Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка аб'яўляе аб правядзенні конкурсу мастацкага майстэрства «Міла ты мне, родная магістраль»

19 красавіка 2022

Конкурс мастацкага майстэрства «Міла ты мне, родная магістраль» праводзіцца на Беларускай чыгунцы з 20 красавіка па 15 чэрвеня 2022 года сярод работнікаў аддзяленняў Беларускай чыгункі і іх адасобленых структурных падраздзяленняў (філіялаў) у рамках святкавання 160-годдзя Беларускай чыгункі і мерапрыемстваў Года гістарычнай памяці.

Ён арганізаваны ў мэтах выхавання гонару за сваю краіну і прафесію ў маладога пакалення чыгуначнікаў, захавання культурных і гістарычных традыцый Рэспублікі Беларусь і Беларускай чыгункі, а таксама стварэння спрыяльных умоў для творчай самарэалізацыі работнікаў магістралі.

Заснавальнікамі конкурсу з'яўляюцца Беларуская чыгунка і Аб'яднаная галіновая прафсаюзная арганізацыя чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў Беларускага прафесійнага саюза работнікаў транспарту і камунікацый.

Пераможцаў творчага спаборніцтва вызначаць у шасці намінацыях: «Малюнак», «Вышыўка», «Апрацоўка дрэва», «Вязанне», «Дэкаратыўная цацка», «Макетаванне», у кожнай з якіх прысуджаюцца 1, 2 і 3 месцы.

Конкурс праводзіцца ў два этапы. На першым этапе арганізаваны конкурсны адбор работ на аддзяленнях Беларускай чыгункі.

На другім этапе кожнае аддзяленне Беларускай чыгункі прадстаўляе па тры конкурсныя работы ў кожнай намінацыі.

У намінацыі «Малюнак» работы павінны адлюстроўваць эпізоды з гісторыі развіцця Беларускай чыгункі, ролю асобнага чалавека або калектыву ў гісторыі Беларускай чыгункі, чалавека працы ў працэсе выканання работ, баявыя і ратныя подзвігі чыгуначнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, уклад чыгуначніка ў развіццё галіны.

У намінацыі «Вышыўка» ўдзельнік прадстаўляе работы дэкаратыўна-прыкладной творчасці на чыгуначную тэматыку, выкананыя ў тэхніцы мастацкая вышыўка.

У намінацыі «Апрацоўка дрэва» неабходна прадставіць работы дэкаратыўна-прыкладной творчасці на чыгуначную тэматыку, выкананыя спосабамі выпальвання, выпілоўвання, разьбы.

У намінацыі «Вязанне» ўдзельнік прадстаўляе работы дэкаратыўна-прыкладной творчасці на чыгуначную тэматыку, выкананыя з дапамогай вязальнага кручка або спіц.

У намінацыі «Дэкаратыўная цацка» канкурсант прадстаўляе скульптуру малых формаў з гліны, саломы, тэкстылю, дрэва і г.д. на чыгуначную тэматыку.

У намінацыі «Макетаванне» аўтар прадстаўляе паменшаную копію чыгуначнага аб'екта з захаваннем прапорцый.

Работы прымаюцца да 15 чэрвеня 2022 па адрасе:

Чкалава, 7 (Палац культуры і спорту чыгуначнікаў).

Пры ацэнцы работ будуць улічвацца адпаведнасць іх тэме конкурсу, арыгінальнасць ідэі, мастацкая выразнасць і нестандартны падыход пры выкананні, акуратнасць выканання, а таксама праява творчай індывідуальнасці.

Вынікі конкурсу будуць аб'яўлены да 1 ліпеня 2022 года.

Фота работ-пераможцаў конкурсу мастацкага майстэрства «Міла ты мне, родная магістраль» будуць апублікаваны на афіцыйным інтэрнэт-сайце, у афіцыйных сацыяльных сетках Беларускай чыгункі і ў газеце «Железнодорожник Белоруссии», лепшыя работы будуць прадстаўлены на выстаўцы, прымеркаванай да Дня чыгуначніка, у холе Мінскага Палаца культуры і спорту чыгуначнікаў.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Тэгі: конкурс
Да спісу навін за 2022 год