Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Перад пачаткам летніх школьных канікул Беларуская чыгунка правядзе комплекс мерапрыемстваў «Дзеці і бяспека»

28 мая 2015

З 29 мая па 7 чэрвеня на ўсіх аддзяленнях дарогі павышаную ўвагу ўдзеляць папярэджанню дзіцячага траўматызму. Работнікі Беларускай чыгункі сумесна з членамі грамадскіх фарміраванняў, супрацоўнікамі органаў унутраных спраў правядуць рэйды па кантролі за перамяшчэннем дзяцей на аб'ектах чыгуначнага транспарту. У цэнтры ўвагі апынуцца дзеці і падлеткі, якія знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгуначных шляхоў, на вакзалах, станцыях і ў цягніках.

Перад пачаткам летніх канікул школьнікам і іх бацькам яшчэ раз нагадаюць аб мерах бяспекі падчас выступленняў ва ўстановах адукацыі і на прадпрыемствах, размешчаных у непасрэднай блізкасці ад чыгункі. Асаблівую ўвагу нададуць выяўленню прычын і ўмоў, якія спрыяюць траўміраванню і гібелі грамадзян, з прыняццем мер па іх ліквідацыі. На станцыях правераць спраўнасць сістэм аўтаматычнага апавяшчэння пасажыраў, стан пешаходных пераходаў.

Таксама спецыялісты рэкамендуюць быць вельмі ўважлівымі на участках, дзе курсіруе новы рухомы састаў. Намеснік начальніка агульнатэхнічнай службы Сяргей Новікаў адзначыў: «Сучасныя электра- і дызель-цягнікі рухаюцца практычна бясшумна. Дзеці і дарослыя павінны ў абавязковым парадку выконваць правілы паводзін на чыгунцы і сур'ёзна ставіцца да ўласнай бяспекі».

 

БЧ нагадвае, чыгунка — крыніца падвышанай небяспекі. У большасці выпадкаў да трагедый прыводзіць невыкананне грамадзянамі правілаў паводзін на чыгунцы і нядбайнае стаўленне да ўласнага жыцця і здароўя. Асноўныя прычыны траўміравання і гібелі людзей — пераход у неўстаноўленых месцах, знаходжанне на аб'ектах чыгуначнага транспарту ў стане алкагольнага ап'янення, а таксама размовы па мабільным тэлефоне і праслухоўванне музыкі ў слухаўках падчас перасячэння чыгуначных шляхоў.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год