Навіны для пасажыраў
Люты
-
25 лютага 2015Беларуская чыгунка пашырыла меню посных страў у вагонах-рэстаранах цягнікоў
На перыяд Вялікага посту, які пачаўся 23 лютага і будзе доўжыцца да 11 красавіка, у вагонах-рэстаранах прапануецца спецыяльнае поснае меню.
Пасажыры могуць зрабіць выбар з асартыменту страў без прадуктаў жывёльнага паходжання. Чыгуначныя рэстаратары прапануюць асартымент страў, сярод якіх агароднінныя салаты, перац, вараная і смажаная бульба з грыбамі, розныя кашы, грыбная салянка і іншыя стравы. Таксама ў меню уключаны шырокі выбар садавіны і сокаў.
Поснае меню можна заказаць у цягніках фарміравання Беларускай чыгункі, якія курсiруюць у міжнародных зносінах i маюць вагоны-рэстараны. Гэта такія цягнікі як №1/2 Мінск—Масква; №51/52 Мінск—Санкт-Пецярбург; №85/86 Мінск—Кіеў; №301/302 Мінск—Адлер; №445/446 Мінск—Мінеральныя Воды; №389/390 Мінск—Анапа; №49/50 Брэст—Санкт-Пецярбург; №27/28 Брэст—Масква; №55/56 Гомель—Масква.
Чытаць далей… -
25 лютага 2015Беларуская чыгунка аптымізуе памеры руху цягнікоў у зносінах з Масквой і Санкт-Пецярбургам
З мэтай павышэння эканамічнай эфектыўнасці пасажырскіх перавозак, а таксама ў сувязі са зніжэннем пасажырапатоку Беларуская чыгунка аптымізуе памеры руху цягнікоў у гэтых напрамках.
З 5 сакавіка курсіраванне цягнікоў №132 Брэст—Масква (адпраўленне з Брэста — у 4.30) прадугледжваецца па ўказанні, гэта значыць пры павелічэнні пасажырапатоку.
З 29 сакавіка цягнік №25 Масква—Мінск будзе адпраўляцца з Масквы ў 19.24 і прыбываць у Мінск у 6.10. Сёння час яго адпраўлення з Масквы — 8.45, прыбыцця — 19.35.
З 29 сакавіка таксама зменіцца расклад руху цягніка №27, які будзе адпраўляцца з Масквы ў 22.25 і прыбываць у Брэст у 12.45. Сёння час яго адпраўлення і прыбыцця — 14.09 і 4.54 адпаведна.
Чытаць далей… -
11 лютага 2015Беларуская чыгунка прапануе новы фармат зносін з пасажырамі
У мэтах вывучэння меркавання спажыўцоў транспартных паслуг, забеспячэння зваротнай сувязі з пасажырамі Беларуская чыгунка прапануе новы фармат зносін з пасажырамі — інфармацыйнае мерапрыемства «Адзіны дзень пасажыра». Правядзенне гэтага мерапрыемства прадугледжана ў апошні чацвер трэцяга месяца квартала на чыгуначных вакзалах пазакласных і першага класа: у Мінску, Брэсце, Баранавічах, Гродне, Гомелі, Магілёве, Віцебску, Оршы.
Бліжэйшы «Адзіны дзень пасажыра» пройдзе 26 сакавіка. У правядзенні інфармацыйнага мерапрыемствы прымуць удзел кіраўнікі і спецыялісты аддзяленняў чыгункі, пасажырскіх аддзелаў, начальнікі станцый і вакзалаў. Месцы правядзення мерапрыемстваў на вакзалах будуць аформлены ў адзіным карпаратыўным стылі. Напярэдадні правядзення «Адзінага дня пасажыра» на сайце Беларускай чыгункі будзе размешчаны банэр і арганізавана апытанне грамадскай думкі (анкетаванне) па пытаннях удасканалення абслугоўвання пасажыраў пры арганізацыі пасажырскіх перавозак на Беларускай чыгунцы.
У рамках правядзення мерапрыемства пасажыры змогуць задаць спецыялістам беларускай магістралі пытанні ў вуснай і пісьмовай формах. Іх заявы будуць разгледжаны ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб звароце грамадзян і юрыдычных асоб».
Чытаць далей… -
05 лютага 2015Беларуская чыгунка і ААТ «РЖД» значна зніжаюць тарыфы на праезд ва ўсіх цягніках у зносiнах Беларусь—Расія з 10 лютага
Беларуская чыгунка працягвае работу па павышэннi канкурэнтаздольнасці і прывабнасці міжнародных пасажырскіх перавозак.
У ходзе перамоваў паміж кіраўніцтвам Беларускай чыгункі і ААТ «РЖД» дасягнута дамоўленасць аб зніжэнні тарыфаў на праезд пасажыраў у напрамку Расіі, якія ў сукупнасці з ужо наяўнымі скідкамі і тарыфнымі планамі пададуць пасажыру магчымасць эканоміць да 50% кошту праезду. Названыя тарыфныя ўмовы ўступаюць у сілу з 10 лютага бягучага года.
Нагадваем, што для павышэння даступнасці транспартных паслуг акрамя сезоннай карэкцыі міжнародных тарыфаў Беларуская чыгунка прапануе 6 тарыфных праграм для пасажыраў, якія залежаць ад перыяду куплі праязнога дакумента, месцаў размяшчэння пасажыраў у салоне, праезду туды і назад і г. д. Даныя тарыфныя праграмы дазваляюць атрымліваць скідкі ад 10% да 30% у залежнасці ад акцыі.
Чытаць далей…