Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка зацікаўлена ў далейшым развіцці супрацоўніцтва з кітайскімі партнёрамі

07 мая 2015

Пачынаючы з 2010 года Беларуская чыгунка актыўна развівае гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва з кітайскімі партнёрамі. Пры ўдзеле Кампаніі CUEC, Датунскага электравозабудаўнічага завода і Экспартна-імпартнага банка Кітая паспяхова рэалізаваны два маштабных інвестыцыйных праекта — «Набыццё грузавых электравозаў» (набыта 12 грузавых электравозаў БКГ1) і «Электрыфікацыя ўчасткаў чыгункі Гомель–Жлобін–Асіповічы і Жлобін–Калінкавічы. Першая чарга. Ўчастак Жлобін–Асіповічы». Для рэалізацыі гэтых праектаў былі прыцягнуты крэдыты Эксімбанка Кітая ў памеры 84.8 млн. дол. ЗША і 63,97 млн. дол. ЗША.

Сёння Беларуская чыгунка вядзе работы па электрыфікацыі ўчастка Гомель–Жлобін. Для рэалізацыі гэтага праекта Экспартна-імпартным банкам Кітая ў 2014 была адкрыта крэдытная лінія ў памеры 80,7 млн. дол. ЗША.

 

У далейшым з прыцягненнем крэдытных рэсурсаў Экспартна-імпартнага банка Кітая пад гарантыю Урада Беларусі плануецца рэалізацыя шэрагу новых інвестыцыйных праектаў:

«Электрыфікацыя участка Маладзечна–Гудагай–дзяржмяжа» (сума крэдыту — 76,4 млн дол. ЗША);

«Абнаўленне рухомага саставу Беларускай чыгункі. Набыццё 10 электравозаў» (сума крэдыту — 52,7 млн. дол. ЗША);

«Абнаўленне рухомага саставу Беларускай чыгункі. Набыццё 8 электравозаў» (сума крэдыту — 46,7 млн. дол. ЗША).

У цяперашні час праводзіцца работа па падрыхтоўцы да падпісання адпаведных крэдытных пагадненняў.

Неабходна адзначыць, што Беларуская чыгунка разглядае супрацоўніцтва з Кітаем з улікам рэалізацыі «Концепции и плана действий по содействию строительству «Экономического пояса Шелкового пути». БЧ лічыць актуальным ўзаемадзеянне па цэлым шэрагу кірункаў. У іх ліку — развіццё кантэйнерных перавозак. Беларуская чыгунка актыўна ўдзельнічае ў рэалізацыі новых праектаў у гэтай сферы. У зносінах Кітай–Заходняя Еўропа–Кітай па БЧ курсіруе восем кантэйнерных цягнікоў: Кітай–Польшча (Чэнду–Лодзь); Кітай–Германія (Чжэнчжоў–Гамбург); «Новы шаўковы шлях» Кітай–Германія (Чунцын–Дуйсбург); «BMW» Германія–Кітай (Лейпцыг–Шэньян); «Сауле» Літва–Кітай; DHL Кітай праз ЗабайкальскСНД / ЕС; «Форд» Германія–Кітай (Дуйсбург–Чунцын, праз Достык); Кітай (Ухань)–Польша/Чэхія.

Аб патэнцыяле кантэйнерных перавозак у гэтым напрамку, у тым ліку кажа той факт, што аб'ём перавозак грузаў кантэйнернымі цягнікамі па Беларускай чыгунцы ў паведамленні Кітай–ЕС–Кітай у мінулым годзе больш чым у 3 разы перавысіў узровень 2013 года. Доля гэтых цягнікоў у агульным аб'ёме кантэйнерных перавозак склала 21%.

Беларуская чыгунка зацікаўлена ў далейшым развіцці супрацоўніцтва з кампаніямі Кітая. Для яго актывізацыі і забеспячэння прамой прысутнасці на кітайскім транспартна-лагістычным рынку плануецца адкрыццё ў Кітаі прадстаўніцтва ТАА «Белінтэртранс-Германія», заснавальнікам якога з'яўляецца дзяржаўнае прадпрыемства «Белінтэртранс – транспартна-лагістычны цэнтр» Беларускай чыгункі.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год

Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Гэта дапаможа вам эфектыўна выкарыстоўваць афіцыйны інтэрнэт-сайт Беларускай чыгункі і падтрымліваць карэктнае функцыянаванне яго сэрвісаў! Перад тым, як здзейсніць выбар настроек параметраў выкарыстання файлаў cookie, рэкамендуем азнаёміцца з Палітыкай апрацоўкі файлаў cookie.

Настроіць