Лепшую маладзёжную цягніковую брыгаду выбралі на Беларускай чыгунцы
27 красавіка 2022
Беларуская чыгунка падвяла вынікі спаборніцтва на званне «Лепшая маладзёжная цягніковая брыгада Беларускай чыгункі» па выніках работы за 2021 год. Трэба адзначыць, што, як правіла, маладзежныя цягніковыя брыгады складаюцца з членаў ГА «БРСМ».
Спаборніцтвы на званне «Лепшая маладзежная цягніковая брыгада Беларускай чыгункі» праводзіцца на БЧ з мэтай павышэння культуры абслугоўвання пасажыраў і ўмацавання станоўчага іміджу Беларускай чыгункі, а таксама выхавання ў працоўнай моладзі пачуцця адказнасці за работу калектыву, самастойнасці ў вырашэнні пастаўленых задач, высокага ўсведамлення грамадскага абавязку. Пры падвядзенні вынікаў улічваліся культура абслугоўвання і ўмовы праезду пасажыраў, выкананне цягніковай брыгадай сваіх службовых абавязкаў, забеспячэнне графікавага руху цягнікоў, аховы працы і выкананне патрабаванняў працоўнай дысцыпліны, тэмп росту даходаў ад рэалізацыі ў пасажырскіх вагонах тавараў і паслуг і многае іншае.
Па выніках конкурсу пераможцам спаборніцтва стала маладзежная цягніковая брыгада цягніка № 2/1 у зносінах Мінск–Масква Мінскага вагоннага ўчастка Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі (начальнік цягніка Базылёў Уладзімір Генадзьевіч).
Другое месца прысуджана маладзежнай цягніковай брыгадзе цягніка № 658/657 у зносінах Брэст–Мінск/Полацк Брэсцкага вагоннага ўчастка Брэсцкага аддзялення БЧ (начальнік цягніка Плінда Віктар Сямёнавіч).
На трэцім месцы – маладзежная цягніковая брыгада цягніка № 647/648 у зносінах Гомель–Мінск Гомельскага вагоннага ўчастка Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі (начальнік цягніка Ласіца Андрэй Міхайлавіч).
Усім пераможцам спаборніцтва будуць уручаны пераходныя кубкі і памятныя дыпломы 1-й, 2-й і 3-яй ступеняў адпаведна.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2022 год