Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Бяспечныя паводзіны – як правіла жыцця. Напярэдадні летніх канікул Беларуская чыгунка праводзіць акцыю «Дзеці і бяспека»

20 мая 2022

З 21 па 31 мая 2022 года на ўсіх аддзяленнях БЧ павышаную ўвагу нададуць папярэджанню і прафілактыцы дзіцячага траўматызму. У цэнтры ўвагі – дзеці і падлеткі, якія знаходзяцца без нагляду дарослых каля чыгуначных пуцей, на вакзалах, станцыях і ў цягніках. Работнікі Беларускай чыгункі сумесна з членамі грамадскіх фарміраванняў, супрацоўнікамі органаў унутраных спраў праводзяць рэйды па кантролі і выдаленні школьнікаў з тэрыторыі аб'ектаў чыгуначнага транспарту. Таксама падлеткам і іх бацькам нагадаюць аб правілах паводзін на чыгунцы.

З пачатку 2022 года на Беларускай чыгунцы адбылося 26 выпадкаў невытворчага траўматызму, што на 15 здарэнняў менш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. З іх 20 – здарэння са смяротным зыходам. Варта адзначыць, што амаль 40% пацярпелых грамадзян знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення.

Сярод агульнай колькасці выпадкаў невытворчага траўматызму з пачатку года было траўміравана 2 непаўналетніх.

Беларуская чыгунка нагадвае, чыгунка – крыніца павышанай небяспекі. У большасці выпадкаў да трагедый прыводзіць невыкананне грамадзянамі правілаў паводзін на чыгунцы і нядбайнае стаўленне да ўласнага жыцця і здароўя. Асноўныя прычыны траўміравання і гібелі людзей – пераход у неўстаноўленых месцах, знаходжанне на аб'ектах чыгуначнага транспарту ў стане алкагольнага ап'янення, а таксама размовы па мабільным тэлефоне і праслухоўванне музыкі ў навушніках падчас перасячэння чыгуначных пуцей.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ



Тэгі: бяспека
Да спісу навін за 2022 год