Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка інфармуе аб часовым змяненні ў графіку руху цягнікоў на ўчастку Баранавічы–Ваўкавыск

14 лістапада 2023

У сувязі з правядзеннем планавых рамонтных работ на перагонах Бараўцы–Палонка–Слонім у суткі 15 і 27 лістапада 2023 года часткова змяняецца маршрут і расклад руху пасажырскіх цягнікоў № 680/679 Гродна–Віцебск–Гродна. Гэтыя цягнікі будуць ісці праз станцыю Ліда (а не праз станцыю Ваўкавыск).

Акрамя таго, 27 лістапада цягнік № 632 Гродна–Гомель таксама будзе рухацца праз станцыю Ліда (а не праз станцыю Ваўкавыск).

Звяртаем увагу пасажыраў, што ў названыя дні на ўчастку Баранавічы–Ваўкавыск асобныя цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа будуць рухацца змененым маршрутам.

Просім пасажыраў з разуменнем паставіцца да дадзенай акалічнасці і ўлічваць яе пры планаванні паездак.

Больш падрабязную інфармацыю аб змяненні ў раскладзе руху цягнікоў можна даведацца на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, у афіцыйным мабільным дадатку «БЧ. Мой поезд», а таксама па тэлефоне 105 кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі.

Беларуская чыгунка прыносіць прабачэнні пасажырам за часовыя нязручнасці.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2023 год