Карпаратыўныя навіны
Ліпень
-
29 ліпеня 2022У здраўніцах Беларускай чыгункі за першае паўгоддзе 2022 года аздаравіліся больш за 9400 чалавек
У студзені–ліпені 2022 года ў санаторыях і аздараўленчых цэнтрах Беларускай чыгункі аздаравіліся больш за 9400 чалавек, што амаль на 10% больш, чым за аналагічны перыяд 2021 года. Каля 6,6 тыс. з ліку тых, хто аздаравіўся – чыгуначнікі..
Акрамя гэтага, у кабінетах ультрагукавой і функцыянальнай дыягностыкі было праведзена каля 8,2 тысячы медыцынскіх абследаванняў, у тым ліку работнікаў, звязаных з забеспячэннем бяспекі руху цягнікоў.
У мэтах умацавання і захавання здароўя чыгуначнікаў у аздараўленчых установах БЧ дзейнічаюць Комплексныя медыцынскія праграмы рэабілітацыі пацыентаў пасля перанесенай пнеўманіі, выкліканай каронавіруснай інфекцыяй COVID-19.
Чытаць далей… -
26 ліпеня 2022Працягваецца конкурс на лепшую публікацыю «Усё жыццё маё – чыгунка» сярод работнікаў і ветэранаў працы Беларускай чыгункі, прысвечаны 160-годдзю беларускай магістралі
Нагадаем, конкурс на лепшую публікацыю «Усё жыццё маё – чыгунка» сярод работнікаў і ветэранаў працы Беларускай чыгункі, прысвечаны 160-годдзю беларускай магістралі, арганізаваны рэдакцыяй газеты «Железнодорожник Белоруссии».
Ён праводзіцца ў рамках мерапрыемстваў Года гістарычнай памяці ў мэтах захавання пераемнасці пакаленняў, культурных і гістарычных традыцый, фарміравання пазітыўнай грамадскай думкі аб дзейнасці Беларускай чыгункі, а таксама ўключэння работнікаў і ветэранаў працы ў актыўнае грамадскае жыццё, выяўлення таленавітых аўтараў для далейшага супрацоўніцтва з выданнем.
Пераможцаў вызначаць у дзвюх намінацыях: «Прафесія – чыгуначнік» і «Чыгунка ў сэрцы назаўжды». Калі аўтар выбраў першую намінацыю, неабходна адлюстраваць інфармацыю пра героя публікацыі, які знайшоў сваё прызванне ў чыгуначнай прафесіі, расказаць пра яго дасягненні, імкненні і захапленні. У другой варта зрабіць акцэнт на гісторыі развіцця прадпрыемства і яго дзейнасці на сучасным этапе, апісаць работу працоўнага калектыву і грамадскіх арганізацый (ветэранскай, моладзевай, прафсаюзнай).
Чытаць далей… -
20 ліпеня 2022Каля 6 000 гасцей і ўдзельнікаў фестывалю «Славянскі базар у Віцебску» перавезлі дадатковыя цягнікі Беларускай чыгункі
У 2022 годзе на час правядзення ХХХ Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» былі прызначаны дадатковыя цягнікі з Мінска і Масквы.
Цягнік міжрэгіянальных ліній № 644/643 Мінск–Віцебск–Мінск курсіраваў штодня – з Мінска з 13 па 18 ліпеня, а з Віцебска з 14 па 19 ліпеня. За час правядзення ХХХІ Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» яго паслугамі скарысталіся 2649 пасажыраў. У параўнанні з папярэднім годам аб'ём перавезеных пасажыраў павялічыўся больш чым на 30%.
Чытаць далей… -
15 ліпеня 2022Відэанавіны Беларускай чыгункі, чэрвень 2022 (147 выпуск)
– Больш за 1 мільён пасажыраў Беларуская чыгунка перавезла ў зносінах з Расійскай Федэрацыяй за першае паўгоддзе 2022 года.
– Летні адпачынак, фестывалі, чыгуначныя падарожжа.
– Беларуская чыгунка развівае электронныя сэрвісы для пасажыраў.
-
11 ліпеня 2022Больш за 14 000 пасажыраў скарысталіся цягнікамі Беларускай чыгункі пры праездзе на свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») у 2022 годзе
На свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») па чыгунцы можна было даехаць рэгулярнымі цягнікамі з любой кропкі Беларусі –праз Магілёў і Оршу да станцыі Копысь.
Чытаць далей… -
07 ліпеня 20226 ліпеня 2022 года адбыўся фінал чыгуначнага конкурсу «Міс майстэрства і зачараванне» сярод праваднікоў пасажырскіх вагонаў Беларускай чыгункі
У гэтым годзе конкурс «Міс майстэрства і зачараванне» прайшоў у рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 160-годдзю Беларускай чыгункі, якое сталёвая магістраль адзначыць 27 снежня 2022 года і Года гістарычнай памяці.
У конкурсе прынялі ўдзел шэсць праваднікоў пасажырскіх вагонаў Беларускай чыгункі – усе яны сталі пераможцамі адборачных тураў на сваіх аддзяленнях.
Конкурс праводзіўся ў 6 этапаў. Расказаць пра сябе, сваёй рабоце і захапленнях удзельніцы змаглі на этапе «Будзем знаёмы».
Чытаць далей… -
06 ліпеня 2022Больш за 1 мільён пасажыраў Беларуская чыгунка перавезла ў зносінах з Расійскай Федэрацыяй за 6 месяцаў 2022 года
Па выніках работы за студзень-чэрвень 2022 года аб'ём перавозак пасажыраў у зносінах з Расійскай Федэрацыяй з улікам транзітных цягнікоў склаў 1 млн 100 тысяч пасажыраў, гэта ў 2,2 разы вышэй за ўзровень перавозак за першыя 6 месяцаў 2021 года.
У тым ліку ў прамых зносінах Беларусь-Расія-Беларусь перавезена больш за 1 мільён 5 тысяч пасажыраў, гэта ў 2,4 разы вышэй за аналагічны перыяд 2021 года. Таксама трэба адзначыць, што міжнародныя пасажырскія перавозкі паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй на 5% перавысілі ўзровень аналагічнага перыяду дапандэмійнага 2019 года.
Чытаць далей… -
05 ліпеня 2022Каля 40 тысяч жыхароў Беларусі наведалі перасовачны музей «Цягнік Перамогі» ў 2022 годзе
Упершыню праект «Цягнік Перамогі» быў рэалізаваны ў Рэспубліцы Беларусь у рамках Года народнага адзінства ў 2021 годзе і атрымаў высокую ацэнку ў жыхароў Рэспублікі. Экспазіцыю перасовачнага музея ў 8 гарадах краіны наведалі больш за 25 тысяч чалавек.
У 2022 годзе па ініцыятыве Беларускай чыгункі ўнікальны перасовачны музей зноў прыбыў у Беларусь.
У бягучым годзе геаграфія яго курсіравання была пашырана да 17 гарадоў. З 10 чэрвеня па 4 ліпеня перасовачны музей «Цягнік Перамогі» праехаў па тэрыторыі нашай краіны больш за 3,5 тысячы кіламетраў. Першымі з яго экспазіцыяй змаглі азнаёміцца жыхары Оршы, а завяршыўся праект у Мінску. «Цягнік Перамогі» таксама пабываў у Полацку, Віцебску, Крычаве, Жлобіне, Асіповічах, Баранавічах, Лунінцы, Пінску, Брэсце, Гродне, Калінкавічах, Гомелі, Магілёве, Бабруйску і Салігорску.
Чытаць далей… -
05 ліпеня 2022Беларуская чыгунка падвяла вынікі конкурсу мастацкага майстэрства «Міла ты мне, родная магістраль»
Конкурс мастацкага майстэрства «Міла ты мне, родная магістраль» праводзіўся на Беларускай чыгунцы з 20 красавіка па 15 чэрвеня 2022 года сярод работнікаў аддзяленняў Беларускай чыгункі і іх адасобленых структурных падраздзяленняў (філіялаў) у рамках святкавання 160-годдзя Беларускай чыгункі і мерапрыемстваў Года гістарычнай памяці.
Чытаць далей… -
05 ліпеня 2022Беларуская чыгунка праводзіць конкурс «Міс майстэрства і зачараванне» сярод праваднікоў пасажырскіх вагонаў. З 4 ліпеня стартаваў этап інтэрнэт-галасавання
У гэтым годзе конкурс «Міс майстэрства і зачараванне» праходзіць у рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 160-годдзю Беларускай чыгункі, якое наша магістраль адзначыць 27 снежня 2022 года.
Чытаць далей…