Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Навіны для пасажыраў

Верасень

  • 16 верасня
    Беларуская чыгунка інфармуе

    15 верасня ў 18.30 на перагоне Юхновічы—Янаў—Палескі Брэсцкай вобласці на рэгуляваным чыгуначным пераездзе кіроўца аўтамабіля «Мэрсэдэс-Бенц», пры забараняльных паказаннях аўтаматычнай пераезнай святлафорнай сігналізацыі, не рэагуючы на  гукавыя сігналы, груба парушыўшы правілы дарожнага руху, выехаў на пераезд, дзе дапусціў сутыкненне з грузавым лакаматывам.

    Для прадухілення сутыкнення машыністам было ўжыта экстранае тармажэнне.

    У выніку ДТЗ смяротна траўмаваныя 4 чалавекі і пацярпелі 2.

    Асноўнымі прычынамі няшчасных выпадкаў з'яўляюцца ігнараванне мер бяспекі, у тым ліку парушэнне вадзіцелямі правілаў дарожнага руху пры перасячэнні чыгуначных пераездаў.

    З пачатку года на Беларускай чыгунцы адбылося 19 ДТЗ, у выніку якіх 9 чалавек загінула і 6 пацярпела.

    Беларуская чыгунка ў чарговы раз заклікае грамадзян быць больш уважлівымі на аб'ектах чыгуначнага транспарту і выконваць правілы дарожнага руху.

    Беражыце сябе і сваіх блізкіх.

    Чытаць далей…
  • 15 верасня
    Беларуская чыгунка прапануе сезоннае зніжэнне кошту праезду пасажыраў у паведамленні з Расійскай Федэрацыяй

    Беларуская чыгунка сумесна з ААТ «Расійскія жалезныя дарогі» прапануе ў верасні, кастрычніку сезоннае зніжэнне кошту праезду на цягнікі ў зносінах з Расійскай Федэрацыяй. З 18 верасня ў адносінах да жніўня бягучага года зніжэнне складзе каля 20%.

    Да прыкладу, з 18 верасня кошт праезду ў купэйным вагоне хуткага цягніка № 26 Мінск—Масква знізіцца на 32 рублі і складзе 136,81 руб., у плацкартным вагоне — на 17 рублёў і складзе 75,32 руб.

    Акрамя таго захоўваецца і прымяненне скідак: да 20% — у залежнасці ад тэрмінаў набыцця праязных дакументаў для купэйных вагонаў і вагонаў СВ;

    10% — пры праездзе пасажыра на бакавых месцах у плацкартным вагоне;

    10% — скідка пры адначасовым афармленні праязных дакументаў «туды і назад» пры праездзе ў вагонах СВ і купэйных вагонах асобных цягнікоў.

    Таксама, пры праездзе арганізаваных груп пасажыраў захоўваюцца скідкі да 30% ад агульнага кошту праезду пры набыцці групавога білета ў залежнасці ад колькасці пасажыраў у групе.

    Чытаць далей…
  • 9 верасня
    Увазе пасажыраў!

    Па тэхнічных прычынах у суткі 10.09.2017 цягнікі міжрэгіянальных ліній бізнес-класа № 709 ГомельМінск і № 708 МінскГомель будуць сфарміраваны з вагонаў лакаматыўнай цягі.

    З пачатковых станцый цягнікі адправяцца згодна з дзеючым раскладам, час прыбыцця iх на канчатковыя станцыі будзе нязначна адрознівацца. Так, цягнік № 709 ГомельМінск адправіцца з Гомеля ў 15.01 і прыбудзе ў Мінск у 18.23 (раней 18.00). Цягнік № 708 з Мінска адправіцца ў 19.00 і прыбудзе ў Гомель у 22.23 (раней 21.59).

    Пасажыры могуць ажыццявіць праезд у гэтых цягніках па раней набытым праязных дакументах. Вяртанне розніцы ў кошце праезду будзе праводзіцца ў білетных касах Беларускай чыгункі пры наяўнасці адпаведнай адзнакі ў праязным дакуменце, зробленай упаўнаважаным работнікам цягніковай брыгады.

    Для забеспячэння вывазу пасажыраў 11.09.2017 дадаткова прызначаны цягнік № 507 ГомельМінск, сфармаваны з вагонаў лакаматыўнай цягі, адпраўленнем з Гомеля ў 7.05 і прыбыццём у Мінск у 10.20.

    Беларуская чыгунка просіць прабачэння ў пасажыраў за прычыненыя нязручнасці.

    Чытаць далей…
  • 8 верасня
    У сувязі з уводам у эксплуатацыю электрыфікаванага ўчастка Маладзечна—Гудагай—дзяржмяжа Беларуская чыгунка ўдасканальвае транспартнае абслугоўванне пасажыраў

    У сувязі з уводам у эксплуатацыю электрыфікаванага ўчастка МаладзечнаГудагайдзяржмяжа, а таксама ў мэтах паляпшэння абслугоўвання пасажыраў і ўмацавання транспартных сувязяў Гродзенскага і Мінскага рэгіёнаў (гарадоў Ашмяны, Смаргонь, Маладзечна, Заслаўе, Мінск і прылеглых да іх населеных пунктаў) Беларуская чыгунка з 16 верасня прызначыла прамыя цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа ў зносінах МінскМаладзечнаГудагай.

    Цяпер пасажыры, якія едуць па маршруце МінскГудагай, змогуць штодня ажыццяўляць свае паездкі па адным з праязным дакумента без перасадкі па станцыі Маладзечна.

    Па працоўных днях з Мінска цягнікі будуць адпраўляцца ў 4.39, 6.25, 14.05, 16.21, 18.05 і прыбываць на станцыю Гудагай адпаведна ў 7.22, 9.42, 17.20, 19.32 і 20.39. Падчас руху ва зваротным кірунку са станцыі Гудагай — у 4.31, 5.54, 8.21, 17.46, 20.17, 21.06. Прыбыццё ў Мінск адпаведна ў 7.29, 9.18, 11.10, 20.56, 22.54, 23.55.

    Чытаць далей…
  • 1 верасня
    Ільготны білет для пенсіянераў праз тэрмінал. Беларуская чыгунка пашырае спадарожныя сэрвісы для пасажыраў

    У мэтах павышэння даступнасці паслуг і развіцця безнаяўных разлікаў Беларуская чыгунка праводзіць работу па ўстаноўцы новай версіі праграмнага забеспячэння плацежна-даведачных тэрміналаў (ТПС), дзякуючы якой пенсіянеры па ўзросце змогуць набываць льготныя праязныя дакументы (білеты) з выкарыстаннем тэрміналаў самаабслугоўвання. На шэрагу станцый, сярод якіх станцыя Мінск-Пасажырскі, дадзеная версія праграмнага забеспячэння ТПС ужо ўстаноўлена. У бліжэйшы час Беларуская чыгунка плануе завяршыць дадзеную працу.

    Нагадваем, штогод у перыяд сезонных сельскагаспадарчых работ з 1 мая па 30 верасня грамадзяне, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту, якім прызначана дзяржаўная пенсія незалежна ад яе выгляду, маюць права на зніжку 50% ад кошту праезду ў цягніках рэгіянальных ліній эканомкласа. Гэта прадугледжана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29.04.2011 №176 «Аб дзяржаўнай падтрымцы пенсіянераў».

    Пры праездзе пенсіянераў па ўзросту з выкарыстаннем ільготных праязных дакументаў (білетаў) у цягніках рэгіянальных ліній эканомкласа пры сабе неабходна мець арыгінал пенсійнага пасведчання, які пацвярджае права на льготу. Гэтая льгота не прадугледжваецца пры праездзе ў цягніках гарадскіх ліній.

    Чытаць далей…