Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка праводзіць конкурс прыгажосці і грацыі «Краса нашай магістралі». З 12 мая стартаваў 1 этап – інтэрнэт-галасаванне «Краса магістралі Online»

12 мая 2022

Беларуская чыгунка праводзіць конкурс прыгажосці і грацыі «Краса нашай магістралі». З 12 мая стартаваў 1 этап-інтэрнэт-галасаванне «Краса магістралі Online»

Конкурс прыгажосці і грацыі «Краса нашай магістралі» праходзіць у рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 160-годдзю Беларускай чыгункі, якое магістраль адзначыць 27 снежня 2022 года.

У конкурсе прымаюць удзел шэсць чыгуначніц. Усе яны сталі пераможцамі адборачных тураў, якія адбыліся на аддзяленнях Беларускай чыгункі ў красавіку.

Першы этап чыгуначнага конкурсу – інтэрнэт-галасаванне «Краса магістралі Online» – праходзіць з 12 па 18 мая. На працягу тыдня ўсе жадаючыя могуць аддаць свае галасы за ўдзельніцу, чые фота спадабаюцца ім больш за ўсё.

Партфоліа размешчаны на афіцыйным Telegram-канале «БЧ. Official». Каб прагаласаваць, трэба перайсці па спасылцы і падпісацца на канал, а затым пакінуць свой голас. Галасаваць можна толькі адзін раз і толькі за адну дзяўчыну.

Астатнія этапы конкурсу «Краса нашай магістралі» пройдуць 19 мая на сцэне Палаца культуры чыгуначнікаў Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2022 год