Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка падвяла вынікі конкурсу мастацкага майстэрства «Міла ты мне, родная магістраль»

05 ліпеня 2022

Конкурс мастацкага майстэрства «Міла ты мне, родная магістраль» праводзіўся на Беларускай чыгунцы з 20 красавіка па 15 чэрвеня 2022 года сярод работнікаў аддзяленняў Беларускай чыгункі і іх адасобленых структурных падраздзяленняў (філіялаў) у рамках святкавання 160-годдзя Беларускай чыгункі і мерапрыемстваў Года гістарычнай памяці.

Ён арганізаваны ў мэтах выхавання гонару за сваю краіну і прафесію ў маладога пакалення чыгуначнікаў, захавання культурных і гістарычных традыцый Рэспублікі Беларусь і Беларускай чыгункі, а таксама стварэння спрыяльных умоў для творчай самарэалізацыі работнікаў магістралі.

Заснавальнікі конкурсу – Беларуская чыгунка і Аб'яднаная галіновая прафсаюзная арганізацыя чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў Беларускага прафесійнага саюза работнікаў транспарту і камунікацый.

Усяго на конкурс было накіравана 66 работ. Самыя актыўныя ўдзельнікі творчага спаборніцтва – работнікі Мінскага і Віцебскага аддзяленняў Беларускай чыгункі і іх адасобленых структурных падраздзяленняў (філіялаў).

Пераможцаў вызначылі ў шасці намінацыях: «Малюнак», «Вышыўка», «Апрацоўка дрэва» «Вязанне», «Дэкаратыўная цацка»,«Макетаванне», у кожнай з якіх прысуджаны 1, 2 і 3 месцы.

Пры падвядзенні вынікаў журы ацэньвала адпаведнасць работ тэме конкурсу, іх арыгінальнасць, мастацкую выразнасць і нестандартны падыход, праява творчай індывідуальнасці.

У намінацыі «Малюнак» пераможцам прызнаны старшы электрамеханік Мінскай дыстанцыі электразабеспячэння Аляксандр Шамецька. Другое месца прысуджана правадніку пасажырскага вагона Віцебскага вагоннага ўчастка Марыне Міхаленка. На трэцім месцы рабочы па комплексным абслугоўванні будынкаў і збудаванняў Лунінецкай дыстанцыі пуці Баранавіцкага аддзялення БЧ Антаніна Пясоцкая.

У намінацыі «Вышыўка» прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: першае месца прысуджана вядучаму інжынеру Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі Надзеі Сашчэка, другое месца ў агента па перадачы грузаў станцыі Маладзечна Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі Веры Жук, на трэцяй ступені п'едэстала гонару вядучы спецыяліст па кадрах аддзела кадраў Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі Сняжана Быцкевіч.

У намінацыі «Апрацоўка дрэва» лепшай прызнана работа бухгалтара Мінскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі Ірыны Бурай. Уладальнікам другога месца стаў слесар-інструментальшчык Мінскага вагоннага ўчастка Віталь Талмач. Трэцяе месца прысуджана слесару-рамонтніку Полацкага вагоннага дэпо Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі Аляксею Ткачэнку.

У намінацыі «Вязанне» лепшую работу прадставіла бухгалтар Мінскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі Ірына Бурая, другое месца ў аператара сартавальнай горкі станцыі Мінск-сартавальны Ірыны Баразноўскай. Трэцяе месца прысуджана рабочаму па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў і збудаванняў Полацкай дыстанцыі пуці Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі Валянціне Сітковіч.

У намінацыі «Дэкаратыўная цацка» першае месца ў загадчыка інтэрнатам №2 Мінскай дыстанцыі грамадзянскіх збудаванняў Іны Мотлахавай. Другое месца прысуджана старшаму прыёмшчыку цягнікоў станцыі Маладзечна Мінскага аддзялення БЧ Эльвіры Кнебелевай. На трэцім месцы работа правадніка пасажырскага вагона Мінскага вагоннага ўчастка Кацярыны Батт.

У намінацыі «Макетаванне» пераможцам прызнаны макет рабочых па комплексным абслугоўванні будынкаў і збудаванняў лакаматыўнага дэпо Мінск Анатоля Швадовіча і Пятра Гецмана. Другое месца прысуджана інжынеру па бяспецы руху на чыгуначным транспарце лакаматыўнага дэпо Лунінец Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі Канстанціну Каленковічу. Трэцяе месца ў правадніка пасажырскага вагона Віцебскага вагоннага ўчастка Наталлі Шматавай.

Аўтары работ будуць узнагароджаны дыпломамі і грашовымі прэміямі.

Таксама журы высока ацаніла ўзровень работ інжынера па арганізацыі і нарміраванні працы Полацкай дыстанцыі пуці Віцебскага аддзялення БЧ Ганны Бушунавай (намінацыя «Дэкаратыўная цацка»), эканаміста Гомельскай базы (транспартнай) Таццяны Зайцавай (намінацыя «Малюнак»), прыбіральніка памяшканняў Культурна-спартыўнага цэнтра Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі Алены Казоўнікавай (намінацыя «Макетаванне»), слесара па паліўнай апаратуры лакаматыўнага дэпо Брэст Уладзіміра Казлова (намінацыя «Малюнак»), інструктара Дзіцячай чыгункі імя К. С. Заслонава Вадзіма Шыбірына (намінацыя «Макетаванне»). Аўтары гэтых работ будуць заахвочаны спецыяльнымі прызамі ад Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў.

Лепшыя работы ўдзельнікаў конкурсу будуць прадстаўлены на выстаўцы, прымеркаванай да Дня чыгуначніка, у холе Мінскага Палаца культуры і спорту чыгуначнікаў.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Тэгі: конкурс
Да спісу навін за 2022 год