Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

На БЧ стартаваў конкурс малюнкаў, плакатаў і фотакалажаў, прысвечаны Году гістарычнай памяці.

14 красавіка 2022

Конкурс малюнкаў, плакатаў і фотакалажаў, прысвечаны Году гістарычнай памяці, праводзіцца на Беларускай чыгунцы сярод яе работнікаў з 14 красавіка па 29 ліпеня 2022 года. Ён арганізаваны ў мэтах выхавання ў чыгуначнікаў пачуцця патрыятызму, любві і павагі да сваёй радзімы, яе гістарычнай і культурнай спадчыны.

Пераможцаў творчага спаборніцтва вызначаць у трох намінацыях: «Лепшы малюнак», «Лепшы плакат» і «Лепшы фотакалаж».

Вынікі конкурсу падвядзе журы, у склад якога ўвойдуць прадстаўнікі Упраўлення Беларускай чыгункі, Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў, Арганізацыі ветэранаў магістралі, галіновага камітэта ГА «БРСМ», рэдакцыі газеты «Железнодорожник Белоруссии».

Работы неабходна накіроўваць у адрас рэдакцыі газеты «Железнодорожник Белоруссии»: 220006, г. Мінск, вул. Кірава, 2 (з паметкай «Конкурс, прысвечаны Году гістарычнай памяці» і ўказаннем намінацыі) да 29 ліпеня 2022 года.

Лепшыя работы будуць апублікаваны ў газеце «Железнодорожник Белоруссии», а таксама размешчаны на афіцыйным інтэрнет-сайце Беларускай чыгункі.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Тэгі: конкурс
Да спісу навін за 2022 год