Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Навіны для пасажыраў

Май

  • 29 мая 2015
    Беларуская чыгунка на час правядзення фестывалю «Славянскі базар у Віцебску» прызначыла цягнік міжрэгіянальных ліній

    Беларуская чыгунка прызначыла цягнік міжрэгіянальных ліній № 644/643 Мінск-Віцебск, які будзе курсіраваць паміж Мінскам і Віцебскам падчас правядзення ХХIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».

    Цягнік будзе курсіраваць штодня з Мінска з 7 па 15 ліпеня. У першы рэйс ён адправіцца 7 ліпеня напярэдадні святочных мерапрыемстваў. Цягнік міжрэгіянальных ліній будзе адпраўляцца са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 12.48 і прыбываць у Віцебск у 16.25. Беларуская чыгунка таксама прадугледзела зручны графік руху ў зваротным кірунку. Паглядзеўшы канцэрт, госці «Славянскага базару» на гэтым жа цягніку змогуць з Віцебска выехаць ноччу ў 01.40 і быць у сталіцы раніцай у 05.28.

    Чытаць далей…
  • 25 мая 2015
    Графік руху цягнікоў у міжнародных зносінах на 2015-2016 гг. будзе ўводзіцца ў дзеянне 13 снежня бягучага года

    Рашэнне аб пераносе часа ўводу новага графіка руху цягнікоў з апошняй нядзелі мая, як гэта было раней, на другую нядзелю снежня было прынята на 61-м пасяджэнні Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці, якое адбылося ў кастрычніку мінулага года ў Баку.

    Варта адзначыць, раней чыгуначнікі ўводзілі новы графік цягнікоў адзін раз у год у маі. Але гэты графік даводзілася карэктаваць яшчэ ў снежні, калі свае расклады руху цягнікоў ўводзілі ў дзеянне жалезныя дарогі краін Еўропы.

    З гэтага часу жалезныя дарогі будуць працаваць у адным часовым рэжыме з чыгункамі еўрапейскіх краін. Гэта дазволіць значна спрасціць працу па ўзгадненні графіка руху цягнікоў, фарміраваць тыя ці іншыя маршруты ў адпаведнасці з эканамічнай мэтазгоднасцю і параметрамі бюджэтаў чыгунак, а таксама паменшыць неабходнасць дадатковых узгадненняў і карэкціровак графіка руху цягнікоў. Дзякуючы прынятым на 61-ым пасяджэнні Савета рашэнні праца па фарміраванні і ўзгадненні маршрутаў цягнікоў павінна стаць больш эфектыўнай.

    Чытаць далей…
  • 22 мая 2015
    Беларуская чыгунка з 6 чэрвеня прызначыла цягнік міжнародных ліній Гродна–Ліда–Вільня

    З мэтай павышэння прывабнасці пасажырскіх перавозак і ўзмацнення транспартных сувязяў рэгіёнаў Беларусі з суседнімі краінамі Беларуская чыгунка з 6 чэрвеня прызначыла новы цягнік міжнародных ліній №816 / 815 Гродна–Ліда–Вільня ў складзе трехвагонного дызель-цягніка з месцамі для сядзення.

    У выніку прамыя чыгуначныя зносіны звяжуць Гродзенскі рэгіён з Літвой.

    Новы цягнік будзе перавозіць пасажыраў па суботах і нядзелях. Час яго адпраўлення з Гродна — 05.44, з Ліды — 07.41, прыбыцця ў Вільню — 10.15. У адваротным кірунку склад будзе адпраўляцца з Вільні ў 17.26 і прыбываць у Ліду ў 19.57, у Гродне — у 21.51 .

    Адлегласць ад Гродна да Вільні цягнік пераадолее за 4 гадзіны 30 хвілін. У шляху руху прадугледжана тры прыпынкі - у Мастах, Лідзе і Беняконях. Пагранічны і мытны кантроль будуць ажыццяўляцца ў Беларусі на станцыі Беняконі, у Літве — на станцыі Стасілас .

    Чытаць далей…
  • 18 мая 2015
    Беларуская чыгунка ў летнім сезоне-2015 прапануе пасажырам два новых маршруту да курортаў Азоўскага і Чорнага мораў

    У сувязі з набліжэннем адпускнога сезону Беларуская чыгунка прымае меры па забеспячэнню перавозак пасажыраў да марскіх курортаў.

    З 1 чэрвеня БЧ падоўжаны маршрут цягніка №100 / 99 Мінск–Запарожжа да станцыі Новаалексееўка, што дасць магчымасць пасажырам даехаць да курортаў Азоўскага мора. Па маршруце Мінск–Новаалексееўка цягнік №100 / 99 будзе курсіраваць ўсё лета да 1 верасня. З Мінска цягнік будзе адпраўляцца па няцотных чыслах, з Новаалексееўкі - па цотных. Час адпраўлення цягніка са сталіцы Беларусі - 7.44, прыбыцця ў Новаалексееўку — 9.06 наступных сутак. У адваротным кірунку цягнік будзе адпраўляцца з Новаалексееўкі ў 23.01 і прыбываць у Мінск у 00.08.

    З мэтай дастаўкі пасажыраў да курортаў Чорнага мора Беларуская чыгунка з 15 чэрвеня прызначыла новы цягнік міжнародных ліній №284 / 283 Баранавічы–Мінск–Херсон. Састаў будзе адпраўляцца з Баранавіч па няцотных чыслах, з Херсона — па цотных. Час адпраўлення са станцыі Баранавічы-Палескія — 11.11; станцыі Мінск-Пасажырскі - 13.47; прыбыцця ў Херсон — 12.52 наступных сутак. У адваротным кірунку цягнік будзе адпраўляцца з Херсона ў 15.20 і прыбываць у 13.39 у Мінск, а ў 16.24 — у Баранавічы. Цягнік будзе курсіраваць да 31 жніўня бягучага года.

    Чытаць далей…
  • 13 мая 2015
    Аплаціць білет за некалькі секунд. Беларуская чыгунка ўкараніла сэрвіс One Click ў сістэме продажу білетаў праз Інтэрнэт

    Аплаціць білет за некалькі секунд. Беларуская чыгунка ўкараніла сэрвіс One Click ў сістэме продажу білетаў праз Інтэрнэт

    Сэрвіс One Click («Адзін клік») спросціць аплату праязных дакументаў па банкаўскіх плацежных картах праз Інтэрнэт. Раней пры аплаце білетаў на сайце poezd.rw.by з дапамогай банкаўскай карты патрабавалася кожны раз ўручную ўводзіць ўсе поўныя даныя. Зараз пасля ажыццяўлення трох паспяховых плацяжоў з сайта poezd.rw.by сэрвіс One Click дазволіць у далейшым пры аплаце ўказваць толькі ахоўны код, які знаходзіцца з адваротнага боку карты (CVС2/CVV). Час правядзення плацяжу скарачаецца да некалькіх секунд — усе неабходныя рэквізіты сэрвіс One Click пакажа аўтаматычна.

    Важна, што спрашчэнне працэдуры аплаты банкаўскай картай не знізіць ўзровень бяспекі такіх аперацый — сэрвіс One Click сертыфікаваны па стандартах бяспекі PCI DSS і цалкам адпавядае патрабаванням міжнародных плацежных сістэм VISA і MasterCard, а таксама нацыянальнай плацежнай сістэмы БЕЛКАРТ.

    Чытаць далей…
  • 11 мая 2015
    Беларуская чыгунка ўкараніла міжнародную інфармацыйна-даведкавую сістэму MERITS-PRIFIS

    З мэтай павышэння якасці паслуг, якія прадастаўляюцца пасажырам, і павышэння прывабнасці перавозак у міжнародных зносінах Беларуская чыгунка надае вялікую ўвагу прадастаўленню сваім кліентам аператыўнай і якаснай даведачнай інфармацыі.

    На БЧ ўкаранёна праграма MERITS-PRIFIS, якая дазваляе інфармаваць пасажыраў аб раскладзе руху цягнікоў у Заходняй Еўропе. У выніку сёння ўсе буйныя пункты продажаў праязных дакументаў БЧ могуць даць пасажырам вычарпальную інфармацыю аб тым, як дабрацца чыгуначным транспартам, напрыклад, ад Варшавы да Рыма, якія перасадкі ў шляху спатрэбіцца зрабіць, колькі будуць каштаваць білеты і г.д. Дзякуючы дадзенай сістэме таксама можна купіць праязны дакумент на выбраны цягнік пры наяўнасці свабодных месцаў.

    Вынікам мер па павышэнню даступнасці паслуг, якія прымаюцца Беларускай чыгункай, стала павелічэнне ў сакавіку бягучага года аб'ёму перавозак пасажыраў у зносінах з краінамі Заходняй Еўропы на 17,5% да ўзроўню лютага, а ў красавіку — на 2,2% да ўзроўню сакавіка.

    Даведачную інфармацыю, якая дазваляе дэталёва планаваць свае паездкі па Еўропе, можна атрымаць на вакзалах станцый Мінск-Пасажырскі (міжнародныя касы па вуліцы Кірава, 2; а таксама каса № 5 на чыгуначным вакзале), Орша-Цэнтральная, Маладзечна, Гродна, Баранавічы-Палескія, Баранавічы-Цэнтральныя, Лунінец, Брэст, Пінск, Гомель, Жлобін, Магілёў, Бабруйск, Асіповічы, Салігорск, Віцебск, Полацк.

    Чытаць далей…
  • 07 мая 2015
    Беларуская чыгунка з 11 мая прапануе пасажырам новы лагістычны маршрут з Мінска ў Польшчу праз Гродна

    Беларуская чыгунка арганізавала новы лагістычны маршрут Мінск–Гродна–Беласток–Малкінія з перасадкай пасажыраў па станцыі Гродна.

    У выніку дамоўленасці БЧ з Польскімі чыгункамі з 11 мая зменіцца расклад цягніка №193 Гродна–Малкінія, які будзе адпраўляцца з Гродна ў Польшчу ў 12.50 (замест 11.23). Гэта зробіць магчымым перасадку пасажыраў цягніка міжрэгіянальных ліній №673 Мінск–Гродна на цягнік №193.

    Далей цягнік №193 Гродна–Малкінія будзе прыбываць у Беласток у 14.57, у Малкінію — у 16.23.

    Чытаць далей…

Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Гэта дапаможа вам эфектыўна выкарыстоўваць афіцыйны інтэрнэт-сайт Беларускай чыгункі і падтрымліваць карэктнае функцыянаванне яго сэрвісаў! Перад тым, як здзейсніць выбар настроек параметраў выкарыстання файлаў cookie, рэкамендуем азнаёміцца з Палітыкай апрацоўкі файлаў cookie.

Настроіць