Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка і ГА «БРСМ» падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве

27 мая 2022

27 мая 2022 года Беларуская чыгунка і ГА «БРСМ» падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве. Дакумент накіраваны на развіццё узаемадзеяння па пытаннях фарміравання і прыцягнення студэнцкіх атрадаў для работы ў арганізацыях БЧ. Подпісы пад пагадненнем паставілі намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Пётр Стоцкі і другі сакратар Цэнтральнага камітэта ГА «БРСМ» Аляксандр Прохараў.

Трэба адзначыць, што Беларуская чыгунка ўжо мае станоўчы вопыт па арганізацыі студэнцкіх атрадаў з ліку навучэнцаў Мінскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа чыгуначнага транспарту імя Я. П. Юшкевіча і студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту для работы на Мінскім аддзяленні Беларускай чыгункі.

У гэтым годзе сэрвісныя і будаўнічыя студэнцкія атрады будуць сфарміраваны ў вагонных участках і дыстанцыях пуці Мінскага і Гомельскага аддзяленняў Беларускай чыгункі. Гэта каля 10 атрадаў, у якіх будуць задзейнічаны больш за 100 студэнтаў і навучэнцаў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў. Хлопцы будуць працаваць праваднікамі пасажырскіх вагонаў і манцёрамі пуці. Акрамя таго, будзе створана 2 педагагічных студэнцкіх атрада з ліку навучэнцаў Гомельскага дзяржаўнага педагагічнага каледжа імя Л. С. Выгоцкага, якія будуць работаць выхавальнікамі ў дзіцячым аздараўленчым лагеры «Лясные далі» Гомельскага аддзялення чыгункі. У 2023 годзе плануецца, што падобныя атрады будуць створаны і на іншых аддзяленнях БЧ.

Як адзначыў падчас падпісання Пагаднення намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Пётр Стоцкі, кіраўніцтва Беларускай чыгункі падтрымлівае ініцыятыву больш шырокага прыцягнення студэнцкіх атрадаў для работы ў арганізацыях БЧ і спадзяецца, што супрацоўніцтва з Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі будзе актыўна спрыяць гэтаму. «Студэнцкія атрады іграюць вялікую ролю ў забеспячэнні занятасці моладзі, уцягванні яе ў сацыяльна-эканамічнае жыцце грамадства, фарміраванні ў маладога пакалення актыўнай грамадзянскай пазіцыі і пачуцця патрыятызму. Работа ў студатрадзе спрыяе не толькі прафесійнаму развіццю, набыццю працоўнага вопыту, але і рэалізацыі інтэлектуальнага і творчага патэнцыялу маладых людзей, вучыць іх уменню работаць у камандзе, развівае пачуццё асабістай і калектыўнай адказнасці за вынікі сваёй работы».

Па словах другога сакратара Цэнтральнага камітэта ГА «БРСМ» Аляксандра Прохарава ўдзел у студэнцкіх атрадах уключае ў сябе не толькі забеспячэнне занятасці моладзі з розных рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь, але і прадугледжвае культурную, спартыўную, экскурсійную праграму, а таксама спаборніцтвы па вытворчых паказчыках. Адбор навучэнцаў і студэнтаў у студэнцкія атрады ажыццяўляецца на конкурснай аснове.

Ён выказаў упэўненасць у паспяховай рэалізацыі сумесных праектаў з Беларускай чыгункай.

Сімвалічна, што падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Беларускай чыгункай і Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі адбылося ў год 160-годдзя беларускай магістралі і 20-годдзя ГА «БРСМ».

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2022 год