Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка падвяла вынікі мерапрыемства «Дзеці і бяспека»

06 красавіка 2022

З 18 па 27 сакавіка 2022 года на ўсіх аддзяленнях Беларускай чыгункі надалі павышаную ўвагу папярэджанню і прафілактыцы дзіцячага траўматызму. Падчас акцыі чыгуначнікі сумесна з членамі грамадскіх фарміраванняў, супрацоўнікамі органаў унутраных спраў правялі 415 рэйдаў. Паблізу чыгуначных пуцей, на вакзалах, станцыях і ў цягніках былі выяўлены 42 школьніка, якія знаходзіліся на тэрыторыі аб'ектаў чыгуначнага транспарту без нагляду дарослых. Яшчэ 17 падлеткам зрабілі заўвагу за размовы па мабільным і выкарыстанне навушнікаў пры знаходжанні на аб'ектах чыгункі. Акрамя таго, падлеткам і іх бацькам нагадалі аб правілах паводзін на чыгунцы – падчас выступленняў на прадпрыемствах і ў навучальных установах, размешчаных побач з чыгункай удалося ахапіць 2400 дарослых і больш за 20 400 падлеткаў, удзельнікі акцыі распаўсюдзілі больш за 8200 памятак.

За першыя 3 месяцы 2022 года на Беларускай чыгунцы адбылося 17 выпадкаў невытворчага траўматызму, гэта на 10 здарэнняў менш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. У тым ліку адбылося 14 здарэнняў са смяротным зыходам і 3 выпадкі траўміравання, пры гэтым траўмы атрымаў 1 непаўнагадовы.

БЧ нагадвае, чыгунка – крыніца павышанай небяспекі. У большасці выпадкаў да трагедый прыводзіць невыкананне грамадзянамі правілаў паводзін на чыгунцы і нядбайныя адносіны да ўласнага жыцця і здароўя. Асноўныя прычыны траўміравання і гібелі людзей – пераход у неўстаноўленых месцах, знаходжанне на аб'ектах чыгуначнага транспарту ў стане алкагольнага ап'янення, а таксама размовы па мабільным тэлефоне і праслухоўванне музыкі ў навушніках падчас перасячэння чыгуначных пуцей.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2022 год