Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

1 чэрвеня 2022 года, у Міжнародны дзень аховы дзяцей, на Беларускай чыгунцы стартуе летняя аздараўленчая кампанія

26 мая 2022

Усяго на беларускай магістралі будзе функцыянаваць 8 дзіцячых аздараўленчых лагераў, у якіх адпачнуць каля 6 тысяч дзяцей. Летні сезон у гэтым годзе адкрыецца 1 чэрвеня.

Першым расчыніць свае дзверы лагер «Дубравенка» Магілёўскага аддзялення чыгункі. У лагеры «Магістраль» Віцебскага аддзялення БЧ, «імя Н. Гастэлы» Мінскага аддзялення чыгункі, «Азёры» Баранавіцкага аддзялення БЧ, «Вярба» Брэсцкага аддзялення чыгункі, «Іса» Баранавіцкага аддзялення, «Лясное возера» Мінскага аддзялення БЧ і «Лясныя далі» Гомельскага аддзялення чыгункі заезды адбудуцца 4, 5, 7, 8, 9, 10 і 12 чэрвеня адпаведна.

У гэтым годзе падчас першай змены ў летніх аздараўленчых лагерах адпачнуць 1743 дзіцяці. Тры лагеры Беларускай чыгункі «імя Н. Гастэлы» і «Лясное возера» Мінскага аддзялення чыгункі, «Лясныя далі» Гомельскага аддзялення БЧ будуць працаваць у тры змены, усе астатнія – у 4 змены.

У дзіцячых аздараўленчых лагерах «імя Н. Гастэлы»,«Дубравенка» «Лясныя далі» будуць створаны профільныя атрады для падлеткаў ва ўзросце ад 15 да 17 гадоў, у якіх хлопцы азнаёмяцца з асновамі чыгуначных прафесій.

Адметнай асаблівасцю аздараўленчай кампаніі 2022 года стане правядзенне мерапрыемстваў, прымеркаваных да 160-годдзя Беларускай чыгункі і Года гістарычнай памяці. Гэта розныя гульні, віктарыны, конкурсы, канцэртныя праграмы і інш.

У мэтах прафілактыкі заносу і распаўсюджвання інфекцыйных захворванняў будуць абмежаваны наведвання дзяцей бацькамі і ўваход на тэрыторыю лагера.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2022 год