць у Мінску 20-21 мая .

Як адзначыў на ўрачыстай сустрэчы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін, асабліва важна, што памяць аб гераічным подзвігу пакалення Вялікай Перамогі дапамагае пазбягаць трагічных памылак сёння. Ён падкрэсліў, што Беларусь падчас вайны панесла самыя вялікія страты сярод усіх рэспублік былога Савецкага Саюза і дзяржаў антыгітлераўскай кааліцыі, а таксама выказаў падзяку ветэранам.

У сваю чаргу Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў адзначыў, што сённяшняя акцыя з'яўляецца важнай гістарычнай падзеяй, прысвечанай 70-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне! «Сімвалічна, што Цягнік Дружбы мы сустракаем на беларускай зямлі ў Мінску і Брэсце. Беларусь адной з першых прыняла варожыя ўдары і дала ворагу першы адпор, — сказаў Уладзімір Марозаў. — Наш агульны абавязак — вечна памятаць доблесць і адвагу франтавікоў і працаўнікоў тылу, дзякуючы якім мы зараз жывем пад мірным небам, і быць годнымі іх вялікага подзвігу».

Прэзідэнт ААТ «РЖД» Уладзімір Якунін, вітаючы ветэранаў і ўдзельнікаў акцыі, падкрэсліў ролю чыгуначнікаў у дасягненні Вялікай Перамогі. Ён адзначыў, што сімвалічны маршрут «Цягніка Дружбы» закліканы не толькі нагадаць аб ваенных гадах, але і паказаць пераемнасць пакаленняў.

 

З прывітальным словам да ўдзельнікаў пасяджэння Савета звярнуліся удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, ветэран працы Беларускай чыгункі Сямён Бераснеў; старшыня Рэспубліканскага савета Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў, генерал-лейтэнант у адстаўцы Анатоль Новікаў; старшыня Цэнтральнага Савета ветэранаў вайны і працы чыгуначнага транспарту Расіі Мікалай Гром.

Сёння ўдзельнікі акцыі разам з кіраўнікамі чыгуначных адміністрацый дзяржаў-удзельніц Садружнасці ўсклалі памятную герлянду і кветкі да Вечнага агню Манумента Перамогі, наведалі Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Сёння вечарам у 20.08 «Цягнік Дружбы» адправіцца ў Брэст.

22 мая ў Брэсце ў 8.30 на станцыі Брэст-Цэнтральны цягнік будуць урачыста сустракаць прадстаўнікі Брэсцкага аддзялення Беларускай чыгункі. Удзельнікі акцыі наведаюць Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» і ўскладуць кветкі да Вечнага агню, пабываюць у нацыянальным парку «Белавежская пушча». Увечары гэтага ж дня ў 16.53 «Цягнік Дружбы» адправіцца назад у Маскву.

Акцыя «Цягнік Дружбы ветэранаў вайны супраць нацызму» прысвечана святкаванню 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і арганізавана па маршруце Масква–Мінск–Брэст–Масква. Сярод удзельнікаў - ветэраны вайны і працы Расіі, Беларусі, Азербайджана, Арменіі, Казахстана, Эстоніі. Беларускую чыгунку ўяўляюць ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Бераснеў Сямён Еўдакімавіч і Диэсперов Эспер Эсперович.

«Цягніком Дружбы», сфармаваным з 12 вагонаў, у Мінск прыбылі 127 чалавек. Акрамя ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і працы у складзе дэлегацыі - прадстаўнікі моладзі чыгуначных адміністрацый, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі.

Рашэнне аб правядзенні дадзенай акцыі было прынята на 60-м пасяджэнні Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці, якое праходзіла 6-7 мая 2014 года ў Астане (Казахстан).

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год