Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

На вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі адбыўся песенны флэшмоб, прысвечаны Дню Перамогі

10 мая 2022

У мерапрыемстве прынялі ўдзел работнікі і ветэраны Беларускай чыгункі. Для выступлення выбралі знаёмыя ўсім матывы ваенных гадоў - пачалі з песні "Дзясяты наш дэсантны батальён" з кінафільма "Беларускі вакзал" (яе ўдзельнікі выканалі ў стылі а capella), а працягнула флэшмоб "Кацюша" пад акампанемент акардэона. Удзельнікам мерапрыемства з задавальненнем падпявалі і пасажыры, якія апынуліся ў гэты момант на вакзале.

Таксама ў гэтыя майскія дні песенныя флэшмобы адбыліся і на іншых вакзалах Беларускай чыгункі.

Нагадаем, у маі 2021 года на вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі таксама праходзіў песенны флэшмоб. На працягу года ролік пра яго прагледзелі на афіцыйным YouTube-канале Беларускай чыгункі больш за 930 тысяч гледачоў з розных краін. 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2022 год