Беларуская чыгунка пашырыла меню посных страў у вагонах-рэстаранах цягнікоў
25 лютага 2015
На перыяд Вялікага посту, які пачаўся 23 лютага і будзе доўжыцца да 11 красавіка, у вагонах-рэстаранах прапануецца спецыяльнае поснае меню.
Пасажыры могуць зрабіць выбар з асартыменту страў без прадуктаў жывёльнага паходжання. Чыгуначныя рэстаратары прапануюць асартымент страў, сярод якіх агароднінныя салаты, перац, вараная і смажаная бульба з грыбамі, розныя кашы, грыбная салянка і іншыя стравы. Таксама ў меню уключаны шырокі выбар садавіны і сокаў.
Поснае меню можна заказаць у цягніках фарміравання Беларускай чыгункі, якія курсiруюць у міжнародных зносінах i маюць вагоны-рэстараны. Гэта такія цягнікі як №1/2 Мінск—Масква; №51/52 Мінск—Санкт-Пецярбург; №85/86 Мінск—Кіеў; №301/302 Мінск—Адлер; №445/446 Мінск—Мінеральныя Воды; №389/390 Мінск—Анапа; №49/50 Брэст—Санкт-Пецярбург; №27/28 Брэст—Масква; №55/56 Гомель—Масква.
Акрамя поснага ў вагонах-рэстаранах дзейнічае і традыцыйнае меню, якое ўключае мясныя, рыбныя і малочныя стравы.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2015 год