Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Конкурс на лепшую публікацыю «Усё жыццё маё – чыгунка» стартаваў у газеце «Железнодорожник Белоруссии»

04 красавіка 2022

Конкурс на лепшую публікацыю «Усё жыццё маё – чыгунка» сярод работнікаў і ветэранаў працы Беларускай чыгункі, прысвечаны 160-годдзю беларускай магістралі, арганізаваны рэдакцыяй газеты «Железнодорожник Белоруссии».

Ён праводзіцца ў рамках мерапрыемстваў Года гістарычнай памяці ў мэтах захавання пераемнасці пакаленняў, культурных і гістарычных традыцый, фарміравання пазітыўнай грамадскай думкі аб дзейнасці Беларускай чыгункі, а таксама ўключэння работнікаў і ветэранаў працы ў актыўнае грамадскае жыццё, выяўлення таленавітых аўтараў для далейшага супрацоўніцтва з выданнем і інш.

Пераможцаў вызначаць у дзвюх намінацыях: «Прафесія – чыгуначнік» і «Чыгунка ў сэрцы назаўжды». Калі аўтар выбраў першы напрамак, неабходна адлюстраваць інфармацыю пра героя публікацыі, які знайшоў сваё прызванне ў чыгуначнай прафесіі, расказаць пра яго дасягненні, імкненні і захапленні. У другой варта зрабіць акцэнт на гісторыі развіцця прадпрыемства і яго дзейнасці на сучасным этапе, апісаць работу працоўнага калектыву і грамадскіх арганізацый (ветэранскай, моладзевай, прафсаюзнай).

Вынікі конкурсу падвядзе журы, у склад якога ўвойдуць прадстаўнікі рэдакцыі газеты, а таксама Упраўлення Беларускай чыгункі, арганізацыі ветэранаў магістралі, галіновага камітэта ГА «БРСМ». Спецыялісты ацэняць матэрыялы па іх інфармацыйнай насычанасці, аўтарскім стылі і форме выкладу, арыгінальнасці падачы, а таксама ўлічаць паўнату раскрыцця заяўленай тэмы.

Работы неабходна накіроўваць у адрас рэдакцыі газеты 220006, г. Мінск, вул. Кірава, 2 (з пазнакай «конкурс» і указаннем намінацыі) да 30 лістапада 2022 года.

Аўтарам лепшых матэрыялаў будуць уручаны дыпломы і каштоўныя падарункі. Іх нарысы і артыкулы будуць апублікаваны ў газеце "Железнодорожник Белоруссии". Дадаткова з умовамі ўдзелу ў конкурсе можна азнаёміцца на афіцыйным інтэрнэт-сайце выдання www.xpress.by.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Тэгі: конкурс
Да спісу навін за 2022 год