Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Навіны для пасажыраў

Снежань

  • 30 снежня 2022
    На перыяд навагодніх і калядных святаў прызначана ўжо больш за 155 дадатковых цягнікоў у міжнародных і ўнутрырэспубліканскіх зносінах

    З мэтай задавальнення попыту і забеспячэння патрэбнасці ў пасажырскіх перавозках Беларуская чыгунка працягвае прызначэнне дадатковых цягнікоў на перыяд навагодніх і калядных святаў.

    У міжнародных зносінах дадаткова прызначаны цягнікі па маршрутах Мінск–Масква і Брэст–Мінск–Масква, якія будуць курсіраваць у дні найбольшай пасажырскай актыўнасці – 29 і 30 снежня, а таксама з 1 па 8 студзеня.

    Дадатковыя цягнікі ўнутры рэспублікі прызначаны на найбольш папулярных у пасажыраў напрамках Мінск–Гомель, Мінск–Брэст і Мінск–Віцебск. Яны будуць курсіраваць 30 і 31 снежня, а таксама 6, 7 і 8 студзеня.

    Чытаць далей…
  • 29 снежня 2022 года Беларуская чыгунка правядзе «Адзіны дзень пасажыра»
    28 снежня 2022
    29 снежня 2022 года Беларуская чыгунка правядзе «Адзіны дзень пасажыра»

    29 снежня 2022 года з 11:00 да 14:00 прадстаўнікі пасажырскай службы Упраўлення Беларускай чыгункі, кіраўнікі і спецыялісты аддзяленняў чыгункі традыцыйна правядуць сустрэчы з пасажырамі з мэтай вывучэння іх меркавання аб рабоце чыгуначнага транспарту.

    Чытаць далей…
  • 28 снежня 2022
    Беларуская чыгунка інфармуе

    У сувязі з правядзеннем планавых тэхнічных работ 29.12.2022 з 6:00 да 8:00 доступ да афіцыйнага інтэрнэт-сайту Беларускай чыгункі rw.by будзе абмежаваны. Для атрымання інфармацыі і афармлення электронных праязных дакументаў скарыстайцеся адзіным раздзелам «Паслугі пасажырам» па адрасе pass.rw.by або мабільным дадаткам «БЧ. Мой цягнік».

    Чытаць далей…
  • БЧ прапануе навагоднія скідкі да 42% на куплю білетаў за 3 гадзіны да адпраўлення на асобныя цягнікі ў зносінах з Расійскай Федэрацыяй
    28 снежня 2022
    БЧ прапануе навагоднія скідкі да 42% на куплю білетаў за 3 гадзіны да адпраўлення на асобныя цягнікі ў зносінах з Расійскай Федэрацыяй

    Беларуская чыгунка прапануе пасажырам скарыстацца магчымасцю аформіць праязныя дакументы са скідкай да 42% у купэйныя вагоны і вагоны СВ асобных цягнікоў, якія курсіруюць у пэўныя даты, пры ўмове іх афармлення менш чым за 3 гадзіны да адпраўлення.

    Нагадваем, што продаж праязных дакументаў у міжнародных зносінах ажыццяўляецца з выкарыстаннем сістэмы дынамічнага кіравання тарыфамі. Колькасць месцаў, прапанаваных сістэмай са скідкамі па выбраным пасажырам маршруце, вызначаецца праграмай у анлайн-рэжыме ў залежнасці ад бягучага каэфіцыента загрузкі вагона адпаведнага тыпу.

    Так, напрыклад, дадзеная прапанова дзейнічае пры афармленні праязных дакументаў у міжнародных зносінах на наступныя цягнікі:

    Чытаць далей…
  • Звыш 130 дадатковых цягнікоў прызначыла Беларуская чыгунка на час навагодніх і калядных святаў
    23 снежня 2022
    Звыш 130 дадатковых цягнікоў прызначыла Беларуская чыгунка на час навагодніх і калядных святаў

    У міжнародных зносінах у перыяд з 23 снежня 2022 года па 12 студзеня 2023 года будуць курсіраваць больш за 50 дадатковых цягнікоў. Сярод маршрутаў – традыцыйна папулярныя Мінск–Масква, Брэст–Масква, Мінск–Санкт-Пецярбург. Таксама ў перыяд з 25 снежня 2022 года па 11 студзеня 2023 года прызначаны цягнік № 239 Полацк–Масква, а ў перыяд з 26 снежня 2022 года па 12 студзеня 2023 года – цягнік № 240 Масква–Полацк.

    Акрамя таго, дадатковыя цягнікі № 229 Санкт-Пецярбург–Смаленск, № 230 Смаленск–Санкт-Пецярбург і № 243 Санкт-Пецярбург–Бранск будуць рухацца праз тэрыторыю Беларусі з прыпынкамі ў Гарадке, Віцебску і Лёзна.

    Унутры краіны ў святочныя і перадсвяточныя дні каля 80 дадатковых цягнікоў будуць курсіраваць па найбольш запатрабаваных у пасажыраў маршрутах: Мінск–Гомель, Мінск–Брэст, Мінск–Віцебск, Мінск–Гродна, Віцебск–Брэст, Мінск–Пінск і Мінск–Камунары. Таксама прызначаны бесперасадачныя прычапныя вагоны ў зносінах Віцебск–Гродна і Гродна–Крычаў.

    Чытаць далей…
  • 20 снежня 2022
    Увазе пасажыраў!

    20 снежня 2022 года ў асобных рэгіёнах Беларусі назіраюцца неспрыяльныя ўмовы надвор'я – мокры снег, месцамі пераходзячы ў «ледзяны» дождж.

    Чытаць далей…
  • 32 дадатковых цягніка прызначана ў зносінах паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй у дні навагодніх і калядных святаў
    19 снежня 2022
    32 дадатковых цягніка прызначана ў зносінах паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй у дні навагодніх і калядных святаў

    У мэтах павышэння якасці паслуг Беларуская чыгунка загадзя прымае меры па забеспячэнню перавозак пасажыраў у дні навагодніх і калядных святаў.

    Нагадаем, раней Беларуская чыгунка прызначыла 12 дадатковых цягнікоў у зносінах з Расійскай Федэрацыяй.

    У дадатак да раней прызначаных цягнікоў у зносінах паміж Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь ва ўзаемадзеянні з ААТ «РЖД» прызначана яшчэ 20 дадатковых цягнікоў на найбольш запатрабаваных у пасажыраў маршрутах: Масква–Мінск, Масква–Брэст, Санкт-Пецярбург–Мінск:

    Чытаць далей…
  • Беларуская чыгунка працягвае ўкараненне новай формы праязных дакументаў на цягнікі, якія курсіруюць унутры рэспублікі
    14 снежня 2022
    Беларуская чыгунка працягвае ўкараненне новай формы праязных дакументаў на цягнікі, якія курсіруюць унутры рэспублікі

    Звяртаем увагу пасажыраў, што з 14 снежня 2022 года афармленне білетаў новага ўзору пачалося на ўсіх вакзалах краіны (акрамя станцыі Мінск-Пасажырскі).

    Чытаць далей…
  • Беларуская чыгунка інфармуе
    12 снежня 2022
    Беларуская чыгунка інфармуе

    У суткі 11-12 снежня 2022 года на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з-за неспрыяльных умоў надвор'я метэаролагамі быў абвешчаны «аранжавы ўзровень небяспекі». Мяцеліца, мокры снег, «ледзяны» дождж і парывісты вецер прывялі да абледзянення правадоў (больш за 2 см) і падзення дрэў на аб'екты чыгуначнай інфраструктуры, што стала прычынай адключэння ліній электразабеспячэння на асобных участках Беларускай чыгункі. Усяго зафіксавана больш за 1200 падзенняў дрэў. Агульная працягласць участкаў, на якіх былі адзначаны збоі ў электразабеспячэнні і работы сродкаў сігналізацыі і сувязі, склала каля 140 км. Таксама назіралася абледзяненне токапрыёмнікаў электрарухомага саставу.

    Чытаць далей…
  • Беларуская чыгунка ў дні навагодніх і калядных святаў прызначыла 26 дадатковых цягнікоў
    08 снежня 2022
    Беларуская чыгунка ў дні навагодніх і калядных святаў прызначыла 26 дадатковых цягнікоў

    У мэтах павышэння якасці прадастаўляемых паслуг Беларуская чыгунка загадзя прымае меры па забеспячэнню перавозак пасажыраў у дні навагодніх і калядных святаў. На перыяд з 28 снежня 2022 года па 9 студзеня 2023 года БЧ прызначыла 12 дадатковых цягнікоў у зносінах з Расійскай Федэрацыяй і 14 дадатковых цягнікоў, якія будуць курсіраваць унутры рэспублікі.

    У святочныя і перадсвяточныя дні дадатковыя цягнікі ў зносінах з Расійскай Федэрацыяй будуць рухацца па найбольш запатрабаваных у пасажыраў маршрутах: Мінск – Масква, Брэст – Масква, Мінск – Санкт-Пецярбург.

    Так, цягнікі № 250/249 Мінск – Санкт-Пецярбург будуць адпраўляцца з Мінска 28 снежня 2022 года, 5 і 7 студзеня 2023 года, у зваротным кірунку з Санкт-Пецярбурга ў сталіцу Рэспублікі Беларусь – 29 снежня 2022 года, 6 і 8 студзеня 2023 года.

    Чытаць далей…
  • Беларуская чыгунка пашырае магчымасці аплаты білетаў у тэрміналах самаабслугоўвання
    06 снежня 2022
    Беларуская чыгунка пашырае магчымасці аплаты білетаў у тэрміналах самаабслугоўвання

    У мэтах павышэння якасці абслугоўвання пасажыраў Беларуская чыгунка адкрыла ў рэжыме доследнай эксплуатацыі новую магчымасць аплаты білетаў на цягнікі з ненумараванымі месцамі ў тэрміналах самаабслугоўвання на станцыі Мінск-Пасажырскі і п.п. Інстытут Культуры. Зараз у гэтых тэрміналах даступны разлік не толькі наяўнымі і банкаўскімі аплатнымі картамі, але і з дапамогай мабільнага дадатку «Аплаці».

    Каб зрабіць аплату праз новы сэрвіс, пасажыру неабходна адсканіраваць QR-код, які выводзіцца на экран тэрмінала самаабслугоўвання пасля выбару спосабу аплаты.

    Чытаць далей…