Карпаратыўныя навіны
Май
-
27 мая 2022Беларуская чыгунка і ГА «БРСМ» падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве
27 мая 2022 года Беларуская чыгунка і ГА «БРСМ» падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве. Дакумент накіраваны на развіццё узаемадзеяння па пытаннях фарміравання і прыцягнення студэнцкіх атрадаў для работы ў арганізацыях БЧ. Подпісы пад пагадненнем паставілі намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Пётр Стоцкі і другі сакратар Цэнтральнага камітэта ГА «БРСМ» Аляксандр Прохараў.
Чытаць далей… -
27 мая 2022Відэанавіны Беларускай чыгункі, красавік-май 2022 (146 выпуск)
– Больш за 2 мільёны пасажыраў беларуская магістраль перавезла за майскія святы.
– Дзённыя хуткасныя пасажырскія зносіны паміж Мінскам і Масквой – год таму стартаваў сумесны праект БЧ і ААТ «РЖД».
– Адбылося ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу «Лепшы па прафесіі» і пераможцаў галіновага спаборніцтва.
-
26 мая 20221 чэрвеня 2022 года, у Міжнародны дзень аховы дзяцей, на Беларускай чыгунцы стартуе летняя аздараўленчая кампанія
Усяго на беларускай магістралі будзе функцыянаваць 8 дзіцячых аздараўленчых лагераў, у якіх адпачнуць каля 6 тысяч дзяцей. Летні сезон у гэтым годзе адкрыецца 1 чэрвеня.
Першым расчыніць свае дзверы лагер «Дубравенка» Магілёўскага аддзялення чыгункі. У лагеры «Магістраль» Віцебскага аддзялення БЧ, «імя Н. Гастэлы» Мінскага аддзялення чыгункі, «Азёры» Баранавіцкага аддзялення БЧ, «Вярба» Брэсцкага аддзялення чыгункі, «Іса» Баранавіцкага аддзялення, «Лясное возера» Мінскага аддзялення БЧ і «Лясныя далі» Гомельскага аддзялення чыгункі заезды адбудуцца 4, 5, 7, 8, 9, 10 і 12 чэрвеня адпаведна.
У гэтым годзе падчас першай змены ў летніх аздараўленчых лагерах адпачнуць 1743 дзіцяці. Тры лагеры Беларускай чыгункі «імя Н. Гастэлы» і «Лясное возера» Мінскага аддзялення чыгункі, «Лясныя далі» Гомельскага аддзялення БЧ будуць працаваць у тры змены, усе астатнія – у 4 змены.
Чытаць далей… -
20 мая 2022Бяспечныя паводзіны – як правіла жыцця. Напярэдадні летніх канікул Беларуская чыгунка праводзіць акцыю «Дзеці і бяспека»
З 21 па 31 мая 2022 года на ўсіх аддзяленнях БЧ павышаную ўвагу нададуць папярэджанню і прафілактыцы дзіцячага траўматызму. У цэнтры ўвагі – дзеці і падлеткі, якія знаходзяцца без нагляду дарослых каля чыгуначных пуцей, на вакзалах, станцыях і ў цягніках. Работнікі Беларускай чыгункі сумесна з членамі грамадскіх фарміраванняў, супрацоўнікамі органаў унутраных спраў праводзяць рэйды па кантролі і выдаленні школьнікаў з тэрыторыі аб'ектаў чыгуначнага транспарту. Таксама падлеткам і іх бацькам нагадаюць аб правілах паводзін на чыгунцы.
Чытаць далей… -
18 мая 2022На Беларускай чыгунцы працягваецца акцыя «Мы разам па дарозе памяці»
21 мая 2022 года, У Дзень горада, удзельнікі патрыятычнай акцыі «Мы разам па дарозе памяці» наведаюць Баранавічы. Акцыя адбудзецца на цэнтральнай плошчы горада. Пачатак імпрэзы ў 19:10. На пляцоўцы ля помніка «Вечны агонь» (вул. Леніна) з 11:00 да 17:00 будзе працаваць мабільная экспазіцыя беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, прысвечаная подзвігу беларусаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку гераізму чыгуначнікаў.
Таксама жыхары і госці нашай краіны могуць паўдзельнічаць у конкурсах і віктарынах, зрабіць фота на памяць у ваеннай форме і перадаць у Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны тэматычныя сямейныя рэліквіі.
Кульмінацыяй мерапрыемства стане канцэрт, падрыхтаваны калектывамі і індывідуальнымі выканаўцамі аматарскай мастацкай творчасці культурна-спартыўных цэнтраў аддзяленняў Беларускай чыгункі.
Чытаць далей… -
12 мая 2022Беларуская чыгунка праводзіць конкурс прыгажосці і грацыі «Краса нашай магістралі». З 12 мая стартаваў 1 этап – інтэрнэт-галасаванне «Краса магістралі Online»
Беларуская чыгунка праводзіць конкурс прыгажосці і грацыі «Краса нашай магістралі». З 12 мая стартаваў 1 этап-інтэрнэт-галасаванне «Краса магістралі Online»
Конкурс прыгажосці і грацыі «Краса нашай магістралі» праходзіць у рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 160-годдзю Беларускай чыгункі, якое магістраль адзначыць 27 снежня 2022 года.
У конкурсе прымаюць удзел шэсць чыгуначніц. Усе яны сталі пераможцамі адборачных тураў, якія адбыліся на аддзяленнях Беларускай чыгункі ў красавіку.
Чытаць далей… -
11 мая 2022Дзіцячая чыгунка ў дні майскіх свят перавезла каля 6700 пасажыраў
30 красавіка 2022 года Дзіцячая чыгунка ім. К. С. Заслонава адкрыла свой 67 сезон перавозак.
У дні майскіх святаў цягнікі курсіравалі па маршруце станцыя Заслонава–станцыя Сасновы Бор. З 1 па 9 мая 2022 года імі скарысталіся 6694 пасажыры. 9 мая на малой Беларускай для мінчан і гасцей сталіцы адбылася святочная праграма, прысвечаная Дню Перамогі. Праваднікі ў вагонах былі апрануты ў салдацкія гімнасцёркі і пілоткі, а для пасажыраў выконваліся ваенныя песні пад гармонь.
Чытаць далей… -
11 мая 2022Беларуская чыгунка ў перыяд майскіх свят перавезла больш за 2 мільёны пасажыраў
З 29 красавіка па 9 мая 2022 года Беларуская чыгунка перавезла больш за 2 мільёны 190 тысяч пасажыраў. Гэта на 16,5% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.
Звыш 119 тысяч пасажыраў у святочныя дні здзейснілі падарожжа цягнікамі міжнародных ліній у зносінах Беларусь-Расія-Беларусь. Унутры краіны цягнікі міжрэгіянальных ліній і рэгіянальных ліній бізнес-класа перавезлі 314 тысяч пасажыраў. Паслугамі цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа скарысталіся больш за 1 мільён 653 тысячы пасажыраў, а цягнікі гарадскіх ліній перавезлі амаль 103 тысячы пасажыраў.
Усе віды перавозак у дні майскіх святаў паказалі рост у адносінах да аналагічнага перыяду 2021 года, пры гэтым найбольшую дынаміку мелі цягнікі міжнародных ліній (76,8%) і гарадскіх ліній (19,6%).
Чытаць далей… -
10 мая 2022На вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі адбыўся песенны флэшмоб, прысвечаны Дню Перамогі
У мерапрыемстве прынялі ўдзел работнікі і ветэраны Беларускай чыгункі. Для выступлення выбралі знаёмыя ўсім матывы ваенных гадоў - пачалі з песні "Дзясяты наш дэсантны батальён" з кінафільма "Беларускі вакзал" (яе ўдзельнікі выканалі ў стылі а capella), а працягнула флэшмоб "Кацюша" пад акампанемент акардэона. Удзельнікам мерапрыемства з задавальненнем падпявалі і пасажыры, якія апынуліся ў гэты момант на вакзале.
-
06 мая 2022Дарагія ветэраны! Паважаныя работнікі Беларускай чыгункі!
Ад усёй душы віншуем вас з вялікім і свяшчэнным святам – Днём Перамогі!
9 Мая займае асаблівае месца ў жыцці кожнага беларуса. Праходзяць дзесяцігоддзі, змяняюцца пакаленні, але Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне, як сімвал нацыянальнага гонару, воінскай славы і доблесці, жыве ў нашых сэрцах. Воіны-вызваліцелі з'яўляюцца для нас прыкладам гераізму і сілы духу, мужнасці і бязмернай любові да роднай Айчыны.
Жыхары Беларусі будуць вечна памятаць і горыч цяжкіх страт ваеннага ліхалецця. Мільёны нашых суайчыннікаў назаўсёды засталіся на палях найжорсткіх бітваў з ворагам, набліжаючы шчаслівы дзень усенароднай радасці і славы – дзень Вялікай Перамогі.
Чытаць далей… -
04 мая 2022Прадстаўнікі Беларускай чыгункі прынялі ўдзел у пасяджэнні Міждзяржаўнага тэхнічнага камітэта па стандартызацыі МТК 524 «Чыгуначны транспарт»
Пасяджэнне Міждзяржаўнага тэхнічнага камітэта па стандартызацыі МТК 524 «Чыгуначны транспарт» (далей – МТК 524) адбылося 28.04.2022 у фармаце відэаканферэнцыі.
Чытаць далей…