Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Навіны для пасажыраў

Ліпень

  • Увазе пасажыраў! З 17 ліпеня 2023 года часова змяняецца маршрут руху шэрагу цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа ў Мінскім чыгуначным вузле
    13 ліпеня 2023
    Увазе пасажыраў! З 17 ліпеня 2023 года часова змяняецца маршрут руху шэрагу цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа ў Мінскім чыгуначным вузле

    У сувязі з правядзеннем у г. Мінску планавых работ па капітальным рамонце аўтамабільнага пуцеправода, які праходзіць над чыгуначнымі пуцямі паміж вул. Маскоўскай і вул. Чкалава, часова зменіцца маршрут руху шэрагу цягнікоў на Мінскім чыгуначным вузле. Змены закрануць некаторыя цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа, якія курсіруюць на ўчастку Мінск–Асіповічы і Мінск–Орша.

    Чытаць далей…
  • На цягнікі, прызначаныя Беларускай чыгункай для дастаўкі гасцей і ўдзельнікаў Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», набыта ўжо амаль 4 тыс. білетаў
    11 ліпеня 2023
    На цягнікі, прызначаныя Беларускай чыгункай для дастаўкі гасцей і ўдзельнікаў Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», набыта ўжо амаль 4 тыс. білетаў

    На цягнікі, прызначаныя БЧ на перыяд правядзення XXXII Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», набыта ўжо амаль 4 тыс. білетаў.

    Нагадаем, для забеспячэння дастаўкі пасажыраў на «Славянскі базар у Віцебску» Беларускай чыгункай дадаткова прызначаны цягнікі міжнародных ліній №209/210 Віцебск–Масква–Віцебск і міжрэгіянальных ліній №644/643 Мінск–Віцебск–Мінск.

    Цягнік міжнародных ліній №209/210 Віцебск–Масква–Віцебск будзе курсіраваць з 11 па 18 ліпеня 2023 года. Ён будзе адпраўляцца з Віцебска ў 07:10 і прыбываць у Маскву ў 16:59, у зваротным кірунку з Масквы цягнік адправіцца ў 23:49 і прыбудзе ў Віцебск раніцай наступнага дня ў 08:36. Пасажырам даступны месцы ў плацкартных вагонах, а таксама ў купэ і СВ.

    Цягнік міжрэгіянальных ліній №644/643 Мінск–Віцебск–Мінск будзе забяспечваць дастаўку пасажыраў на «Славянскі базар у Віцебску» з 12 па 18 ліпеня 2023 года. Яго расклад складзены з улікам праграмы фестывалю. Пасажыры змогуць прыехаць у Віцебск да вячэрняй канцэртнай праграмы, а пасля яе заканчэння адправіцца дадому прамым начным цягніком. З Мінска з 12 па 17 ліпеня 2023 года цягнік будзе адпраўляцца ў 12:30 і прыбываць у Віцебск у 16:05. У зваротным кірунку з Віцебска ён будзе адпраўляцца з 13 па 18 ліпеня ў 01:28 і прыбываць у Мінск у 05:41.

    Чытаць далей…
  • 05 ліпеня 2023
    Спецыялісты Беларускай чыгункі адказалі на пытанні грамадзян падчас правядзення «Адзінага дня пасажыра»

    29 чэрвеня 2023 года Беларуская чыгунка правяла «Адзіны дзень пасажыра» ў новым фармаце. Каб задаць спецыялістам Беларускай чыгункі пытанне, якое цікавіць, не патрабавалася ехаць на чыгуначны вакзал – кансультацыю можна было атрымаць, патэлефанаваўшы па нумары тэлефона 151 у кантакт-цэнтр БЧ.

    Чытаць далей…