Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Навіны для пасажыраў

Снежань

  • Больш за 160 дадатковых цягнікоў будзе курсіраваць па Беларускай чыгунцы ў дні навагодніх і калядных святаў
    20 снежня 2013
    Больш за 160 дадатковых цягнікоў будзе курсіраваць па Беларускай чыгунцы ў дні навагодніх і калядных святаў

    Беларуская чыгунка працягвае прымаць меры па забеспячэнню перавозак пасажыраў у дні навагодніх і калядных святаў. Усяго ў перыяд з 26 снежня па 12 студзеня па беларускай магістралі будзе курсіраваць больш за 160 дадатковых цягнікоў. З іх — 49 цягнікоў міжрэгіянальных ліній і больш за 100 цягнікоў міжнародных ліній.

    У міжрэгіянальных зносiнах будуць курсіраваць наступныя дадатковыя цягнікі: № 638/637 Мінск—Гомель (адпраўленне з Мінска 28, 29, 30 і 31 снежня), № 632/631 Мінск—Гомель (адпраўленне з Мінска 28, 30 і 31 снежня, 2, 4 і 7 студзеня), № 635/636 Мінск—Пінск—Брэст (адпраўленне з Мiнска 29 снежня), № 668/667 Гродна—Мінск (адпраўленне з Гродна 30 і 31 снежня). Міжрэгіянальныя дадатковыя цягнікі таксама будуць курсіраваць па маршрутах Брэст—Магілёў, Мінск—Полацк, Брэст—Баранавічы, Брэст—Орша, Брэст—Гомель.

    Чытаць далей…
  • 18 снежня 2013
    Адкрыццё пасля рэканструкцыі аб'ектаў пасажырскага комплексу станцыі Брэст-Цэнтральны адбудзецца ў Брэсце 19 снежня

    У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі кіраўніцтва Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь, Беларускай чыгункі, Брэсцкага абласнога і гарадскога выканаўчых камітэтаў.

    Рэканструкцыю пасажырскага комплексу станцыі Брэст-Цэнтральны Беларуская чыгунка распачала ў 2008 годзе. Гэты праект рэалізуецца ў некалькі этапаў і прадугледжвае рэканструкцыю трох асноўных аб'ектаў — Маскоўскага боку, Варшаўскага боку і будынка чыгуначнага вакзала.

    Чытаць далей…
  • Беларуская чыгунка завяршыла ўкараненне паслугі электроннай рэгістрацыі пры куплі білетаў праз Інтэрнэт на цягнікi ў прамых зносінах з Расіяй
    16 снежня 2013
    Беларуская чыгунка завяршыла ўкараненне паслугі электроннай рэгістрацыі пры куплі білетаў праз Інтэрнэт на цягнікi ў прамых зносінах з Расіяй

    З 15 снежня паслуга электроннай рэгістрацыі, якая дазваляе не афармляць праязныя дакументы ў касе, стала даступнай пры аплаце праз Інтэрнэт білетаў на ўсе цягнікі, якія курсiруюць ў прамых зносінах Беларусь—Расія.

    Калі раней паслугай электроннай рэгістрацыі можна было скарыстацца пры аплаце білетаў праз Інтэрнэт толькі на 17 пар цягнікоў, якія курсiруюць ў прамых зносінах Беларусь—Расія, то зараз гэты спіс пашыраны да 32 пар цягнікоў. У тым ліку з 15 снежня можна скарыстацца паслугай электроннай рэгістрацыі пры куплі білетаў на наступныя цягнікі: № 26/25 Мінск—Масква, № 28/27 Брэст—Масква, № 50/49 Брэст—Санкт-Пецярбург, № 58/57 Гродна—Санкт-Пецярбург, № 64/63 Мінск—Новасібірск, № 66/65 Мінск—Мурманск і інш.

    Чытаць далей…
  • Беларуская чыгунка на станцыі Мінск-Пасажырскі выдзеліла спецыялізаваную касу для афармлення білетаў, аплачаных праз Інтэрнэт
    5 снежня 2013
    Беларуская чыгунка на станцыі Мінск-Пасажырскі выдзеліла спецыялізаваную касу для афармлення білетаў, аплачаных праз Інтэрнэт

    З мэтай павышэння ўзроўню абслугоўвання і якасці паслуг Беларуская чыгунка выдзеліла на вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі спецыялізаваную касу № 8 для афармлення праязных дакументаў, аплачаных праз Інтэрнэт. З 5 снежня пасажыры, якія аплацілі білеты праз Інтэрнэт, абслугоўваюцца ў гэтай касе ў першачарговым парадку. Каса размешчана ў левым крыле будынка вакзала. Рэжым работы — кругласутачны.

    Адкрыццё спецыялізаванай касы абумоўлена ростам аб'ёму онлайн-продажаў білетаў праз сайт Беларускай чыгункі. Так, у лістападзе бягучага года праз Інтэрнэт было аплачана больш за 69 тыс. праязных дакументаў, што амаль у тры разы перавышае ўзровень студзеня 2013 года.

    Чытаць далей…