Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

На Беларускай чыгунцы працягваецца акцыя «Мы разам па дарозе памяці»

18 мая 2022

21 мая 2022 года, У Дзень горада, удзельнікі патрыятычнай акцыі «Мы разам па дарозе памяці» наведаюць Баранавічы. Акцыя адбудзецца на цэнтральнай плошчы горада. Пачатак мерапрыемства ў 19:10. На пляцоўцы каля помніка «Вечны агонь» (вул. Леніна) з 11:00 да 17:00 будзе працаваць мабільная экспазіцыя Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, прысвечаная подзвігу беларусаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку гераізму чыгуначнікаў.

Таксама жыхары і госці нашай краіны могуць паўдзельнічаць у конкурсах і віктарынах, зрабіць фота на памяць у ваеннай форме і перадаць у Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны тэматычныя сямейныя рэліквіі.

Кульмінацыяй мерапрыемства стане канцэрт, падрыхтаваны калектывамі і індывідуальнымі выканаўцамі аматарскай мастацкай творчасці культурна-спартыўных цэнтраў аддзяленняў Беларускай чыгункі.

Акцыя арганізавана Беларускай чыгункай сумесна з Беларускім дзяржаўным музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыяй чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў, пры інфармацыйнай падтрымцы тэлеканала «Беларусь 3» Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь у рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да 160-годдзя Беларускай чыгункі і Года гістарычнай памяці.

Нагадваем, што акцыя «Мы разам па дарозе памяці» стартавала напярэдадні Дня Перамогі ў Гомелі, дзе мела велізарны поспех. У ёй прынялі ўдзел больш за 1,1 тыс. жыхароў і гасцей горада.

21 чэрвеня 2022 года, напярэдадні журботнай даты пачатку Вялікай Айчыннай вайны, удзельнікі акцыі наведаюць Брэст. 25 чэрвеня, акцыя пройдзе ў Віцебску напярэдадні дня яго вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 28 чэрвеня яна адбудзецца ў Магілёве – у Дзень вызвалення горада, а завершыцца праект 30 чэрвеня 2022 года, напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, у Мінску.

Беларуская чыгунка запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у акцыі і аддаць даніну павагі героям Вялікай Айчыннай вайны.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ



Тэгі: акцыя
Да спісу навін за 2022 год