Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Навіны для пасажыраў

Лістапад

  • Больш за 140 дадатковых цягнікоў ужо прызначыла Беларуская чыгунка на навагоднія і калядныя святы
    27 лістапада 2023
    Больш за 140 дадатковых цягнікоў ужо прызначыла Беларуская чыгунка на навагоднія і калядныя святы

    У мэтах павышэння якасці прадастаўляемых паслуг і задавальнення попыту на чыгуначныя перавозкі Беларуская чыгунка загадзя прымае меры па арганізацыі дастаўкі пасажыраў у дні навагодніх і калядных святаў.

    На перыяд з 22 снежня 2023 года па 9 студзеня 2024 года ўжо прызначана 144 дадатковых цягніка ў міжрэгіянальным і міжнародным зносінах.

    Па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у гэты перыяд будуць курсіраваць 90 дадатковых цягнікоў па найбольш запатрабаваных у пасажыраў маршрутах: Мінск – Гомель, Мінск – Брэст, Мінск – Віцебск, Мінск – Гродна, Мінск – Пінск, Віцебск – Брэст, Гродна – Орша – Віцебск, Гродна – Орша – Крычаў, Гродна – Орша – Камунары.

    У міжнародных зносінах з Расійскай Федэрацыяй Беларускай чыгункай ва ўзаемадзеянні з ААТ «РЖД» дадаткова прызначана 54 цягніка па папулярных у пасажыраў напрамках: Мінск – Масква, Брэст – Масква, Полацк – Масква і Мінск – Санкт-Пецярбург.

    Чытаць далей…
  • 15 лістапада 2023
    Беларуская чыгунка інфармуе аб часовым змяненні ў графіку руху цягнікоў на ўчастку Крычаў–Бялынкавічы

    У сувязі з планавым рамонтам чыгуначнага моста на перагоне Клімавічы–Валаскоўня ў суткі 5-6 снежня 2023 года цягнік № 634/633 Гродна–Камунары адпраўленнем са станцыі Гродна 4 снежня 2023 года ў 17:28 будзе прытрымлівацца змененым маршрутам да станцыі Крычаў-1 (прыбыццё на станцыю Крычаў-1 у 08:26).

    Чытаць далей…
  • 14 лістапада 2023
    Беларуская чыгунка інфармуе аб часовым змяненні ў графіку руху цягнікоў на ўчастку Баранавічы–Ваўкавыск

    У сувязі з правядзеннем планавых рамонтных работ на перагонах Бараўцы–Палонка–Слонім у суткі 15 і 27 лістапада 2023 года часткова змяняецца маршрут і расклад руху пасажырскіх цягнікоў № 680/679 Гродна–Віцебск–Гродна. Гэтыя цягнікі будуць ісці праз станцыю Ліда (а не праз станцыю Ваўкавыск).

    Чытаць далей…
  • 8 снежня 2023 года з Мінска ў Маёнтак беларускага Дзеда Мароза адправіцца першы навагодні цягнік
    14 лістапада 2023
    8 снежня 2023 года з Мінска ў Маёнтак беларускага Дзеда Мароза адправіцца першы навагодні цягнік

    У перыяд калядных і навагодніх святаў турыстычны цэнтр «Дартур» Беларускай чыгункі традыцыйна рэалізуе праект «Падарожжа ў Маёнтак Дзеда Мароза» ў Нацыянальны парк «Белавежская пушча» на навагоднім цягніку.

    У гэтым сезоне навагодні цягнік, які складаецца з купэйных вагонаў, будзе адпраўляцца са сталіцы Беларусі 8 снежня 2023 года ў 21:56, 15, 22, 24 снежня бягучага года, 4, 6 і 12 студзеня 2024 года – у 21:50 і прыбываць у Брэст раніцай наступнага дня ў 07:50.

    З вакзала станцыі Брэст-Цэнтральны ў Белавежскую пушчу турыстаў даставяць на камфартабельных аўтобусах. Там госці правядуць цэлы дзень. Падарожнікаў чакае насычаная навагодняя экскурсійная праграма: яны наведаюць Маёнтак беларускага Дзеда Мароза, убачаць Церам Снягуркі, Чароўны Млын, пабываюць на алеі знакаў Усходняга Календара, у «Скарбніцы» – музеі падарункаў Дзеда Мароза, змогуць загадаць свае самыя патаемныя жаданні на паляне дванаццаці месяцаў або на чароўным троне. Праграмай тура таксама прадугледжаны знаёмства з музеем прыроды, прагулка ўздоўж вальераў з жывёламі і пачастунак блінамі з гарбатай на пушчанскіх травах.

    Чытаць далей…
  • Беларуская чыгунка ў перыяд лістападаўскіх святаў перавезла ва ўсіх відах зносін больш за 1 мільён пасажыраў
    09 лістапада 2023
    Беларуская чыгунка ў перыяд лістападаўскіх святаў перавезла ва ўсіх відах зносін больш за 1 мільён пасажыраў

    З 3 па 8 лістапада 2023 года Беларуская чыгунка перавезла 1 мільён 38 тысяч пасажыраў.

    Максімальны пасажырапаток назіраўся 3 і 7 лістапада.

    У межах Рэспублікі асаблівым попытам у пасажыраў карысталіся цягнікі міжрэгіянальных ліній бізнес-класа па маршрутах Мінск–Брэст, Мінск–Гомель, Мінск–Віцебск і Мінск–Магілёў.

    У міжнародных зносінах перавезена амаль 50 тысяч пасажыраў. Найбольш папулярнымі напрамкамі былі Мінск–Масква і Мінск–Санкт-Пецярбург.

    Для забеспячэння попыту насельніцтва на праезд чыгуначным транспартам у перыяд лістападаўскіх святаў Беларускай чыгункай было прызначана больш за 140 дадатковых цягнікоў, з якіх 100 курсіравалі ў межах Рэспублікі.



    Чытаць далей…
  • Беларуская чыгунка інфармуе аб адкрыцці продажаў праязных дакументаў з 03.11.2023 на міжнародныя цягнікі ў зносінах з Расійскай Федэрацыяй адпраўленнем з 01.01.2024
    03 лістапада 2023
    Беларуская чыгунка інфармуе аб адкрыцці продажаў праязных дакументаў з 03.11.2023 на міжнародныя цягнікі ў зносінах з Расійскай Федэрацыяй адпраўленнем з 01.01.2024

    З 3 лістапада 2023 года адкрыты продаж праязных дакументаў на міжнародныя цягнікі ў зносінах з Расійскай Федэрацыяй адпраўленнем з 1 студзеня 2024 года.

    Сёння ў зносінах з Расійскай Федэрацыяй маецца магчымасць ажыццявіць паездкі ў Маскву, Санкт-Пецярбург, Мурманск, Архангельск, Адлер, Мінеральныя Воды, Самару, Ніжні Ноўгарад, Калінінград.

    У мэтах павышэння прывабнасці пасажырскіх перавозак чыгуначным транспартам у 2024 годзе захоўваецца прымяненне сістэмы дынамічнага кіравання тарыфамі і стымулявання попыту для купэйных вагонаў і вагонаў СВ пры афармленні праязных дакументаў у міжнародных зносінах.

    Асноўнымі крытэрыямі пры фарміраванні тарыфу з выкарыстаннем дадзенай сістэмы з'яўляюцца ўзровень працэнта занятасці месцаў у вагоне і тэрміны набыцця праязных дакументаў пасажырамі. Па меры росту працэнта запаўняльнасці вагона і набліжэння даты адпраўлення цягніка кошт праезду паступова ўзрастае.

    Такім чынам, пры своечасовым планаванні паездкі сістэма дазваляе пасажырам аформіць праязныя дакументы са скідкай да 27% у залежнасці ад маршруту руху.

    Чытаць далей…