Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Карпаратыўныя навіны

Красавік

  • 30 красавіка спаўняецца год сумеснаму праекту БЧ і ААТ «РЖД» – дзённым хуткасным пасажырскім зносінам паміж Мінскам і Масквой
    29 красавіка 2022
    30 красавіка спаўняецца год сумеснаму праекту БЧ і ААТ «РЖД» – дзённым хуткасным пасажырскім зносінам паміж Мінскам і Масквой

    30 красавіка 2021 года быў рэалізаваны сумесны праект Беларускай чыгункі і ААТ «РЖД» па арганізацыі дзённых хуткасных пасажырскіх зносін паміж сталіцамі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. На чыгуначным вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця дзённых хуткасных міжнародных пасажырскіх зносін па маршруце Мінск–Масква з арганізацыяй тэлемоста з Расійскай Федэрацыяй і адначасовым адпраўленнем у 16:00 у першы рэйс цягнікоў з Мінска і Масквы.

    Цяпер дзве пары міжнародных хуткасных электрацягнікоў штодня звязваюць сталіцы Беларусі і Расіі. Дадзеныя цягнікі курсіруюць па люстранаму раскладу – яны адпраўляюцца з пачатковых і прыбываюць у канчатковыя пункты ў адзін і той жа час, пераадольваючы адлегласць паміж Мінскам і Масквой менш, чым за 7 гадзін. Праект дзённых хуткасных зносін чакана знайшоў свайго спажыўца і інтэграваўся ў агульную транспартную сістэму Саюзнай дзяржавы. За першы год гэтай паслугай скарысталася больш за 500 тысяч пасажыраў.

    Чытаць далей…
  • 30 красавіка Дзіцячая чыгунка адкрывае летні сезон перавозак 2022 года
    28 красавіка 2022
    30 красавіка Дзіцячая чыгунка адкрывае летні сезон перавозак 2022 года

    У гэтым годзе Дзіцячая чыгунка імя К. С. Заслонава адкрые свой 67-ы сезон. 30 красавіка ў 9:30 на станцыі Заслонава пройдзе ўрачыстая лінейка юных чыгуначнікаў.

    Чытаць далей…
  • Тры арганізацыі Беларускай чыгункі занесены на Рэспубліканскую дошку Гонару
    27 красавіка 2022
    Тры арганізацыі Беларускай чыгункі занесены на Рэспубліканскую дошку Гонару

    Тры арганізацыі чыгуначнай галіны прызнаны пераможцамі спаборніцтва па выніках работы за 2021 год і занесены на Рэспубліканскую дошку Гонару. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка.

    За дасягненне высокіх вынікаў лепшымі ў вобласці транспарту і будаўніцтва прызнаны Мінскае і Гомельскае аддзяленні Беларускай чыгункі, а таксама будаўніча-мантажнае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «БЕЛТРАНСАЎТАМАТЫКА» беларускай чыгункі адпаведна.

    Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі – гэта 16 тысяч работнікаў, 29 адасобленых структурных падраздзяленняў (філіялаў), 72 станцыі і больш за 2790 км разгорнутай даўжыні пуці.

    Чытаць далей…
  • 27 красавіка 2022
    Лепшую маладзёжную цягніковую брыгаду выбралі на Беларускай чыгунцы

    Беларуская чыгунка падвяла вынікі спаборніцтва на званне «Лепшая маладзёжная цягніковая брыгада Беларускай чыгункі» па выніках работы за 2021 год. Трэба адзначыць, што, як правіла, маладзежныя цягніковыя брыгады складаюцца з членаў ГА «БРСМ».

    Чытаць далей…
  • Беларуская чыгунка запрашае прыняць удзел у патрыятычнай акцыі «Мы разам па дарозе памяці»
    27 красавіка 2022
    Беларуская чыгунка запрашае прыняць удзел у патрыятычнай акцыі «Мы разам па дарозе памяці»

    Беларуская чыгунка сумесна з Беларускім Дзяржаўным музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыяй чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў, пры інфармацыйнай падтрымцы тэлеканала «Беларусь 3» Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь у рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да 160-годдзя Беларускай чыгункі і Года гістарычнай памяці, правядзе патрыятычную акцыю «Мы разам па дарозе памяці».

    Стартуе акцыя 5 мая 2022 года, напярэдадні Дня Перамогі, у Гомелі. 21 мая, у Дзень горада, удзельнікаў акцыі будуць сустракаць жыхары Баранавічаў. 21 чэрвеня, напярэдадні пачатку Вялікай Айчыннай вайны, удзельнікі акцыі наведаюць Брэст. 25 чэрвеня, напярэдадні Дня вызвалення Віцебска, паўдзельнічаць у акцыі змогуць віцебчукі. 28 чэрвеня акцыя адбудзецца ў Магілёве – у Дзень вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а завершацца мерапрыемствы 30 чэрвеня 2022 года, напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, у Мінску.

    Чытаць далей…
  • 25 красавіка 2022
    На Беларускай чыгунцы выбралі лепшую маладзёжную лакаматыўную брыгаду

    Беларуская чыгунка падвяла вынікі спаборніцтва сярод маладзёжных лакаматыўных брыгад па выніках работы за 2021 год. Трэба адзначыць, што большасць членаў маладзёжных лакаматыўных брыгад складаюцца ў ГА «БРСМ».

    Чытаць далей…
  • Напярэдадні свята працы на Беларускай чыгунцы ўзнагародзілі лепшых работнікаў галіны
    25 красавіка 2022
    Напярэдадні свята працы на Беларускай чыгунцы ўзнагародзілі лепшых работнікаў галіны

    22 красавіка 2022 года, напярэдадні Свята працы, у Мінскім Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў чыгуначнага конкурсу «Лепшы па прафесіі на чыгуначным транспарце» і галіновага спаборніцтва за 2021 год.

    У конкурсе «Лепшы па прафесіі на чыгуначным транспарце» ў 2021 годзе прымалі ўдзел прадстаўнікі 122 розных прафесій і спецыяльнасцяў. Гэта дзяжурныя па станцыі і складальнікі цягнікоў,машыністы лакаматываў і іх памочнікі, цягніковыя і лакаматыўныя дыспетчары, білетныя касіры і праваднікі пасажырскіх вагонаў і інш. па выніках конкурсу пераможцамі прызнаны 122 работніка беларускай магістралі.

    Яшчэ адной добрай традыцыяй на Беларускай чыгунцы з'яўляецца правядзенне штогадовага галіновага вытворчага спаборніцтва, па выніках якога вызначаюцца лепшыя працоўныя калектывы галіны.

    Чытаць далей…
  • 19 красавіка 2022
    Беларуская чыгунка аб'яўляе аб правядзенні конкурсу мастацкага майстэрства «Міла ты мне, родная магістраль»

    Конкурс мастацкага майстэрства «Міла ты мне, родная магістраль» праводзіцца на Беларускай чыгунцы з 20 красавіка па 15 чэрвеня 2022 года сярод работнікаў аддзяленняў Беларускай чыгункі і іх адасобленых структурных падраздзяленняў (філіялаў) у рамках святкавання 160-годдзя Беларускай чыгункі і мерапрыемстваў Года гістарычнай памяці.

    Чытаць далей…
  • 18 красавіка 2022
    Моладзь Беларускай чыгункі паспаборнічае ў фотамайстэрстве

    На беларускай магістралі праводзіцца фотаконкурс сярод моладзі, прысвечаны 160-годдзю Беларускай чыгункі. Ён арганізаваны ў мэтах выхавання ў работнікаў Беларускай чыгункі пачуцця патрыятызму, любові і павагі да гераічнага мінулага чыгуначнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, захавання для будучых пакаленняў дакументальных фотаматэрыялаў аб гістарычным мінулым нашай краіны і Беларускай чыгункі.

    Чытаць далей…
  • Больш за 56 тысяч работнікаў Беларускай чыгункі прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку 16 красавіка 2022 года
    18 красавіка 2022
    Больш за 56 тысяч работнікаў Беларускай чыгункі прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку 16 красавіка 2022 года

    Для арганізацыі і правядзення суботніка на БЧ была створана рабочая група. У яе склад увайшлі кіраўніцтва Беларускай чыгункі і Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў, кіраўнікі службаў Упраўлення чыгункі, сакратар галіновага камітэта ГА «БРСМ» БЧ.

    Работнікі арганізацый беларускай магістралі наводзілі парадак на прадпрыемствах і прылеглых да іх тэрыторыях. У суботніку таксама прымалі ўдзел і ветэраны працы Беларускай чыгункі. Асаблівая ўвага надавалася прывядзенню ў належны стан воінскіх пахаванняў, абеліскаў і помнікаў героям Вялікай Айчыннай вайны, размешчаных побач з аб'ектамі чыгуначнага транспарту. У цяперашні час іх налічваецца больш за 200.

    Чытаць далей…
  • 14 красавіка 2022
    На БЧ стартаваў конкурс малюнкаў, плакатаў і фотакалажаў, прысвечаны Году гістарычнай памяці.

    Конкурс малюнкаў, плакатаў і фотакалажаў, прысвечаны Году гістарычнай памяці, праводзіцца на Беларускай чыгунцы сярод яе работнікаў з 14 красавіка па 29 ліпеня 2022 года. Ён арганізаваны ў мэтах выхавання ў чыгуначнікаў пачуцця патрыятызму, любві і павагі да сваёй радзімы, яе гістарычнай і культурнай спадчыны.

    Пераможцаў творчага спаборніцтва вызначаць у трох намінацыях: «Лепшы малюнак», «Лепшы плакат» і «Лепшы фотакалаж».

    Чытаць далей…
  • Напярэдадні Дня Перамогі Турыстычны цэнтр «Дартур» БЧ арганізуе экскурсійны тур на цягніку «Скрозь гады звініць Перамога»
    14 красавіка 2022
    Напярэдадні Дня Перамогі Турыстычны цэнтр «Дартур» БЧ арганізуе экскурсійны тур на цягніку «Скрозь гады звініць Перамога»

    6–7 мая 2022 года Турыстычны цэнтр «Дартур» БЧ сумесна з прафсаюзнымі арганізацыямі Беларускай чыгункі арганізуе экскурсійную паездку на цягніку «Скрозь гады звініць Перамога» па маршруце Мінск – Брэст – Мінск. Гэты тур прымеркаваны да Дня Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і праводзіцца ў рамках Года гістарычнай памяці.

    Таксама ўдзельнікі падарожжа наведаюць Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой», Музей чыгуначнай тэхнікі ў г. Брэсце, дзе святочны настрой створаць калектывы культурна-спартыўных цэнтраў Брэсцкага і Мінскага аддзяленняў Беларускай чыгункі, выканаўшы музычную праграму «Па дарогах песні франтавой».

    Чытаць далей…
  • 06 красавіка 2022
    Беларуская чыгунка падвяла вынікі мерапрыемства «Дзеці і бяспека»

    З 18 па 27 сакавіка 2022 года на ўсіх аддзяленнях Беларускай чыгункі надалі павышаную ўвагу папярэджанню і прафілактыцы дзіцячага траўматызму. Падчас акцыі чыгуначнікі сумесна з членамі грамадскіх фарміраванняў, супрацоўнікамі органаў унутраных спраў правялі 415 рэйдаў.

    Чытаць далей…
  • 04 красавіка 2022
    Конкурс на лепшую публікацыю «Усё жыццё маё – чыгунка» стартаваў у газеце «Железнодорожник Белоруссии»

    Конкурс на лепшую публікацыю «Усё жыццё маё – чыгунка» сярод работнікаў і ветэранаў працы Беларускай чыгункі, прысвечаны 160-годдзю беларускай магістралі, арганізаваны рэдакцыяй газеты «Железнодорожник Белоруссии».

    Ён праводзіцца ў рамках мерапрыемстваў Года гістарычнай памяці ў мэтах захавання пераемнасці пакаленняў, культурных і гістарычных традыцый, фарміравання пазітыўнай грамадскай думкі аб дзейнасці Беларускай чыгункі, а таксама ўключэння работнікаў і ветэранаў працы ў актыўнае грамадскае жыццё, выяўлення таленавітых аўтараў для далейшага супрацоўніцтва з выданнем і інш.

    Пераможцаў вызначаць у дзвюх намінацыях: «Прафесія – чыгуначнік» і «Чыгунка ў сэрцы назаўжды».

    Чытаць далей…
  • 01 красавіка 2022
    2 красавіка 2022 года міжнароднаму фірменнаму цягніку № 2/1 Мінск–Масква «Беларусь» спаўняецца 60 гадоў

    Сімвалічна, што юбілей фірменнага цягніка Беларускай чыгункі № 2/1 Мінск–Масква «Беларусь» супадае з святкаваннем Дня яднання народаў Беларусі і Расіі.

    За 60 гадоў курсіравання гэтага цягніка ў зносінах Мінск–Масква–Мінск на ім праехалі больш за 11 мільёнаў пасажыраў. У 2021 годзе пасажырамі цягніка сталі каля 200 тысяч жыхароў Беларусі і Расіі.

    Чытаць далей…