Карпаратыўныя навіны
Сакавік
-
30 сакавіка 2022Пасяджэнне камісіі па супрацьдзеянні карупцыі
6 красавіка 2022 года ў 13:30 у каб. 634 па адрасе г. Мінск, вул. Леніна, 17 (Упраўленне Беларускай чыгункі) адбудзецца пасяджэнне камісіі па супрацьдзеянні карупцыі ў дзяржаўным аб'яднанні «Беларуская чыгунка».
Чытаць далей… -
28 сакавіка 2022Зборная каманда Беларускай чыгункі атрымала перамогу ў першым этапе галіновай Рэспубліканскай спартакіяды Мінтранса
Спаборніцтвы адбыліся 25‑27 сакавіка на «Фізкультурна-аздараўленчай базе спартыўна-аздараўленчага комплексу «Зялёны бор» шматфункцыянальнага спартыўнага комплексу «Мінск Арэна». У адной групе са зборнай камандай Беларускай чыгункі за перамогу змагаліся каманды Дэпартамента па авіяцыі, арганізацый дарожнай гаспадаркі і прадпрыемства «Мінсктранс».
Чытаць далей… -
23 сакавіка 2022Зборная каманда Беларускай чыгункі прыме ўдзел у першым этапе галіновай Рэспубліканскай спартакіяды Мінтранса
Зборная каманда Беларускай чыгункі прыме ўдзел у першым этапе галіновай Рэспубліканскай спартакіяды сярод структурных падраздзяленняў і арганізацый Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.
Чытаць далей… -
21 сакавіка 2022Тэхнічнае і тэхналагічнае адзінства. Беларуская чыгунка прыняла ўдзел у агульным сходзе членаў АВЧТ
17 сакавіка 2022 года адбыўся Агульны сход членаў некамерцыйнага партнёрства «Аб'яднанне вытворцаў чыгуначнай тэхнікі» (АВЧТ). Мерапрыемства прайшло ў фармаце відэаканферэнцыі, у ім прынялі ўдзел больш за 120 прадстаўнікоў з 88 арганізацый-членаў партнёрства.
Чытаць далей… -
21 сакавіка 2022Беларуская чыгунка падвяла вынікі дзейнасці добраахвотных дружын па ахове правапарадку ў 2021 годзе
Выніковую сумесную нараду прадстаўнікоў Беларускай чыгункі і органаў унутраных спраў, падчас якой былі падведзены вынікі дзейнасці добраахвотных дружын па ахове правапарадку на Беларускай чыгунцы ў 2021 годзе, прайшла ў фармаце відэаканферэнцыі ва Упраўленні Беларускай чыгункі. Удзельнікі сустрэчы таксама разгледзелі шэраг актуальных пытанняў па далейшым удасканаленні іх дзейнасці ў 2022 годзе ў арганізацыях Беларускай чыгункі, абмяняліся вопытам і намецілі меры па павышэнні эфектыўнасці ўзаемадзеяння добраахвотных дружын з праваахоўнымі органамі па забеспячэнні аховы правапарадку на аб'ектах чыгуначнага транспарту.
Чытаць далей… -
21 сакавіка 2022З 19 сакавіка адкрываецца продаж білетаў на цягнік № 390/389 Мінск–Анапа
Беларуская чыгунка ва ўзаемадзеянні з ААТ «РЖД» працягвае работу па паэтапным аднаўленні міжнародных пасажырскіх зносін паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй.
Так, з 2 мая 2022 года на летні перыяд прызначаецца цягнік № 390/389 Мінск–Анапа фармавання беларускай чыгункі. У першы рэйс цягнік адправіцца з Мінска 2 мая ў 10:58 і прыбудзе ў Анапу 4 мая ў 13:00. З Анапы цягнік адправіцца ў гэты ж дзень 4 мая ў 17:55 і прыбудзе ў Мінск 6 мая ў 18:59. У далейшым цягнік № 390/389 будзе курсіраваць адзін раз у чатыры дні.
Звяртаем увагу, што ажыццяўленне праезду дадзеным цягніком прадугледжана толькі для грамадзян Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.
Чытаць далей… -
17 сакавіка 2022Чыгуначнікі абследуюць стан усіх памятных месцаў на тэрыторыі аб'ектаў БЧ
У рамках Года гістарычнай памяці на ўсіх аддзяленнях магістралі дадаткова абследуюць памятныя месцы, размешчаныя на тэрыторыі аб'ектаў Беларускай чыгункі. Спецыялісты вывучаць іх стан і пры неабходнасці добраўпарадкуюць.
Чытаць далей… -
17 сакавіка 2022Адкрыты чэмпіянат Беларускай чыгункі па шахматах прайшоў у Брэсце
Удзел у чэмпіянаце прынялі 7 каманд: зборныя каманды 6 аддзяленняў Беларускай чыгункі і каманда Гомельскага вагонарамонтнага завода. На працягу двух дзён удзельнікі турніру спаборнічалі ў асабістым і камандным першынствах.
Чытаць далей… -
15 сакавіка 202218 сакавіка кіраўніцтва Беларускай чыгункі правядзе «прамую тэлефонную лінію»
У пятніцу, 18 сакавіка 2022 года, Беларуская чыгунка правядзе «прамую тэлефонную лінію» па тэме «Аздараўленне работнікаў Беларускай чыгункі, забеспячэнне аховы працы і прамысловай бяспекі на Беларускай чыгунцы».
Чытаць далей… -
15 сакавіка 2022Відэанавіны Беларускай чыгункі, люты-сакавік 2022 (144 выпуск)
Сёння ў выпуску:
– Лакалізацыя новых сэрвісаў. Сярэдні рамонт электрацягнікоў ЭПР праводзяць на Мінскім вагонарамонтным заводзе;
– Каля 300 кіламетраў пуці адрамантуюць на БЧ у 2022 годзе;
-
14 сакавіка 2022З 18 па 27 сакавіка 2022 года Беларуская чыгунка правядзе акцыю «Дзеці і бяспека»
Яе мэта – напярэдадні вясновых школьных канікул прыцягнуць увагу бацькоў і падлеткаў да праблемы няшчасных выпадкаў з удзелам непаўналетніх на аб'ектах чыгуначнага транспарту і прадухіліць іх.
У рамках акцыі Беларускай чыгункай будзе ўзмоцнены кантроль за выкананнем мер бяспекі на аб'ектах чыгуначнага транспарту. Работнікі БЧ сумесна з членамі грамадскіх фарміраванняў, супрацоўнікамі органаў унутраных спраў арганізуюць рэйды, падчас якіх нададуць асаблівую ўвагу дзецям і падлеткам, якія знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгуначных пуцей, на вакзалах, станцыях і ў цягніках. Таксама на вакзалах і ў цягніках грамадзян дадаткова праінфармуюць аб мерах бяспекі пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту, правядуць тлумачальна-прафілактычную работу ў працоўных калектывах прадпрыемстваў і ва ўстановах адукацыі, размешчаных у непасрэднай блізкасці ад чыгункі.
Работа па папярэджанні няшчасных выпадкаў на аб'ектах чыгуначнага транспарту носіць сістэмны характар і знаходзіцца на асаблівым кантролі.
Чытаць далей… -
12 сакавіка 2022У здраўніцах Беларускай чыгункі за 2 месяцы 2022 года аздаравіліся больш за 3,1 тыс. чалавек
У студзені-лютым 2022 года ў санаторыях і аздараўленчых цэнтрах Беларускай чыгункі аздаравіліся больш за 3,1 тыс. чалавек, што на 12% больш, чым за аналагічны перыяд 2021 года. Каля 2,3 тыс. з ліку тых, хто аздаравіўся – чыгуначнікі.
Чытаць далей… -
11 сакавіка 2022Беларуская чыгунка 14 сакавіка правядзе дзень донара крыві
14 сакавіка 2022 года Беларуская чыгунка правядзе ў Мінску Дзень донара крыві. Сумесная акцыя БЧ з РНПЦ трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій пройдзе на базе сталічнага Палаца культуры і спорту чыгуначнікаў. У гэты дзень з 10:00 да 13:00 работнікі беларускай магістралі будуць здаваць кроў, неабходную для выратавання чалавечых жыццяў.
Мерапрыемствы па здачы крыві з удзелам чыгуначнікаў праходзяць на рэгулярнай аснове некалькі разоў на год. Па статыстыцы, пераліванне крыві праводзіцца кожнаму трэцяму жыхару на планеце, таму трансфузіёлагі зацікаўлены ў прыліве новых сіл у донарскім руху.
Стаць донарам можна па дасягненні 18-гадовага ўзросту. Таксама неабходна выканаць некаторыя рэкамендацыі.
Чытаць далей… -
10 сакавіка 202211-13 сакавіка 2022 года ў Брэсце пройдзе адкрыты чэмпіянат Беларускай чыгункі па шахматах
Спаборніцтва адбудзецца ў Шахматна-шашачным клубе Брэсцкага парку культуры і адпачынку і будзе арганізавана ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да 160-годдзя Беларускай чыгункі і Года гістарычнай памяці.
Заяўкі на ўдзел у чэмпіянаце падалі 7 каманд: зборныя каманды 6 аддзяленняў Беларускай чыгункі і каманда Гомельскага вагонарамонтнага завода.
Удзельнікі турніру будуць спаборнічаць як у асабістым, так і камандным першынстве.
Чытаць далей… -
04 сакавіка 2022Дарагія жанчыны!
Самыя шчырыя і цёплыя словы віншаванняў і пажаданняў гучаць у ваш адрас у гэтыя сонечныя сакавіцкія дні. Дзень жанчын – гэта выдатнае вясновае свята, якое ўжо шмат гадоў з'яўляецца сімвалам прыгажосці і любові, клопату і ўвагі, мацярынскага цяпла і прадаўжэнне жыцця.
Мабыць, адна з асноўных задач сапраўднага мужчыны – штодзень праяўляць сябе клапатлівым мужам, верным абаронцам і надзейным галавой сям'і. Магчымасць рэгулярна нагадваць нашым жонкам, дачкам і сёстрам, маці і бабулям, што яны нашы самыя дарагія, родныя і блізкія людзі – вельмі важная. І мы імкнемся радаваць вас сваімі поспехамі, рабіць ваша жыццё лягчэй і шчаслівей, дарыць кветкі і падарункі не толькі па святах, але і па волі душы і сэрца, без залежнасці ад календара.
Дарагія нашы ветэраны і працаўніцы Беларускай чыгункі! Работаючы на розных пасадах і ў розных прафесіях нароўні з мужчынамі, вы заўсёды былі і застаецеся прыкладам добрасумленных адносін да справы, высокай адказнасці і прафесіяналізму, умення аператыўна вырашаць самыя складаныя задачы і ствараць у калектыве добры настрой.
Чытаць далей… -
02 сакавіка 2022Беларуская чыгунка падвяла вынікі агляду-конкурсу на лепшую вытворчую сталовую ў 2021 годзе
Лепшай прызнана сталовая ў Дарожным цэнтры па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэнню кваліфікацыі кадраў участка вытворчага харчавання Гомельскага аддзялення БЧ.
Чытаць далей…