Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Навіны для пасажыраў

Хуткі агляд 2018 года

Люты

  • 20 лютага
    Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі у зносінах Мінск—Львоў

    Беларуская чыгунка па ўзгадненні з ПАТ «Укрзалізныця» у мэтах забеспячэння перавозкі пасажыраў у перыяд сакавіцкіх святаў, развіцця турыстычных маршрутаў прызначыла дадатковыя цягнікі № 494/493 і № 461/462 у зносінах Мінск—Львоў.

    Цягнік № 494/493 з Мінска (праз Гомель, Чарнігаў, Кіеў, Ваўкавыск, Жмерынку, Хмяльніцкі і Цярнопаль) адправіцца 07.03.2018 у 14.13 і прыбудзе на станцыю Львоў 08.03.2018 у 12.00.

    Назад цягнік № 493/494 Львоў—Мінск адправіцца з Львова 08.03.2018 у 12.53 і прыбудзе на станцыю Мінск-Пасажырскі 09.03.2018 у 13.44.

    Цягнік № 461/462 Мінск—Львоў (праз Баранавічы-Палескія, Лунінец, Удрыцк, Сарны, Здалбунаў) адправіцца са станцыі Мінск-Пасажырскі 10.03.2018 у 00.12 і прыбудзе на станцыю Львоў 10.03.2018 у 12.00. У гэты ж дзень, 10.03.2018, цягнік № 462 Львоў—Мінск адправіцца са станцыі Львоў у 21.40 і прыбудзе на станцыю Мінск-Пасажырскі 11.03.2018 у 11.09.

    Чытаць далей…
  • 9 лютага
    Беларуская чыгунка ў мінулым годзе адрамантавала больш за 300 кіламетраў пуці

    У 2017 годзе на Беларускай чыгунцы выкананы рамонт 307,3 км пуці. У тым ліку аднаўленчы рамонт з поўным абнаўленнем рэек, змацаванняў, шпал і баласта праведзены на 146,4 км. Сярэдні рамонт пуці выкананы на 160,9 км.

    Па выніках мінулага года таксама укладзена 286,2 км плецей бесстыкавага пуці, які валодае шэрагам пераваг. Ён не толькі дазваляе знізіць дынамічнае ўздзеянне на пуць у сувязі са скарачэннем колькасці стыкаў, паменшыць знос рэек і хадавых частак рухомага саставу, але і спрыяе павышэнню плыўнасці ходу рухомага саставу і камфартабельнасці язды пасажыраў.

    Для ўзмацнення верхняй будовы пуці і павелічэння хуткасцей руху цягнікоў у 2017 годзе заменена 264 камплекта стрэлачных пераводаў (з іх 212 камплектаў на жалезабетонных брусах).

    Чытаць далей…
  • 9 лютага
    Беларуская чыгунка пашырае інфармацыйныя сэрвісы для пасажыраў. На сайце БЧ задзейнічала «Анлайн-табло» станцыі Брэст-Цэнтральны

    У мэтах паляпшэння інфармацыйнага абслугоўвання пасажыраў на сайце Беларускай чыгункі www.rw.by задзейнічаў сэрвіс адлюстравання ў рэжыме рэальнага часу інфармацыі табло вакзала станцыі Брэст-Цэнтральны («Анлайн-табло»).

    Сэрвіс «Анлайн-табло» дазваляе карыстальнікам атрымліваць інфармацыю пра час прыбыцця і адпраўлення цягнікоў на станцыі Брэст-Цэнтральны, нумарах платформаў і пуцей Маскоўскага або Варшаўскага бакоў вакзала, на якія прыбываюць або з якіх адпраўляюцца цягнікі, аб парадку нумарацыі вагонаў (з «галавы» або з «хваста» цягніка). Інфармацыю можна атрымаць на беларускай, рускай і англійскай мовах. Таксама сэрвіс даступны і ў мабільнай версіі сайта.

    Нагадаем, што ў красавіку 2017 года на сайце Беларускай чыгункі ўкаранёны сэрвіс «Анлайн-табло» станцыі Мінск-Пасажырскі.

    БЧ працягвае работу па развіцці сэрвісу «Анлайн-табло». У планах — адлюстраванне ў дадзеным сэрвісе інфармацыі табло ўсіх вакзалаў Беларускай чыгункі.

    Чытаць далей…