Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Навіны для пасажыраў

Хуткі агляд 2017 года

Сакавік

  • 28 сакавіка
    Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі са сталіцы да Брэста і Гомеля

    У сувязі з сезонным павелічэннем пасажырапатоку Беларуская чыгунка прызначыла ў пастаянны зварот дадатковыя цягнікі, якія будуць курсіраваць сучасным маторвагонным рухомым саставам.

    Так, з 5 красавіка па маршруце Мінск—Брэст—Мінск прызначаны дадатковы цягнік міжрэгіянальных ліній бізнес-класа № 723/724, які будзе курсіраваць па серадах і чацвяргах (за выключэннем 19, 20, 26 красавіка, 4, 10, 17, 18 мая , 7 , 8 чэрвеня).

    З Мінска цягнік № 723 будзе адпраўляцца ў 7.00, а прыбываць на станцыю Брэст-Цэнтральны ў 10.50 (цягнік робіць прыпынак на станцыі Баранавічы-Цэнтральныя).

    У адваротным кірунку цягнік № 724 Брэст—Мінск будзе адпраўляцца з Брэста ў 15.50, а прыбываць у Мінск у 19.30. Па пуці руху ён таксама будзе рабіць прыпынак на станцыі Баранавічы-Цэнтральныя.

    Чытаць далей…
  • 23 сакавіка
    25.03.2017 з 01:30 да 05:00 у сувязі з правядзеннем планавых тэхналагічных работ у ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр» купля і вяртанне праязных дакументаў у «Сістэме продажу праязных дакументаў праз Інтэрнэт» БЧ будуць недаступныя

    25.03.2017 з 01:30 да 05:00 у сувязі з правядзеннем планавых тэхналагічных работ у ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр» купля і вяртанне праязных дакументаў у «Сістэме продажу праязных дакументаў праз Інтэрнэт» БЧ будуць недаступныя. Просім прабачэння за часовыя нязручнасці!

    Чытаць далей…
  • 22 сакавіка
    Беларуская чыгунка інфармуе

    У мэтах пошуку аптымальных варыянтаў правядзення пагранічных і мытных працэдур у цягніках міжнародных ліній 12 красавіка 2017 года адбудзецца эксперыментальная паездка цягнікоў № 805 МінскВільнюс і № 806 ВільнюсМінск з правядзеннем дадзеных працэдур на станцыі Мінск-Пасажырскі. Кантроль будзе ажыцяўляцца да адпраўлення і пасля прыбыцця цягніка на станцыю адпаведна. Ад Мінска да Вільнюса і назад цягнік пойдзе без прыпынкаў для высадкі і пасадки пасажыраў на станцыях Маладзечна і Гудагай.

    Звяртаем увагу пасажыраў, што пасадка ў цягнік № 805 паведамленнем МінскВільнюс на станцыі Мінск-Пасажырскі ў гэты дзень пачнецца ў 7.15 і скончыцца ў 7.45. Цягнік адправіцца са станцыі ў 8.00. У перыяд з 7.15 да 8.00 супрацоўнікамі памежных і мытных органаў будуць праводзіцца неабходныя кантрольныя мерапрыемствы.

    Пасля прыбыцця цягніка № 806 паведамленнем ВільнюсМінск на станцыю Мінск-Пасажырскі (у 21.40) таксама будзе ажыцёўлены памежна-мытны кантроль.

    Доступ да цягнікоў на станцыі Мінск-Пасажырскі будзе абмежаваны для асоб без праязных дакументаў (білетаў).

    Просьба пасажыраў загадзя планаваць свой час з улікам правядзення памежна-мытных працэдур, а таксама звярнуць увагу на час адпраўлення цягніка № 805 МінскВільнюс (7.45), названы ў праязных дакументах (білетах).

    Чытаць далей…
  • 14 сакавіка
    Беларуская чыгунка адкарэктавала расклад руху міжнародных цягнікоў у сувязі з пераходам краін ЕС і Украіны на «летні» час

    У сувязі з пераходам на «летні» час краін Еўрапейскага Саюза І Украіны ў ноч з 25 на 26 сакавіка Беларускай чыгункай сумесна з чыгуначнымі адміністрацыямі Латвіі, Літвы, Польшча, Расіі і Украіны загадзя праведзена карэкціроўка раскладу руху міжнародных цягнікоў.

    Напрыклад, цягнік № 805 Мінск—Вільнюс, які адпраўляўся з Мінска ў 8.00 і прыбываў на канцавы пункт прытрымлівання ў 09.30, з 26 сакавіка будзе прыбываць у Вільнюс у 10.30 (час адпраўлення з Мінска застанецца без змены). Цягнік № 806 Вільнюс—Мінск адпраўляўся з Вільнюса ў 18.10 і прыбываў у сталіцу Беларусі ў 21.40, а з 26 сакавіка будзе адпраўляцца з Вільнюса ў 19.10. Час прыбыцця ў Мінск застанецца ранейшым.

    Змены закранулі і міжнародныя цягнікі ў зносінах з Украінай І Польшчай.

    Так, цягнік № 86 Мінск—Кіеў, які адпраўляўся з Сталіцы Беларусі ў 22.40 і прыбываў у Кіеў у 7.52, з 26 сакавіка будзе адпраўляцца з  Мінска ў 22.40 і прыбываць у Кіеў у 08.40. Пасля пераходу на «летні» час у зваротным напрамку цягнік № 85 будзе адпраўляцца з Кіева ў 22.35 (да 26 сакавіка адпраўляўся ў 21.44) і прыбываць у сталіцу Беларусі ў 08.38.

    Чытаць далей…