Беларуская чыгунка з 11 мая прапануе пасажырам новы лагістычны маршрут з Мінска ў Польшчу праз Гродна
07 мая 2015
Беларуская чыгунка арганізавала новы лагістычны маршрут Мінск–Гродна–Беласток–Малкінія з перасадкай пасажыраў па станцыі Гродна.
У выніку дамоўленасці БЧ з Польскімі чыгункамі з 11 мая зменіцца расклад цягніка №193 Гродна–Малкінія, які будзе адпраўляцца з Гродна ў Польшчу ў 12.50 (замест 11.23). Гэта зробіць магчымым перасадку пасажыраў цягніка міжрэгіянальных ліній №673 Мінск–Гродна на цягнік №193.
Далей цягнік №193 Гродна–Малкінія будзе прыбываць у Беласток у 14.57, у Малкінію — у 16.23.
Мэтай рэалізацыі гэтага праекта з'яўляецца павышэнне прывабнасці пасажырскіх перавозак як у межах Беларусі, так і ў міжнародных зносінах; развіццё турыстычных маршрутаў; ўзмацненне транспартных сувязяў Беларусі з краінамі Еўрасаюза.
Нагадваем, ранішні цягнік міжрэгіянальных ліній №673 Мінск–Гродна курсіруе па Беларускай чыгунцы з 29 сакавіка бягучага года. Са станцыі Мінск-Пасажырскі ён адпраўляецца раніцай у 06.56 і прыбывае ў Гродна ў 11.26. Час у дарозе цягніка са сталіцы ў Гродна складае 4 гадзіны 30 хвілін. Цягнік робіць тры прыпынкі — у Маладзечна, Лідзе і Мастах.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2015 год