Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Дзіцячая чыгунка ў дні майскіх свят перавезла каля 6700 пасажыраў

11 мая 2022

30 красавіка 2022 года Дзіцячая чыгунка ім. К. С. Заслонава адкрыла свой 67 сезон перавозак.

У дні майскіх святаў цягнікі курсіравалі па маршруце станцыя Заслонава–станцыя Сасновы Бор. З 1 па 9 мая 2022 года імі скарысталіся 6694 пасажыры. 9 мая на малой Беларускай для мінчан і гасцей сталіцы адбылася святочная праграма, прысвечаная Дню Перамогі. Праваднікі ў вагонах былі апрануты ў салдацкія гімнасцёркі і пілоткі, а для пасажыраў выконваліся ваенныя песні пад гармонь.

Асноўная канцэртная праграма прайшла на станцыі Заслонава. Таксама ў чаканні цягніка ў юных гасцей была магчымасць паспрабаваць сябе ў ролі машыністаў на інтэрактыўным трэнажоры кіравання лакаматывам. Гэтай паслугай скарысталіся 350 наведвальнікаў Дзіцячай чыгункі. Падчас стаянкі на станцыі Сасновы бор для пасажыраў былі даступны розныя тэматычныя конкурсы і атракцыёны.

Нагадваем, што ў маі Дзіцячая чыгунка чакае наведвальнікаў па суботах і нядзелях з 11.00 да 17.00. А летам ДЧ будзе работаць яшчэ і ў буднія дні – з серады па пятніцу з 11.00 да 15.00.

Білеты на Дзіцячую чыгунку можна набыць у касе на станцыі Заслонава, а таксама праз інтэрнэт. Больш падрабязную інфармацыю аб рабоце Дзіцячай чыгункі можна атрымаць па тэлефоне +375 17 267 25 22 або на афіцыйнай старонцы ДЖД на сайце www.minsk.rw.by.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ



Да спісу навін за 2022 год