Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Больш за 14 000 пасажыраў скарысталіся цягнікамі Беларускай чыгункі пры праездзе на свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») у 2022 годзе

11 ліпеня 2022

На свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») па чыгунцы можна было даехаць рэгулярнымі цягнікамі з любой кропкі Беларусі –праз Магілёў і Оршу да станцыі Копысь.

Для забеспячэння дастаўкі гасцей і ўдзельнікаў свята графікам руху было прадугледжана курсіраванне 30 цягнікоў рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній з Магілёва, Оршы, Віцебска, Гомеля, Полацка і Брэста, якія рабілі прыпынак на станцыі Копысь. Сярод іх 14 цягнікоў былі дадаткова прызначаны на перыяд правядзення мерапрыемства.

У 2022 годзе на свята «Купалле» ў зносінах Магілёў–Копысь–Магілёў і Орша–Копысь–Орша цягнікамі Беларускай чыгункі праехала больш за 14 тысяч пасажыраў. Гэта ў 2 разы больш, чым у 2021 годзе і ў 2,5 разы больш, чым у 2020-м. у тым ліку дадатковыя цягнікі ў 2022 годзе перавезлі каля 6,7 тысячы пасажыраў (для параўнання, у 2021 годзе дадатковыя цягнікі перавезлі 3,8 тысячы пасажыраў).

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Тэгі: Купалле
Да спісу навін за 2022 год