11-13 сакавіка 2022 года ў Брэсце пройдзе адкрыты чэмпіянат Беларускай чыгункі па шахматах
10 сакавіка 2022
Спаборніцтва адбудзецца ў Шахматна-шашачным клубе Брэсцкага парку культуры і адпачынку і будзе арганізавана ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да 160-годдзя Беларускай чыгункі і Года гістарычнай памяці.
Заяўкі на ўдзел у чэмпіянаце падалі 7 каманд: зборныя каманды 6 аддзяленняў Беларускай чыгункі і каманда Гомельскага вагонарамонтнага завода.
Удзельнікі турніру будуць спаборнічаць як у асабістым, так і камандным першынстве.
Пераможцы адкрытага чэмпіянату Беларускай чыгункі па шахматах будуць узнагароджаны кубкамі, медалямі, дыпломамі і каштоўнымі прызамі.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2022 год