Моладзь Беларускай чыгункі паспаборнічае ў фотамайстэрстве
18 красавіка 2022
На беларускай магістралі праводзіцца фотаконкурс сярод моладзі, прысвечаны 160-годдзю Беларускай чыгункі. Ён арганізаваны ў мэтах выхавання ў работнікаў Беларускай чыгункі пачуцця патрыятызму, любові і павагі да гераічнага мінулага чыгуначнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, захавання для будучых пакаленняў дакументальных фотаматэрыялаў аб гістарычным мінулым нашай краіны і Беларускай чыгункі.
Удзельнікамі фотаконкурсу могуць стаць работнікі Беларускай чыгункі ва ўзросце да 35 гадоў.
Пераможцаў творчага спаборніцтва вызначаць у трох намінацыях: «160 гадоў. З мінулага ў будучыню...», «Усё наша жыццё прысвечана цябе, сталёвая магістраль! », «Мы свята шануем традыцыі старэйшага пакалення».
У намінацыі «160 гадоў. З мінулага ў будучыню...» неабходна прадставіць фотаздымкі звязаныя з гісторыяй развіцця Беларускай чыгункі ў перыяд 19–21 стагоддзяў: рухомага саставу, інфраструктуры, метадаў правядзення работ, абсталявання (інструмента), якой ужываецца і г.д., пры гэтым дапускаецца выкарыстанне фатаграфій (копій), вырабленых у перыяд 19–20 ст., з асабістых архіваў, а таксама выраб фотакалажаў і камп'ютарная апрацоўка фатаграфій.
У намінацыі «Усё наша жыццё прысвечана цябе, сталёвая магістраль!» канкурсантам патрабуецца прадставіць фота эпізоды з жыцця работнікаў (былых работнікаў) Беларускай чыгункі – ветэранаў вайны і працы (у тым ліку сямейныя), працоўных дынастый, работнікаў БЧ пры выкананні імі службовых абавязкаў на працоўных месцах (у любы перыяд гісторыі Беларускай чыгункі, у тым ліку ў гады Вялікай Айчыннай вайны) і г. д.
У намінацыі «Мы свята шануем традыцыі старэйшага пакалення» на фота павінна быць адлюстравана дзейнасць моладзі Беларускай чыгункі, а таксама выхаванцаў Дзіцячай чыгункі імя К. С. Заслонава па вывучэнні, захаванні і прапагандзе гісторыі і традыцый чыгуначнікаў, тэматычныя мерапрыемствы з удзелам ветэранаў.
Вынікі конкурсу падвядзе журы, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі Упраўлення Беларускай чыгункі, Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў, арганізацыі ветэранаў магістралі, галіновага камітэта ГА «БРСМ», рэдакцыі газеты «Железнодорожник Белоруссии».
Пры ацэнцы фотаработ будуць улічвацца арыгінальнасць сюжэту, адлюстраванне і раскрыццё тэмы праз мастацтва фатаграфіі, а таксама мастацкія і тэхнічныя якасці фотаздымка.
Работы неабходна накіроўваць у адрас рэдакцыі газеты «Железнодорожник Белоруссии»: 220006, г. Мінск, вул. Кірава, 2 (з паметкай «Фотаконкурс» і указаннем намінацыі) да 31 кастрычніка 2022 года.
Лепшыя работы будуць апублікаваны ў газеце «Железнодорожник Белоруссии», а таксама размешчаны на афіцыйным інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2022 год