Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Навіны для пасажыраў

Хуткі агляд 2011 года

    Студзень

    • 12 студзеня
      Беларуская чыгунка ў перасадачных зносінах Мінск—Брэст—Варшава перавезла за месяц больш за восем тысяч пасажыраў

      З 10 снежня 2017 года БЧ арганізаваны штодзённыя перасадачныя зносіны Мінск—Брэст—Варшава і прызначаны цягнікі № 727/728 Мінск—Брэст—Мінск і № 128/127 Варшава—Брэст—Варшава.

      За мінулы перыяд у перасадачных зносінах Мінск—Брэст—Варшава БЧ перавезена больш 8,5 тысяч пасажыраў. За снежань — больш за 6 тысяч пасажыраў, за дзесяць дзён студзеня бягучага года каля 2,5 тысяч пасажыраў.

      Дадзены праект арганізаваны ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва паміж Беларускай чыгункай і АТ «ПКП Інтэрсіці» (Польшча) у мэтах удасканалення транспартнага абслугоўвання пасажыраў.

      Пры куплі білетаў у Беларусі афармляюцца два праязных дакумента: адзін — ад Мінска да Брэста і другі — ад Брэста да неабходнай станцыі на тэрыторыі Польшчы, аналагічна пры руху ў зваротным кірунку.

      Пры куплі білетаў у Польшчы афармляецца адзін праязны дакумент на ўвесь шлях следавання і дзве плацкарты з указаннем канкрэтнага месца ў цягніках.

      Чытаць далей…
    • 24 студзеня 2017
      Увага пасажырам! Зніжаныя тарыфы на перавозку пасажыраў у Расію і Украіну будуць дзейнічаць да канца лютага бягучага года

      Дзякуючы дзеючым каляндарным перыядам (сезоннай карэкцыі міжнародных тарыфаў) больш за 60 тысяч пасажыраў на працягу першых двух тыдняў скарысталіся паездкай у Расію на чыгуначным транспарце.

      Нагадваем, што з 9 студзеня бягучага года ў сярэднім на 15% зніжаны кошт праезду пасажыраў у Расійскую Федэрацыю, а з 15 студзеня — на 10% ва Украіну.

      Таксама з мэтай павышэння даступнасці транспартных паслуг і зніжэння тарыфнай нагрузкі на пасажыраў Беларуская чыгунка прапануе пасажырам шэраг іншых тарыфных праграм, якія дазваляюць атрымліваць дадатковыя зніжкі ад 10% да 30%: у залежнасці ад тэрмінаў куплі праязнога дакумента (білета); пры паездцы туды—зваротна; пры праездзе на бакавых месцах у плацкартным вагоне.

      Акрамя таго, з 1 студзеня 2017 года ў два разы павялічыўся памер скідак для арганізаваных груп пасажыраў, якія едуць у міжнародных зносінах: 20% ад агульнага кошту праезду пры колькасці групы ад 10 да 24 чалавек; 30% агульнага кошту праезду пры колькасці групы 25 чалавек і больш.

      Чытаць далей…
    • 18 студзеня 2016
      Беларуская чыгунка працягвае працу па вывучэнні далейшага развіцця пасажырскага сэрвісу на вакзалах шляхам анкетавання

      Беларуская чыгунка праводзіць анкетаванне пасажыраў па пытаннях удасканалення працы пасажырскага сэрвісу. Пытанні анкеты размешчаны на галоўнай старонцы карпаратыўнага сайта.

      Беларуская магістраль вывучае магчымасць не толькі пашырэння паслуг, якія могуць прадастаўляцца на вакзалах беларускай магістралі, а таксама звяртаецца да пасажыраў з просьбай шляхам анкетавання адзначыць, якія паслугі па важнасці, на іх погляд, павінны давацца на вакзалах беларускай магістралі.

      Напрыклад, якія аб'екты грамадскага харчавання, размешчаныя на вакзале, яны лічаць найбольш запатрабаванымі, як найбольш зручна і даступна можна атрымаць інфармацыю, якія з спадарожных паслуг, прапанаваных у анкеце, найбольш значныя.

      Чытаць далей…
    • 14 студзеня 2016
      Беларуская чыгунка прапануе новую паслугу па перавозцы багажу, грузабагажу

      З мэтай пашырэння спектру прадастаўляемых паслуг, павышэння якасці абслугоўвання пасажыраў Беларуская чыгунка ўкараніла новую паслугу па перавозцы багажу, грузабагажу насельніцтва ў спецыяльна абсталяваных купэ.

      У 2016 годзе Беларуская чыгунка пашырае геаграфію багажных маршрутаў па Рэспубліцы Беларусь і павялічвае перыядычнасць перавозак.

      Нагадваем, раней перавозка багажу (грузабагажу) ажыцяўлялася ў багажных вагонах з перыядычнасцю адзiн раз у тыдзень.

      Цяпер перавезці свой багаж, грузабагаж можна пасажырскімі цягнікамі 4 разы на тыдзень (акрамя выхадных), наступнымі па маршрутах:

      ГроднаБаранавічыМінскЖлобінГомель;

      БрэстБаранавічыМінскОршаВіцебск;

      МінскМагілёў.

      На першым этапе багажныя купэ абсталяваны ў цягніках № 58/632, 632631 Гродна Гомель, Віцебск № 658/659 Брэст, № 659/660 Магілёў Мінск.

      Далейшае развіццё новай паслугі будзе ажыцяўляцца з улікам яе запатрабаванасці і эканамічнай эфектыўнасці.

      Чытаць далей…
    • 11 студзеня 2016
      Беларуская чыгунка ў 2016 годзе прадоўжыць новы фармат зносін з пасажырамі

      У мэтах вывучэння меркавання спажыўцоў транспартных паслуг, а таксама забеспячэння зваротнай сувязі з пасажырамі Беларуская чыгунка ў 2016 годзе працягне фармат зносін з пасажырамі  інфармацыйнае мерапрыемства «Адзіны дзень пасажыра». Правядзенне дадзенага мерапрыемства прадугледжана ў апошні чацвер 3-га месяца квартала на чыгуначных вакзалах пазакласных і 1-га класа: у Мінску, Брэсце, Баранавічах, Гродне, Гомелі, Магілёве, Віцебску, Оршы.

      На працягу года Адзіны дзень інфармавання на Беларускай чыгунцы пройдзе 31 сакавіка, 30 чэрвеня, 29 верасня, 29 снежня.

      У правядзенні інфармацыйнага мерапрыемства прымуць удзел кіраўнікі і спецыялісты аддзяленняў дарогі, пасажырскіх аддзелаў, начальнікі станцый і вакзалаў.

      У рамках правядзення мерапрыемства пасажыры змогуць задаваць спецыялістам беларускай магістралі пытанні вусна, а таксама пакідаць свае пытанні пісьмова. Іх заявы будуць разгледжаны ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб звароце грамадзян і юрыдычных асобаў».

      Чытаць далей…
    • 22 студзеня 2015
      22 студзеня па Беларускай чыгунцы пройдзе цягнік Масква—Ніца з новымі вагонамі RIC, прымеркаваны да 150-годдзя адкрыцця чыгуначных зносін паміж Расіяй і Францыяй

      Цягнік №17 Масква—Ніца курсіруе адзін раз у тыдзень. Агульны час у шляху — 47 гадзін, за гэты час ён праходзіць больш за 3000 кіламетраў па тэрыторыі 8 дзяржаў.

      Беларуская чыгунка забяспечвае бесперашкодны паскораны пропуск цягніка па тэрыторыі Беларусі, які робіць прыпынкi ў Оршы, Мінску і Брэсце. У горадзе над Бугам адбываецца змена колавых пар каляіны шырынёй 1520 мм на каляіну 1435 мм, прынятую ў Заходняй Еўропе.

      Чытаць далей…
    • 19 студзеня 2015
      Беларуская чыгунка ў 2014 годзе перавезла больш за 90 млн пасажыраў

      Па выніках мінулага года па Беларускай чыгунцы ва ўсіх відах зносiн было перавезена 91,6 млн пасажыраў. У тым ліку цягнікамі гарадскіх ліній перавезена 2,6 млн пасажыраў, што склала 128,6% да ўзроўню 2013 года.

      Чытаць далей…
    • 16 студзеня 2015
      Беларуская чыгунка ў 2014 годзе ўвяла ў эксплуатацыю 45 тэрміналаў самаабслугоўвання

      З мэтай павышэння якасці паслуг і развіцця безнаяўных разлікаў Беларуская чыгунка праводзіць актыўную работу па пашырэнні сеткі плацежна-даведачных тэрміналаў самаабслугоўвання, якія дазваляюць набыць білеты на цягнікі гарадскіх ліній і рэгіянальных ліній эканом-класа.

      У 2014 годзе было ўведзена ў эксплуатацыю 45 такіх тэрміналаў на станцыях Брэст-Цэнтральны, Гарадок, Віцебск, Полацк, Лунінец, Ліда, Гродна, Баранавічы-Палескія, Бабруйск, Пагодзіна, Крычаў, Магілёў, Брэст-Палескі, Жлобін, Гомель-Пасажырскі, Калінкавічы, Мінск-Пасажырскі, Смалявічы, Орша-Цэнтральная. У выніку сёння аплаціць білет праз тэрміналы можна ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі, а таксама ў шэрагу гарадоў, якія з'яўляюцца буйнымі чыгуначнымі вузламі.

      Акрамя таго, у лістападзе 2014 для ўсіх тэрміналаў БЧ была выкананая дапрацоўка праграмнага забеспячэння, якая дазволіла афармляць праз іх праезд у Нацыянальны аэрапорт Мінск.

      Чытаць далей…
    • 12 студзеня 2015
      Па Беларускай чыгунцы ў перыяд калядных і навагодніх святаў было перавезена больш за 1,1 млн. пасажыраў

      Па Беларускай чыгунцы ў перыяд з 24 снежня па 11 студзеня цягнікамі міжрэгіянальных, рэгіянальных ліній бізнес-класа і міжнародных ліній было перавезена 1,115 млн. пасажыраў.

      У тым ліку ў межах Беларусі цягнікамі міжрэгіянальных ліній і рэгіянальных ліній бізнес-класа перавезена 723 тыс. пасажыраў.

      Чытаць далей…
    • 8 студзеня 2015
      Беларуская чыгунка інфармуе аб змене тэрмінаў вяртання праязных дакументаў у міжнародных зносінах у выпадку спазнення пасажыра на цягнік, а таксама правілаў перавозкі хатнiх жывёл

      З 1 студзеня бягучага года ў выпадку спазнення пасажыра на цягнік міжнародных зносін вярнуць кошт праязнога дакумента (яго білетную частку) можна толькі на працягу 1 гадзіны пасля адпраўлення цягніка. Нагадаем, што раней вяртаўся кошт білета, калі аб спазненні было заяўлена ў білетную касу на працягу 3 гадзін.

      Таксама з 1 студзеня бягучага года ўнесены змены ў правілы перавозкі хатнiх жывёл. Так, у міжнародных зносінах перавозка хатнiх жывёл (сабак, катоў, птушак) дапускаецца толькі ў асобным купэ купэйнага вагона не больш за дзве жывёлы. Пры гэтым пасажыру неабходна аплаціць праезд за перавозку жывёл па поўным тарыфе па ліку незанятых месцаў у купэ.

      Чытаць далей…
    • Беларускай чыгункай у 2013 годзе было перавезена амаль 100 млн. пасажыраў
      21 студзеня 2014
      Беларускай чыгункай у 2013 годзе было перавезена амаль 100 млн. пасажыраў

      У мінулым годзе па Беларускай чыгунцы ва ўсіх відах зносін было перавезена 99,4 млн пасажыраў.

      У тым ліку цягнікамі міжрэгіянальных ліній перавезена 13,6 млн пасажыраў, або 110,7% да ўзроўню 2012 года, цягнікамі гарадскіх ліній — больш за 2 млн. пасажыраў (127,5%).

      Чытаць далей…
    • Тэрмінал самаабслугоўвання для афармлення аплачаных праз Інтэрнэт білетаў пачаў працаваць у рэжыме тэставання на вакзале станцыі Мінск- Пасажырскі
      17 студзеня 2014
      Тэрмінал самаабслугоўвання для афармлення аплачаных праз Інтэрнэт білетаў пачаў працаваць у рэжыме тэставання на вакзале станцыі Мінск- Пасажырскі

      Беларуская чыгунка працягвае працу па ўдасканаленні сістэмы аплаты праязных дакументаў.

      З 17 студзеня на вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі ў касавым зале каля білетнай касы № 1 у рэжыме тэставання пачаў працаваць транзакцыйны тэрмінал самаабслугоўвання, прызначаны для выдачы праязных дакументаў, аплачаных праз Інтэрнэт. Для таго каб атрымаць білет, пасажыру неабходна ўвесці 14-значны нумар бланка-заказу і нумар дакумента, якi сведчыць асобу, названага ў заказее пры онлайн-куплі.

      Новая паслуга, у першую чаргу, прызначана для выгады тых, хто аплаціў праязны дакумент праз Інтэрнэт без электроннай рэгістрацыі. Пасажыры, што скарысталіся электроннай рэгістрацыяй, але якія жадаюць аформіць свае білеты на бланках, таксама могуць раздрукаваць іх праз тэрмінал; аднак зрабіць гэта неабходна не пазней, чым за 1 гадзіну да адпраўлення цягніка з пачатковай станцыі маршруту руху.

      Чытаць далей…
    • 16 студзеня 2014
      Да ўвагi пасажыраў!

      З 13 студзеня 2014 г. зроблена сезоннае зніжэнне кошту праезду пасажыраў у зносінах з Расійскай Федэрацыяй у сярэднім на 9%.

      Так, кошт праезду ў хуткім цягніку па маршруце Мінск—Масква і Мінск—Санкт-Пецярбург у купэйным вагоне знізіцца амаль на 120 тыс. руб., у плацкартным — больш чым на 60 тыс. руб.

      Пры праездзе ў хуткім цягніку на больш далёкія адлегласці, напрыклад з Мінска да Новасібірска, кошт праезду ў купэйным вагоне знізіцца больш чым на 700 тыс. руб., у плацкартным — больш чым на 400 тыс. руб.

      Чытаць далей…
    • 25 студзеня 2013
      Беларуская чыгунка плануе спрасціць парадак пасадкі пасажыраў у цягнікi па «электроннаму білету»

      У адпаведнасці з «Правіламі перавозак пасажыраў і багажу чыгуначным транспартам агульнага карыстання ў Рэспубліцы Беларусь», якія ўступілі ў сілу з 31.12.2012 года, на Беларускай чыгунцы ўводзіцца "Парадак фарміравання і выкарыстання арганізацыямі Беларускай чыгункі ведамасцяў па аформленых пасажырамі электронных праязных дакументах» . Плануецца, што ён уступіць у сілу з 5 лютага 2013 года. У гэтым дакуменце, у тым ліку выкладзены парадак пасадкі ў цягнікі пасажыраў з электроннай рэгістрацыяй.

      Чытаць далей…
    • 18 студзеня 2013
      Больш за 120 тыс. білетаў на цягнікі набылі праз Інтэрнэт пасажыры Беларускай чыгункі ў 2012 годзе

      Праз анлайн-сістэму продажу праязных дакументаў Беларускай чыгункі ў мінулым годзе было набыта 124,2 тыс. праязных дакументаў на цягнікі. У тым ліку 20,8 тыс. білетаў было набыта з выкарыстаннем паслугі электроннай рэгістрацыі, уведзенай у рэжыме доследнай эксплуатацыі ў верасні і якая дазваляе не афармляць праязны дакумент у білетнай касе.

      У 2012 годзе Беларуская чыгунка з мэтай павышэння якасці абслугоўвання пасажыраў правяла цэлы шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на развіццё анлайн-сістэмы продажу праязных дакументаў. Акрамя электроннай рэгістрацыі пасажырам была прадастаўлена магчымасць аплачваць білеты праз Інтэрнэт з дапамогай картак ўсіх банкаў нашай краіны, якія прадстаўляюць паслугу «Інтэрнэт-банкінг», а таксама з дапамогай сістэм электронных грошай Easy Pay і WebMoney.

      Чытаць далей…