Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка ў перыяд майскіх свят перавезла больш за 2 мільёны пасажыраў

11 мая 2022

З 29 красавіка па 9 мая 2022 года Беларуская чыгунка перавезла больш за 2 мільёны 190 тысяч пасажыраў. Гэта на 16,5% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

Звыш 119 тысяч пасажыраў у святочныя дні здзейснілі падарожжа цягнікамі міжнародных ліній у зносінах Беларусь-Расія-Беларусь. Унутры краіны цягнікі міжрэгіянальных ліній і рэгіянальных ліній бізнес-класа перавезлі 314 тысяч пасажыраў. Паслугамі цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа скарысталіся больш за 1 мільён 653 тысячы пасажыраў, а цягнікі гарадскіх ліній перавезлі амаль 103 тысячы пасажыраў.

Усе віды перавозак у дні майскіх святаў паказалі рост у адносінах да аналагічнага перыяду 2021 года, пры гэтым найбольшую дынаміку мелі цягнікі міжнародных ліній (76,8%) і гарадскіх ліній (19,6%).

Найбольш запатрабаванымі ў насельніцтва былі цягнікі міжрэгіянальных ліній бізнес-класа, якія курсіруюць паміж Мінскам і абласнымі цэнтрамі рэспублікі.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2022 год