Тры арганізацыі Беларускай чыгункі занесены на Рэспубліканскую дошку Гонару
27 красавіка 2022
Тры арганізацыі чыгуначнай галіны прызнаны пераможцамі спаборніцтва па выніках работы за 2021 год і занесены на Рэспубліканскую дошку Гонару. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка.
За дасягненне высокіх вынікаў лепшымі ў вобласці транспарту і будаўніцтва прызнаны Мінскае і Гомельскае аддзяленні Беларускай чыгункі, а таксама будаўніча-мантажнае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «БЕЛТРАНСАЎТАМАТЫКА» беларускай чыгункі адпаведна.
Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі – гэта 16 тысяч работнікаў, 29 адасобленых структурных падраздзяленняў (філіялаў), 72 станцыі і больш за 2790 км разгорнутай даўжыні пуці.
Асноўныя напрамкі дзейнасці аддзялення – гэта перавозка грузаў і пасажыраў чыгуначным транспартам агульнага карыстання.
Кожныя суткі са станцый і прыпыначных пунктаў Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі адпраўляюцца больш за 112 тысяч чалавек.
Аддзяленне выконвае больш за 33% грузаабароту і больш за 43% пасажыраабароту ўсёй Беларускай чыгункі. Забяспечвае перавозкі грузаў для 3 тысяч грузаадправіцеляў.
У 2021 годзе аддзяленне чыгункі было прызнана пераможцам рэспубліканскага конкурсу на суісканне прэміі па энергаэфектыўнасці і рэсурсазберажэнню «Лідар энергаэфектыўнасці Рэспублікі Беларусь».
Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі – гэта буйнае, шматпрофільнае прадпрыемства, якое забяспечвае грузавыя і пасажырскія перавозкі. Калектыў аддзялення налічвае больш за 10 тысяч работнікаў.
У склад Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі ўваходзяць 25 адасобленых структурных падраздзяленняў (філіялаў) і адно даччынае прадпрыемства.
Грузавая работа забяспечваецца на 26 станцыях. У цяперашні час аддзяленне забяспечвае перавозку грузаў для больш 830 прадпрыемстваў і арганізацый нашай краіны.
Кожныя суткі са станцый і прыпыначных пунктаў аддзялення адпраўляюцца больш за 20 тысяч пасажыраў.
Асноўныя напрамкі дзейнасці будаўніча-мантажнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «БЕЛТРАНСАЎТАМАТЫКА» БЧ – гэта будаўніцтва, тэхнічнае пераўзбраенне, рэканструкцыя, мадэрнізацыя і капітальны рамонт прылад аўтаматыкі тэлемеханікі, сувязі на аб'ектах чыгуначнага транспарту.
У цяперашні час яно выконвае комплекс работ па электрыфікацыі новых участкаў Беларускай чыгункі.
Усяго пераможцамі спаборніцтва ў сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця сталі 64 арганізацыі і рэгіёна Рэспублікі Беларусь.
Занясенне на Рэспубліканскую дошку Гонару з'яўляецца грамадскім прызнаннем важкага ўкладу грамадзян і працоўных калектываў у развіццё краіны і павышэнне яе дабрабыту.
Сімвалічна, што такой высокай узнагароды – занясенне на Рэспубліканскую дошку Гонару прадпрыемства Беларускай чыгункі ўдастоены ў год яе 160-годдзя.
28 красавіка 2022 года на плошчы Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь прадстаўнікі працоўных калектываў беларускай магістралі прымуць удзел ва ўрачыстым мітынгу, прысвечаным адкрыццю абноўленай Рэспубліканскай дошкі Гонару.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2022 год