Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Дарагія ветэраны! Паважаныя работнікі Беларускай чыгункі!

06 мая 2022

Ад усёй душы віншуем вас з вялікім і свяшчэнным святам – Днём Перамогі!

9 Мая займае асаблівае месца ў жыцці кожнага беларуса. Праходзяць дзесяцігоддзі, змяняюцца пакаленні, але Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне, як сімвал нацыянальнага гонару, воінскай славы і доблесці, жыве ў нашых сэрцах. Воіны-вызваліцелі з'яўляюцца для нас прыкладам гераізму і сілы духу, мужнасці і бязмернай любові да роднай Айчыны.

Жыхары Беларусі будуць вечна памятаць і горыч цяжкіх страт ваеннага ліхалецця. Мільёны нашых суайчыннікаў назаўсёды засталіся на палях найжорсткіх бітваў з ворагам, набліжаючы шчаслівы дзень усенароднай радасці і славы – дзень Вялікай Перамогі.

Без перавелічэння можна сказаць, што шмат у чым зыход Вялікай Айчыннай вайны вызначыла зладжаная і дакладная работа чыгуначнага транспарту. Пад абстрэламі артылерыі і налётамі варожай авіяцыі паравозныя калоны асаблівага рэзерву бесперабойна дастаўлялі да лініі фронту тэхніку і боепрыпасы, забяспечвалі масавыя перамяшчэнні войскаў.

За праяўлены гераізм і мужнасць тысячы чыгуначнікаў былі ўзнагароджаны баявымі ордэнамі і медалямі, многія былі ўдастоены званняў Героя Савецкага Саюза і Героя Сацыялістычнай працы.

Абараніўшы родны край, франтавікі зрабілі неацэнны працоўны подзвіг, унёсшы свой бясцэнны ўклад у аднаўленне чыгуначнага транспарту нашай краіны і яго далейшае развіццё.

І сёння, праз 77 гадоў, ваша адданасць Айчыне – прыклад для пераймання, неад'емная частка патрыятычнага і духоўна–маральнага выхавання нашай моладзі.

Павага да пакалення пераможцаў, працяг слаўных ратных і працоўных традыцый – гэта праява нашай вернасці вашым запаветам – берагчы мір і згоду ў грамадстве, бяспеку і незалежнасць роднай Беларусі.

Дарагія ветэраны і працаўнікі Беларускай чыгункі! Ад усёй душы жадаем вам і вашым блізкім моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, мірнага неба і сямейнай утульнасці!

З Днём Перамогі!


Начальнік Беларускай чыгункі                  У.М. Марозаў

Старшыня Аб'яднанай галіновай
прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў
і транспартных будаўнікоў                        В.М. Какора

Старшыня арганізацыі ветэранаў
Беларускай чыгункі                                   С.П. Гогалеў


Да спісу навін за 2022 год