Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка інфармуе аб адкрыцці продажаў праязных дакументаў з 03.11.2023 на міжнародныя цягнікі ў зносінах з Расійскай Федэрацыяй адпраўленнем з 01.01.2024

03 лістапада 2023

З 3 лістапада 2023 года адкрыты продаж праязных дакументаў на міжнародныя цягнікі ў зносінах з Расійскай Федэрацыяй адпраўленнем з 1 студзеня 2024 года.

Сёння ў зносінах з Расійскай Федэрацыяй маецца магчымасць ажыццявіць паездкі ў Маскву, Санкт-Пецярбург, Мурманск, Архангельск, Адлер, Мінеральныя Воды, Самару, Ніжні Ноўгарад, Калінінград.

У мэтах павышэння прывабнасці пасажырскіх перавозак чыгуначным транспартам у 2024 годзе захоўваецца прымяненне сістэмы дынамічнага кіравання тарыфамі і стымулявання попыту для купэйных вагонаў і вагонаў СВ пры афармленні праязных дакументаў у міжнародных зносінах.

Асноўнымі крытэрыямі пры фарміраванні тарыфу з выкарыстаннем дадзенай сістэмы з'яўляюцца ўзровень працэнта занятасці месцаў у вагоне і тэрміны набыцця праязных дакументаў пасажырамі. Па меры росту працэнта запаўняльнасці вагона і набліжэння даты адпраўлення цягніка кошт праезду паступова ўзрастае.

Такім чынам, пры своечасовым планаванні паездкі сістэма дазваляе пасажырам аформіць праязныя дакументы са скідкай да 27% у залежнасці ад маршруту руху.

Таксама захоўваецца прымяненне скідкі 10% пры праездзе індывідуальных пасажыраў у плацкартных вагонах на бакавых месцах.

Больш падрабязную інфармацыю аб графіку руху цягнікоў, кошту праезду і наяўнасці праязных дакументаў можна атрымаць на афіцыйным інтэрнэт-сайце www.rw.by, з дапамогай афіцыйнага мабільнага дадатку «БЧ. Мой поезд» і па тэлефоне Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105 (падтрымка пасажыраў, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь, па тэлефоне +375 222 39 25 47).

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2023 год