Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

8 снежня 2023 года з Мінска ў Маёнтак беларускага Дзеда Мароза адправіцца першы навагодні цягнік

14 лістапада 2023

У перыяд калядных і навагодніх святаў турыстычны цэнтр «Дартур» Беларускай чыгункі традыцыйна рэалізуе праект «Падарожжа ў Маёнтак Дзеда Мароза» ў Нацыянальны парк «Белавежская пушча» на навагоднім цягніку.

У гэтым сезоне навагодні цягнік, які складаецца з купэйных вагонаў, будзе адпраўляцца са сталіцы Беларусі 8 снежня 2023 года ў 21:56, 15, 22, 24 снежня бягучага года, 4, 6 і 12 студзеня 2024 года – у 21:50 і прыбываць у Брэст раніцай наступнага дня ў 07:50.

З вакзала станцыі Брэст-Цэнтральны ў Белавежскую пушчу турыстаў даставяць на камфартабельных аўтобусах. Там госці правядуць цэлы дзень. Падарожнікаў чакае насычаная навагодняя экскурсійная праграма: яны наведаюць Маёнтак беларускага Дзеда Мароза, убачаць Церам Снягуркі, Чароўны Млын, пабываюць на алеі знакаў Усходняга Календара, у «Скарбніцы» – музеі падарункаў Дзеда Мароза, змогуць загадаць свае самыя патаемныя жаданні на паляне дванаццаці месяцаў або на чароўным троне. Праграмай тура таксама прадугледжаны знаёмства з музеем прыроды, прагулка ўздоўж вальераў з жывёламі і пачастунак блінамі з гарбатай на пушчанскіх травах.

У сталіцу з Брэста навагодні цягнік будзе адпраўляцца 9, 16, 23, 25 снежня бягучага года, 5, 7 і 13 студзеня 2024 года ў 17:56 і прыбываць у Мінск 9 снежня 2023 года ў 22:21, 16, 23, 25 снежня 2023 года, 5, 7 і 13 студзеня 2024 года – у 22:20. У дарозе пасажыраў чакае сустрэча з чыгуначным Дзедам Марозам і казачным персанажам.

Адметнасць гэтага падарожжа ў тым, што ўдзельнікі тура з паездкі вернуцца ў Мінск на тым жа цягніку і на тых жа месцах, на якіх адправіліся ў падарожжа.

Падрабязна з праграмамі тураў турыстычнага цэнтра «Дартур» Беларускай чыгункі можна азнаёміцца на сайце https://www.rw.by/tourism_and_recreation/tours/.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2023 год