Навіны для пасажыраў
Студзень
-
22 студзеня 201522 студзеня па Беларускай чыгунцы пройдзе цягнік Масква—Ніца з новымі вагонамі RIC, прымеркаваны да 150-годдзя адкрыцця чыгуначных зносін паміж Расіяй і Францыяй
Цягнік №17 Масква—Ніца курсіруе адзін раз у тыдзень. Агульны час у шляху — 47 гадзін, за гэты час ён праходзіць больш за 3000 кіламетраў па тэрыторыі 8 дзяржаў.
Беларуская чыгунка забяспечвае бесперашкодны паскораны пропуск цягніка па тэрыторыі Беларусі, які робіць прыпынкi ў Оршы, Мінску і Брэсце. У горадзе над Бугам адбываецца змена колавых пар каляіны шырынёй 1520 мм на каляіну 1435 мм, прынятую ў Заходняй Еўропе.
Чытаць далей… -
19 студзеня 2015Беларуская чыгунка ў 2014 годзе перавезла больш за 90 млн пасажыраў
Па выніках мінулага года па Беларускай чыгунцы ва ўсіх відах зносiн было перавезена 91,6 млн пасажыраў. У тым ліку цягнікамі гарадскіх ліній перавезена 2,6 млн пасажыраў, што склала 128,6% да ўзроўню 2013 года.
Чытаць далей… -
16 студзеня 2015Беларуская чыгунка ў 2014 годзе ўвяла ў эксплуатацыю 45 тэрміналаў самаабслугоўвання
З мэтай павышэння якасці паслуг і развіцця безнаяўных разлікаў Беларуская чыгунка праводзіць актыўную работу па пашырэнні сеткі плацежна-даведачных тэрміналаў самаабслугоўвання, якія дазваляюць набыць білеты на цягнікі гарадскіх ліній і рэгіянальных ліній эканом-класа.
У 2014 годзе было ўведзена ў эксплуатацыю 45 такіх тэрміналаў на станцыях Брэст-Цэнтральны, Гарадок, Віцебск, Полацк, Лунінец, Ліда, Гродна, Баранавічы-Палескія, Бабруйск, Пагодзіна, Крычаў, Магілёў, Брэст-Палескі, Жлобін, Гомель-Пасажырскі, Калінкавічы, Мінск-Пасажырскі, Смалявічы, Орша-Цэнтральная. У выніку сёння аплаціць білет праз тэрміналы можна ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі, а таксама ў шэрагу гарадоў, якія з'яўляюцца буйнымі чыгуначнымі вузламі.
Акрамя таго, у лістападзе 2014 для ўсіх тэрміналаў БЧ была выкананая дапрацоўка праграмнага забеспячэння, якая дазволіла афармляць праз іх праезд у Нацыянальны аэрапорт Мінск.
Чытаць далей… -
12 студзеня 2015Па Беларускай чыгунцы ў перыяд калядных і навагодніх святаў было перавезена больш за 1,1 млн. пасажыраў
Па Беларускай чыгунцы ў перыяд з 24 снежня па 11 студзеня цягнікамі міжрэгіянальных, рэгіянальных ліній бізнес-класа і міжнародных ліній было перавезена 1,115 млн. пасажыраў.
У тым ліку ў межах Беларусі цягнікамі міжрэгіянальных ліній і рэгіянальных ліній бізнес-класа перавезена 723 тыс. пасажыраў.
Чытаць далей… -
08 студзеня 2015Беларуская чыгунка інфармуе аб змене тэрмінаў вяртання праязных дакументаў у міжнародных зносінах у выпадку спазнення пасажыра на цягнік, а таксама правілаў перавозкі хатнiх жывёл
З 1 студзеня бягучага года ў выпадку спазнення пасажыра на цягнік міжнародных зносін вярнуць кошт праязнога дакумента (яго білетную частку) можна толькі на працягу 1 гадзіны пасля адпраўлення цягніка. Нагадаем, што раней вяртаўся кошт білета, калі аб спазненні было заяўлена ў білетную касу на працягу 3 гадзін.
Таксама з 1 студзеня бягучага года ўнесены змены ў правілы перавозкі хатнiх жывёл. Так, у міжнародных зносінах перавозка хатнiх жывёл (сабак, катоў, птушак) дапускаецца толькі ў асобным купэ купэйнага вагона не больш за дзве жывёлы. Пры гэтым пасажыру неабходна аплаціць праезд за перавозку жывёл па поўным тарыфе па ліку незанятых месцаў у купэ.
Чытаць далей…