Беларуская чыгунка аптымізуе памеры руху цягнікоў у зносінах з Масквой і Санкт-Пецярбургам
25 лютага 2015
З мэтай павышэння эканамічнай эфектыўнасці пасажырскіх перавозак, а таксама ў сувязі са зніжэннем пасажырапатоку Беларуская чыгунка аптымізуе памеры руху цягнікоў у гэтых напрамках.
З 5 сакавіка курсіраванне цягнікоў №132 Брэст—Масква (адпраўленне з Брэста — у 4.30) прадугледжваецца па ўказанні, гэта значыць пры павелічэнні пасажырапатоку.
З 29 сакавіка цягнік №25 Масква—Мінск будзе адпраўляцца з Масквы ў 19.24 і прыбываць у Мінск у 6.10. Сёння час яго адпраўлення з Масквы — 8.45, прыбыцця — 19.35.
З 29 сакавіка таксама зменіцца расклад руху цягніка №27, які будзе адпраўляцца з Масквы ў 22.25 і прыбываць у Брэст у 12.45. Сёння час яго адпраўлення і прыбыцця — 14.09 і 4.54 адпаведна.
Таксама з 29 сакавіка па ўказанні прадугледжана курсіраванне цягнікоў №50 / 49 Брэст—Санкт-Пецярбург і №78 / 77 Гродна—Масква. У той жа час для забеспячэння перавозак пасажыраў па гэых маршрутах прадугледжана штодзённае курсіраванне груп бесперасадачных вагонаў з Брэста да Санкт-Пецярбурга і назад у саставе цягніка №52 / 51 Мінск—Санкт-Пецярбург і з Гродна да Масквы ў саставе цягніка №96 / 95 Брэст—Масква.
Пры праездзе з Брэста група бесперасадачных вагонаў Брэст—Санкт-Пецярбург iдзе ў саставе цягніка №652 Брест—Мiнск на ўчастку ад Брэста да Мінска. Пры праездзе з Санкт-Пецярбурга група вагонаў будзе курсіраваць у саставе цягніка №27 Масква—Брэст.
Па маршруце Гродна—Масква група бесперасадачных вагонаў будзе курсіраваць з Гродна ў саставе цягніка №624 Гродна—Віцебск і №634 Гродна—Магілёў да Мінска і далей у саставе цягніка №96 Брэст—Масква. У адваротным кірунку гэтыя вагоны будуць адпраўляцца з Масквы ў саставе цягніка №95 Масква—Брэст і далей з Мінска — у саставе цягніка №677 Мінск—Гродна.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2015 год